Logo Polskiego Radia
Print

Праваслаўныя Эўропы бачаць у Расеі супрацьвагу Захаду

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 11.05.2017 15:10
Яны таксама маюць касэрватыўныя погляды, напрыклад, што жонка павінна заўсёды слухацца мужа.
photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0.

«Gazeta Wyborcza» піша пра апытаньне грамадзкай думкі, праведзенае амэрыканскім дасьледчым цэнтрам «Pew». Анкетаваньне было праведзенае сярод праваслаўных вернікаў Эўропы, ад Армэніі па Сэрбію. Праваслаўныя ганарацца сваёй тоеснасьцю і бачаць у Расеі супрацьвагу для Захаду.

Большасьць апытаных баўгараў, беларусаў, грэкаў, сэрбаў і армян згодныя з думкай, што «Расея мае абавязак ахоўваць праваслаўных паза сваімі межамі». Адзінае выключэньне – Украіна, якая застаецца ў стане ўзброенага канфлікту на ўсходзе дзяржавы.

Аўтары дасьледаваньня пішуць, што ў многіх постсавецкіх краінах, дзе камуністычныя рэжымы насаджалі атэізм, цяпер адрадзілася рэлігія. Гаворка ідзе пра праваслаўныя краіны, напрыклад, у Расеі цяпер 71% апытаных называе сябе праваслаўнымі, а ў 1991 годзе веруючымі лічылі сябе толькі 37%. Адраджэньне рэлігіі вынікае між іншым з культурных зьменаў. Праваслаўная тоеснасьць зьвязаная з нацыянальнай, выклікае пачуцьцё годнасьці і культурнай перавагі. Больш чым тры чацьвёртыя армян, грузін, сэрбаў ці грэкаў заяўляе, што быць праваслаўным – гэта важна, каб быць сапраўдным грамадзянінам.

Аўтары апытаньня задалі таксама людзям пытаньні пра дэмакратыю, сувязі дзяржавы і царквы ці канец СССР. Непакоіць тое, што ў Расеі, Армэніі ды Малдове апытаныя часьцей пазытыўна кажуць пра Сталіна, чым пра Гарбачова. Ва Ўкраіне ды Прыбалтыцы распад СССР лічыцца добрай зьменай, у Армэніі, Расеі, Малдове і Беларусі – некарыснай. Абсалютная большасьць (звыш 80%) расейцаў ці беларусаў нэгатыўна ставяцца да гомасэксуалізму, а сярод вельмі рэлігійных палякаў – толькі 48%. Са сказам «Жонка заўсёды павінны быць паслухмянай мужу» згодныя 43% беларусаў, 36% расейцаў і 26% палякаў.

Gazeta Wyborcza/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт