Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы зьявілася мода варыць піва для сябе (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 25.05.2017 16:28
  • піва.mp3
Півавар Лукаш Леанюк плянуе адрадзіць на Падляшшы традыцыйнае піва яшчэ з часоў ВКЛ.
J.Iwaniuk

У польскіх крамах нікога ўжо не зьдзіўляе такое піва, як I.P.A., RIS, Berley wine ці Dry Staut. Ужо некалькі гадоў у Польшчы адбываецца піўная рэвалюцыя, а невялікія піваварні ўзьнікаюць адна за адной.

Такія піваварні ёсьць таксама на Падляшшы. Піва такіх бровараў, як Waszczukowe, Markowe ці Raduda вядомае па ўсёй Польшчы. Усё часьцей таксама піва для ўласных патрэбаў людзі вараць у сябе дома.

Марка піва "BroWareg" пакуль яшчэ, праўда, ня выйшла ў сьвет, але яе заснавальнік хатні півавар Лукаш Леанюк мае пляны адрадзіць на Падляшшы традыцыйнае піва яшчэ з часоў Вялікага Княства Літоўскага. На ягоную думку, мода варыць піва паводле традыцыйных рэцэптур прыйшла ў Польшчу з Захаду.

слухайце гутарку Яраслава Іванюка з Лукашам Леанюком у далучаным гукавым файле

/
/
/
/
/
/
/
/
/

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт