Logo Polskiego Radia
Print

Вывучаныя геномы найздаравейшых палякаў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 27.04.2017 17:31
Цяпер можна будзе распрацаваць дыягностыку й пэрсаналізаваць мэдыцыну.
foto: sxcfoto: sxc

База геномаў POLGENOM, створаная на аснове геномаў 126 польскіх мужчын і жанчын, якія жылі ў сярэднім больш за 96 гадоў, павінна дапамагчы ў дыягностыцы й прафіляктыцы генэтычных захворваньняў.

Для дасьледаваньня былі вылучаныя людзі, якім больш за 90 гадоў, у якіх няма сурʼёзных праблем з памяцьцю, якія да 80 гадоў не захварэлі дыябэтам другога тыпу, у якіх ня здарыўся інсульт, сардэчны прыступ, не было анкалёгіі і ў якіх добрыя вынікі біяхімічных аналізаў крыві.

Як сказала, доктар Анна Багушэўска-Хахульска (Anna-Boguszewska-Chachulska), генэральны дырэктар фірмы Genomed, дзякуючы базе дадзеных можна будзе распрацаваць дыягностыку й пэрсаналізаваць мэдыцыну.

Навукоўцы імкнуцца знайсьці «гены даўгавечнасьці» й «моладзевыя бялкі». Банк геному дапаможа лепш прадказаць, якія праблемы са здароўем могуць узьнікнуць у пацыента або яго нашчадкаў, і як іх можна прадухіліць.

Генэтычныя тэсты ўжо выкарыстоўваюцца ў анкалёгіі, сярод іншых, ужо можна вызначыць, ці дарагі прэпарат, які да таго ж выклікае сурʼёзныя пабочныя эфэкты, можа дапамагчы пацыенту.

Акрамя таго, можна вызначыць, як пацыента можна вылечыць з дэпрэсіі, гепатыту, або ці яму не пашкодзяць лекі, якія зьніжаюць згусальнасьць крыві.

Як адзначаюць экспэрты, польская база генных дадзеных можа быць карыснай ня толькі грамадзянам Польшчы, але й для нашай часткі Эўропы, а таксама для польскай дыяспары за мяжой, напрыклад, у ЗША й Вялікабрытаніі.

Ініцыятарам і лідарам праекту базы геномаў найздаравейшых палякаў зьяўляецца фірма Genomed SA.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт