Logo Polskiego Radia
Print

Польскія мастакі ня выжылі б з мастацтва

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 02.06.2017 12:51
Мастакі зарабляюць сабе на хлеб фізычнай працай, большасьць працуе ў кавярнях, барах, крамах.
www.flickr.com

Ці ў Польшчы можна выжыць з мастацтва? Пра гэта ў выданьні «Dziennik Gazeta Prawna» гутарка з мастаком Сэбасьціянам Крокам. Мастакі зарабляюць сабе на хлеб фізычнай працай, – кажа Крок. Большасьць працуе ў кавярнях, барах, крамах. Найлепш тым, каму ўдаецца атрымаць хаця б частку стаўкі на Акадэміі прыгожых мастацтваў. Іншыя шукаюць занятку ў дамах культуры, школах, рэклямных агенцтвах.

Канешне, кожны мастак хацеў бы дорага прадаваць свае карціны – кажа суразмоўца выданьня. Аднак у Польшчы рынак мастацтва вельмі абмежаваны. Сярэдні кляс купляе карціны ў Ікэі, а ў музэі ходзіць падчас Ночы музэяў (бясплатна). Карціны можна прадаць толькі ў Варшаве, крыху ў Кракаве. У сталіцы Польшчы менш за трыццаць галерэй мастацтва, а ў Бэрліне – 300. І цэны нельга параўноўваць. Некаторыя мастакі, як Тарасэвіч ці Мадзэлеўскі, прадаюць вельмі шмат, але ёсьць мастакі, нават прафэсары з акадэміі мастацтва, якіх ніхто не купляе.

Людзі як правіла ставяцца да мастацтва несур’ёзна, маўляў, сучаснае мастацтва – гэта нейкая бязглузьдзіца, кожны так умее. І таму падыход да мастакоў таксама несур’ёзны.

Dziennik Gazeta Prawna

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт