Logo Polskiego Radia
Print

Дом „шыварат-навыварат” у Кашубіі (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 28.04.2017 15:37
  • Дом Шымбарк.mp3
Гэта толькі адна з прываблівасьцяў Шымбарка - вёскі, распаложанай у цэнтры Кашубскай Швэйцарыі.
Photo: Przemysław Jahr / Wikimedia Commons - Praca własna/ pl.wikipedia.org/ Domena publicznaPhoto: Przemysław Jahr / Wikimedia Commons - Praca własna/ pl.wikipedia.org/ Domena publicznaPhoto: Przemysław Jahr / Wikimedia Commons - Praca własna/pl.wikipedia.org/Domena publiczna

Сёньня запрашаю ў Шымбарк (Szymbark) - вёску ў Паморскім ваяводзтве ў этнічным рэгіёне Кашубія (Kaszuby). Вёска разьмяшчаецца ў адной з самых прыгожых турыстычных частак гэтага рэгіёну, то бок у Кашубскай Швэйцарыі. Акрамя таго, што гэтая вёска знаходзіцца ў самым цэнтры Кашубскага ляндшафтнага парку, то турыстаў тут чакаюць таксама іншыя прываблівасьці.

У мясцовым Музэі пад адкрытым небам можна пабачыць найдаўжэйшую дошку ў сьвеце, якая ў 2002 годзе ўнесеная ў кнігу рэкордаў Гінэса. Дошка знаходзіцца ў Цэнтры адукацыі й прасоўваньня рэгіёну. Яна была выразаная з дугласіі, то бок роду вечназялёных хвойных дрэваў, якія паходзяць з Паўночнай Амэрыкі. Вышыня дрэва, зь якога была вырабленая шымбарская дошка, складала больш за 51 мэтар.

Photo:
Photo: Ken Gordon/flickr.com/Commercial use allowed

Ейная даўжыня складае 36,83 мэтра й яна даўжэйшая за папярэднюю рэкардсмэнку, якая была вырабленая ў Аўстрыі. Пры ейнай вытворчасьці былі задзейнічаныя ажно 300 працаўнікоў, а вага пілавіньня склала агулам каля 300 кіляграмаў.

У Музэі ў Шымбарку знаходзіцца таксама незвычайны Перавернуты дом, у якім можна шпацыраваць па столі. Аўтарам ідэі будаўніцтва гэтага дзівоснага архітэктурнага аб’екту зьяўляецца прадпрымальнік Дэніэл Чапнеўскі (Daniel Czapniewski). Перавернуты дом стаіць на даху. Ён быў выраблены з драўніны й мае натуральны памер.

З аднаго боку будоўля паглыбляецца ў зямлю на глыбіню аднаго мэтра й з адлегласьці выглядае як перавернуты макет. У дом мы ўваходзім праз акно й рухаемся па ім нібыта па столі.

Photo:
Photo: Ontheway Advice/flickr.com/Commercial use allowed

Інтэр'ер дома аформлены ў стылі сацыялістычнага рэалізму. Апрача таго, тут можна пабачыць туалет з 1970 гадоў, тэлевізійную залю й камоду з крышталямі.

Перавернуты дом - гэта сымбаль часоў ПНР, калі, паводле многіх камэнтатараў, практычна ўсё было „шыварат-навыварат”.

Акрамя таго, гэты ўнікальны й адзіны ў сваім родзе будынак сымбалізуе ўдзел жыхароў Кашубіі ў зьвяржэньні камуністычнай сыстэмы.

Будаўніцтва дома працягвалася чатыры гады, а яго кошт у некалькі разоў перавысіў кошт будаўніцтва звычайнага дома таго ж памеру.

Яшчэ адна прываблівасьць Музэя пад адкрытым небам у Шымбарку - гэта сыбірская хата. Драўляны дом быў прывезены з ваколіц Іркуцка. Яго пабудавалі палякі, дэпартаваныя ў Сыбір каля 240 гадоў таму. Побач гэтага гістарычнага аб’екту разьмешчаная мадэль савецкага лягера, дзе можна паглядзець унікальныя здымкі. Гэты праект дапаўняюць лякаматыў і вагоны. Яны нагадваюць тыя, у якіх многія тыдні ў нечалавечых умовах дэпартаваныя палякі падарожнічалі ў Сыбір. Яны прымушаюць наведвальнікаў задумацца пра самы жорсткі лёс ссыльных і зьяўляюцца сымбалем ваеннага лёсу палякаў.

Photo:
Photo: Polimerek - Praca własna//pl.wikipedia.org/GFDL

У Музэі пад адкрытым небам у Шымбарку турысты могуць даведацца таксама пра гісторыю й культуру рэгіёну Кашубіі, а таксама пазнаёміцца з кашубскай мовай. Наведвальнікі могуць даведацца больш таксама пра іншыя рэчы, якія для кожнага кашуба лічацца натуральнымі.

e-kaszuby.pl/na-kaszuby.pl/аз

Dom do góry nogami na Kaszubach_zapraszamy_28_04_2017

Польскае/Запрашаем у Польшчу

Дом шыварат-навыварат” у Кашубіі

Гэта толькі адна з прываблівасьцяў Шымбарка - вёскі, распаложанай у цэнтры Кашубскай Швэйцарыі.

Сёньня запрашаю ў Шымбарк (Szymbark) - вёску ў Паморскім ваяводзтве ў этнічным рэгіёне Кашубія (Kaszuby). Вёска разьмяшчаецца ў адной з самых прыгожых турыстычных частак гэтага рэгіёну, то бок у Кашубскай Швэйцарыі. Акрамя таго, што гэтая вёска знаходзіцца ў самым цэнтры Кашубскага ляндшафтнага парку, то турыстаў тут чакаюць таксама іншыя прываблівасьці.

&&&&&&&&&&&&


У мясцовым Музэі пад адкрытым небам можна пабачыць найдаўжэйшую дошку ў сьвеце, якая ў 2002 годзе ўнесеная ў кнігу рэкордаў Гінэса. Дошка знаходзіцца ў Цэнтры адукацыі й прасоўваньня рэгіёну. Яна была выразаная з дугласіі, то бок роду вечназялёных хвойных дрэваў, якія паходзяць з Паўночнай Амэрыкі. Вышыня дрэва, зь якога была вырабленая шымбарская дошка, складала больш за 51 мэтар.

Ейная даўжыня складае 36,83 мэтра й яна даўжэйшая за папярэднюю рэкардсмэнку, якая была вырабленая ў Аўстрыі. Пры ейнай вытворчасьці былі задзейнічаныя ажно 300 працаўнікоў, а вага пілавіньня склала агулам каля 300 кіляграмаў.

&&&&&&&&&&&&

У Музэі ў Шымбарку знаходзіцца таксама незвычайны Перавернуты дом, у якім можна шпацыраваць па столі. Аўтарам ідэі будаўніцтва гэтага дзівоснага архітэктурнага аб’екту зьяўляецца прадпрымальнік Дэніэл Чапнеўскі (Daniel Czapniewski). Перавернуты дом стаіць на даху. Ён быў выраблены з драўніны й мае натуральны памер.

З аднаго боку будоўля паглыбляецца ў зямлю на глыбіню аднаго мэтра й з адлегласьці выглядае як перавернуты макет. У дом мы ўваходзім праз акно й рухаемся па ім нібыта па столі.

Інтэр'ер дома аформлены ў стылі сацыялістычнага рэалізму. Апрача таго, тут можна пабачыць туалет з 1970 гадоў, тэлевізійную залю й камоду з крышталямі.

Перавернуты дом - гэта сымбаль часоў ПНР, калі, паводле многіх камэнтатараў, практычна ўсё было шыварат-навыварат.

Акрамя таго, гэты ўнікальны й адзіны ў сваім родзе будынак сымбалізуе ўдзел жыхароў Кашубіі ў зьвяржэньні камуністычнай сыстэмы.

Будаўніцтва дома працягвалася чатыры гады, а яго кошт у некалькі разоў перавысіў кошт будаўніцтва звычайнага дома таго ж памеру.

&&&&&&&&&&&&&&&&&&&

Яшчэ адна прываблівасьць Музэя пад адкрытым небам у Шымбарку - гэта сыбірская хата. Драўляны дом быў прывезены з ваколіц Іркуцка. Яго пабудавалі палякі, дэпартаваныя ў Сыбір каля 240 гадоў таму. Побач гэтага гістарычнага аб’екту разьмешчаная мадэль савецкага лягера, дзе можна паглядзець унікальныя здымкі. Гэты праект дапаўняюць лякаматыў і вагоны. Яны нагадваюць тыя, у якіх многія тыдні ў нечалавечых умовах дэпартаваныя палякі падарожнічалі ў Сыбір. Яны прымушаюць наведвальнікаў задумацца пра самы жорсткі лёс ссыльных і зьяўляюцца сымбалем ваеннага лёсу палякаў.

У Музэі пад адкрытым небам у Шымбарку турысты могуць даведацца таксама пра гісторыю й культуру рэгіёну Кашубіі, а таксама пазнаёміцца з кашубскай мовай. Наведвальнікі могуць даведацца больш таксама пра іншыя рэчы, якія для кожнага кашуба лічацца натуральнымі.


e-kaszuby.pl/.na-kaszuby.pl/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт