Logo Polskiego Radia
Print

Віла Жабіньскіх- унікальнае месца ў варшаўскім заапарку

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 19.05.2017 09:08
  • Віла Жабіньскіх.mp3
У заапарку знаходзіцца віла, у падвалах якой падчас вайны хаваліся габрэі.
zoo.waw.pl

У варшаўскі заапарк варта пайсьці ня толькі для таго, каб паглядзець экзытычных жывёл. Ёсьць яшчэ адно вартае наведваньне месца – гэта віла Антаніны і Яна Жабіньскіх. Унікальнасьць гэтага будынку заключаецца ў гісторыі яго жыхароў. АВ
Белы будынак у варшаўскім заапарку. Не ў самым цэнтры, а хутчэй на бакавой сьцежцы. Не за вялікі, але, як аказалася, дастатковы. Недалёка ў сваіх клетках і ў сваіх загонах дзікія жывёлы. Гэта вядомая віла Жабіньскіх, якая падчас нямецкай акупацыі выконвала незвычайную ролю.
Гісторыю вілы трэба распачаць з постаці Яна Жабіньскага, які нарадзіўся ў 1897 годзе ў Варшаве. Пад канец 20-х гадоў ХХ стагодзьдзя ён становіцца другім даваенным дырэктарам нядаўна створанага гарадзкога заапарку ў Варшаве.
Ян Жабіньскі ў сваёй ролі быў незаменны. Праца ў заапарку настолькі яго паглынала, што праз тры гады ад заняцьця пасады дырэктара (у 1932 годзе) ён з сям’ёй вырашыў пасяліцца ў віле на тэрыторыі заапарку. Будынак быў ня толькі домам сям’і Жабіньскіх, але таксама сховішчам для тых жывёл, якіх па розных прычынах трэба было забраць з клетак ці загонаў. Неўзабаве прызначэньне гэтага дому павінна было памяняцца.
Калі выбухнала Другая сусьветная вайна, заапарк быў зьнішчаны, многія зьвяры ўцяклі ці былі забітыя. Частку перавезьлі ў іншыя заапаркі, між іншым, у Бэрлін, Гановэр, Кёльн, Вену. Немцы зрабілі з аднаго з найпрыгажэйшых у Эўропе заапаркаў сьвіную ферму. Аднак аказалася, што ў гэтым былі свае плюсы.
Жабіньскія засталіся ў віле. Дырэктар заапарку далучыўся да дзейнасьці Арміі Краёвай, пазьней стаў пасыльным. Разам з жонкай, Антанінай Жабіньскай, яны вырашылі, што падвал іх дома можна выкарыстаць для ратаваньня чалавечага жыцьця. З пачатку яны там хавалі жаўнераў Арміі Краёвай, а потым габрэяў, якія ўцякалі з варшаўскага гета.
Ян Жабіньскі асабіста займаўся перапраўкай габрэяў з гета ў заапарк. Ён наведваў гета пад прыкрыцьцём пошуку адпадкаў для гадоўлі сьвіней. Дзякуючы гэтаму Антаніне і Яну Жабіньскім удалося выратаваць жыцьцё больш за 330 чалавек, якія ў падвалах вілы праводзілі нават многія тыдні.
Адным з элемэнтаў інтэр’еру вілы Жабіньскіх было фартэпіяна. У часе акупацыі яго роля, як і цэлага будынку, аказалася бясцэннай. Гэта менавіта на ім Антаніна Жабіньская іграла арыю “Едзь, едзь на Крыт” з апэрэты Жака Афэнбаха “Прыгожая Алена”. Пры дапамозе арыі яна папярэджвала схаваных жыхароў вілы пра набліжэньне небясьпекі.
....
У дадзены момант у віле Жабіньскіх знаходзіцца музэй. Будынак быў адрамантаваны і прыстасаваны для патрэб наведвальнікаў заапарку.
У кабінэце на паліцах стаяць добра захаваныя кнігі Яна Жабіньскага,большасьць на нямецкай мове і прысьвечаных заалёгіі. У кабінэце на століку стаіць арыгінальная попельніца дырэктара Жабіньскага, якую музэю падарыла яго дачка. На сьценах і на пісьмовым стале сямейныя здымкі. У вялікім пакоі стаіць фартэпіян, на якім іграла Антаніна.
Рамонт быў праведзены таксама ў падвалах, дзе хаваліся жаўнеры Арміі Краёвай і габрэі. Там падрыхтаваная кранальная экспазыцыя, якая расказвае гісторыю выратаваных людзей. А іх імёны зьмешчаныя на спэцыяльных шыльдах.
З падвалу на вонкі будынку вёў падземны тунэль, бачны дагэтуль. Гэта па ім нелегальныя жыхары вілы ў выпадку набліжэньня немцаў выбіраліся з падвалаў, каб схавацца сярод кустоў паміж птушынымі клеткамі.
У падвале таксама можна пабачыць залю памяці Магдалены Грос, якая хаваючыся большасьць часу рабіла з гліны жывёл. У музэі разьмешчаныя шматлікія здымкі прац спадарыні Грос, а таксама фігура Тузінкі – сланіхі, любіміцы ня толькі скульптаркі, але і ўсіх жыхароў даваеннай Варшавы.
У падвалах адбываюцца паказы двух фільмаў. Адзін паказвае габрэйскі мікрараён даваеннай Варшавы. На другім Жабіньскія расказваюць пра сваю дзейнасьць падчас акупацыі.
Наведвальнікі заапарку могуць наведаць Вілу Жабіньскіх. Калі нехта ня мае такой магчымасьці, то на старонцы варшаўскага заапарку ёсьць магчымасьць віртуальнай экскурсіі па будынку.
Дарэчы, літаральна нядаўна ў Галівудзе ўзьнік мастацкі фільм, прысьвечаны Антаніне і Яну Жабіньскім – “Жонка наглядчыка заапарку”.

У варшаўскі заапарк варта пайсьці ня толькі для таго, каб паглядзець экзытычных жывёл. Ёсьць яшчэ адно вартае наведваньне месца – гэта віла Антаніны і Яна Жабіньскіх. Унікальнасьць гэтага будынку заключаецца ў гісторыі яго жыхароў.


Белы будынак у варшаўскім заапарку. Не ў самым цэнтры, а хутчэй на бакавой сьцежцы. Не за вялікі, але, як аказалася, дастатковы. Недалёка ў сваіх клетках і ў сваіх загонах дзікія жывёлы. Гэта вядомая віла Жабіньскіх, якая падчас нямецкай акупацыі выконвала незвычайную ролю.

Гісторыю вілы трэба распачаць з постаці Яна Жабіньскага, які нарадзіўся ў 1897 годзе ў Варшаве. Пад канец 20-х гадоў ХХ стагодзьдзя ён становіцца другім даваенным дырэктарам нядаўна створанага гарадзкога заапарку ў Варшаве.

Ян Жабіньскі ў сваёй ролі быў незаменны. Праца ў заапарку настолькі яго паглынала, што праз тры гады ад заняцьця пасады дырэктара (у 1932 годзе) ён з сям’ёй вырашыў пасяліцца ў віле на тэрыторыі заапарку. Будынак быў ня толькі домам сям’і Жабіньскіх, але таксама сховішчам для тых жывёл, якіх па розных прычынах трэба было забраць з клетак ці загонаў. Неўзабаве прызначэньне гэтага дому павінна было памяняцца.

Калі выбухнала Другая сусьветная вайна, заапарк быў зьнішчаны, многія зьвяры ўцяклі ці былі забітыя. Частку перавезьлі ў іншыя заапаркі, між іншым, у Бэрлін, Гановэр, Кёльн, Вену. Немцы зрабілі з аднаго з найпрыгажэйшых у Эўропе заапаркаў сьвіную ферму. Аднак аказалася, што ў гэтым былі свае плюсы.

Жабіньскія засталіся ў віле. Дырэктар заапарку далучыўся да дзейнасьці Арміі Краёвай, пазьней стаў пасыльным. Разам з жонкай, Антанінай Жабіньскай, яны вырашылі, што падвал іх дома можна выкарыстаць для ратаваньня чалавечага жыцьця. З пачатку яны там хавалі жаўнераў Арміі Краёвай, а потым габрэяў, якія ўцякалі з варшаўскага гета.

Ян Жабіньскі асабіста займаўся перапраўкай габрэяў з гета ў заапарк. Ён наведваў гета пад прыкрыцьцём пошуку адпадкаў для гадоўлі сьвіней. Дзякуючы гэтаму Антаніне і Яну Жабіньскім удалося выратаваць жыцьцё больш за 330 чалавек, якія ў падвалах вілы праводзілі нават многія тыдні.

Адным з элемэнтаў інтэр’еру вілы Жабіньскіх было фартэпіяна. У часе акупацыі яго роля, як і цэлага будынку, аказалася бясцэннай. Гэта менавіта на ім Антаніна Жабіньская іграла арыю “Едзь, едзь на Крыт” з апэрэты Жака Афэнбаха “Прыгожая Алена”. Пры дапамозе арыі яна папярэджвала схаваных жыхароў вілы пра набліжэньне небясьпекі.

/

У дадзены момант у віле Жабіньскіх знаходзіцца музэй. Будынак быў адрамантаваны і прыстасаваны для патрэб наведвальнікаў заапарку. У кабінэце на паліцах стаяць добра захаваныя кнігі Яна Жабіньскага,большасьць на нямецкай мове і прысьвечаных заалёгіі. У кабінэце на століку стаіць арыгінальная попельніца дырэктара Жабіньскага, якую музэю падарыла яго дачка. На сьценах і на пісьмовым стале сямейныя здымкі. У вялікім пакоі стаіць фартэпіян, на якім іграла Антаніна. Рамонт быў праведзены таксама ў падвалах, дзе хаваліся жаўнеры Арміі Краёвай і габрэі. Там падрыхтаваная кранальная экспазыцыя, якая расказвае гісторыю выратаваных людзей. А іх імёны зьмешчаныя на спэцыяльных шыльдах.

З падвалу на вонкі будынку вёў падземны тунэль, бачны дагэтуль. Гэта па ім нелегальныя жыхары вілы ў выпадку набліжэньня немцаў выбіраліся з падвалаў, каб схавацца сярод кустоў паміж птушынымі клеткамі.

/

У падвале таксама можна пабачыць залю памяці Магдалены Грос, якая хаваючыся большасьць часу рабіла з гліны жывёл. У музэі разьмешчаныя шматлікія здымкі прац спадарыні Грос, а таксама фігура Тузінкі – сланіхі, любіміцы ня толькі скульптаркі, але і ўсіх жыхароў даваеннай Варшавы.

У падвалах адбываюцца паказы двух фільмаў. Адзін паказвае габрэйскі мікрараён даваеннай Варшавы. На другім Жабіньскія расказваюць пра сваю дзейнасьць падчас акупацыі.

Наведвальнікі заапарку могуць наведаць Вілу Жабіньскіх. Калі нехта ня мае такой магчымасьці, то на старонцы варшаўскага заапарку ёсьць магчымасьць віртуальнай экскурсіі па будынку.

Дарэчы, літаральна нядаўна ў Галівудзе ўзьнік мастацкі фільм, прысьвечаны Антаніне і Яну Жабіньскім – “Жонка наглядчыка заапарку”.

ав/фота: Варшаўскі заапарк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт