Logo Polskiego Radia
Print

Новая кніга разьвівае міт пра шаленства Гітлера

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 06.05.2017 15:05
На паліцах кнігарняў паявілася кніга – «Вайна Гітлера – ад яфрэйтара да Фюрэра».
pixabay.com/Public Domain CC0

wSieci
На паліцах кнігарняў паявілася яшчэ адна пра Адольфа Гітлера – «Вайна Гітлера – ад яфрэйтара да Фюрэра» Гэнрыка Эбэрле. Кніга зьяўляецца выключнай, паколькі абвяргае некалькі мітаў пра жыцьцё Гітлера, якія выдаюцца за праўду.
Адным зь іх зьяўляецца міт аб нараджэньні шаленца. Аўтарам гэтага міту быў вядомы брытанскі гісторык Томас Вэбэр. Ён абвясьціў, што будучы правадыр ІІІ Рэйху пасьля многіх экстрэмальных падзей у часе сваёй службы на фронце ўпаў у моцную дэпрэсію. Гэта было зьвязана з газавай атакай, пасьля якой ён страціў зрок. У шпіталі Гітлер нібыта трапіў у рукі вядомага псыхіятра і нэўроляга Эдмунда Форэстэра. Паводле лекара, пацыент ня меў амбіцый, быў нясьмелым, адным з звычайных жаўнераў на фронце. Форэстэр пераконваў, што страта зроку зьяўляецца вынікам гістэрыі. Нібыта Гітлер не хацеў нічога бачыць, каб ня быць сьведкам паразы Нямеччыны. Псыхіятр выкарыстаў для лячэньня спрэчную тэрапію, у выніку якой да пацыента ня толькі вярнуўся зрок, але ён атрымаў выключную ўпэўненасьць у сабе. Гэтая зьмена псыхікі на 180 градусаў мела паўплываць на яго будучую палітычную кар’еру і пазыцыю ў гісторыі на роўні са Сталінам.
Гэтую гісторыю таксама расказвалі іншыя гісторыкі, аднак ніхто не праверыў, ці яна сапраўдная. Генрык Эбэрле першым вывучыў Архіў кніг пацыентаў, які знаходзіцца ў Бэрліне. З аналізу дакумэнтаў ясна вынікаюць дзьве рэчы. У шпіталі Гітлера лячылі ад тыповага атручваньня газам. У яго не было ніякай дэпрэсіі, а гэта значыць яму не была патрэбная адмысловая тэрапія.
Акрамя таго аказалася, што доктар Форэстэр ня мог у гэтым часе лячыць Адольфа Гітлера, паколькі займаўся хворымі ў лязарэце ў бэльгійскім Гэнце.

wSieci: На паліцах кнігарняў паявілася яшчэ адна пра Адольфа Гітлера – «Вайна Гітлера – ад яфрэйтара да Фюрэра» Гэнрыка Эбэрле. Кніга зьяўляецца выключнай, паколькі абвяргае некалькі мітаў пра жыцьцё Гітлера, якія выдаюцца за праўду.

Адным зь іх зьяўляецца міт аб нараджэньні шаленца. Аўтарам гэтага міту быў вядомы брытанскі гісторык Томас Вэбэр. Ён абвясьціў, што будучы правадыр ІІІ Рэйху пасьля многіх экстрэмальных падзей у часе сваёй службы на фронце ўпаў у моцную дэпрэсію. Гэта было зьвязана з газавай атакай, пасьля якой ён страціў зрок. У шпіталі Гітлер нібыта трапіў у рукі вядомага псыхіятра і нэўроляга Эдмунда Форэстэра. Паводле лекара, пацыент ня меў амбіцый, быў нясьмелым, адным з звычайных жаўнераў на фронце. Форэстэр пераконваў, што страта зроку зьяўляецца вынікам гістэрыі. Нібыта Гітлер не хацеў нічога бачыць, каб ня быць сьведкам паразы Нямеччыны.

Псыхіятр выкарыстаў для лячэньня спрэчную тэрапію, у выніку якой да пацыента ня толькі вярнуўся зрок, але ён атрымаў выключную ўпэўненасьць у сабе. Гэтая зьмена псыхікі на 180 градусаў мела паўплываць на яго будучую палітычную кар’еру і пазыцыю ў гісторыі на роўні са Сталінам.

Гэтую гісторыю таксама расказвалі іншыя гісторыкі, аднак ніхто не праверыў, ці яна сапраўдная. Генрык Эбэрле першым вывучыў Архіў кніг пацыентаў, які знаходзіцца ў Бэрліне. З аналізу дакумэнтаў ясна вынікаюць дзьве рэчы. У шпіталі Гітлера лячылі ад тыповага атручваньня газам. У яго не было ніякай дэпрэсіі, а гэта значыць яму не была патрэбная адмысловая тэрапія.

Акрамя таго аказалася, што доктар Форэстэр ня мог у гэтым часе лячыць Адольфа Гітлера, паколькі займаўся хворымі ў лязарэце ў бэльгійскім Гэнце.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт