Logo Polskiego Radia
Print

30% польскіх дзяцей не паедуць у адпачынак

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.06.2017 14:03
Экспэрты пераконваюць, што гэта зусім нядрэнны вынік.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixaby. com/ CC0 Public Domain

30 адсоткаў польскіх дзяцей не паедуць у адпачынак
Экспэрты пераконваюць, што гэта зусім нядрэнны вынік.
Амаль палова апытаных сацыёлягамі польскіх сем'яў заяўляе, што падчас вакацыяў адправіць сваіх дзяцей у адпачынак. Дома адпачываць будзе амаль 30% дзяцей, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna.
Экспэрты пераконваюць, што гэта зусім нядрэнны вынік. Самы нізкі за 26 апошніх гадоў узровень беспрацоўя, павышэньне заработнай платы, рост занятасьці, а таксама дзяржаўная падтрымка ў выглядзе праграмы „500 плюс” паляпшаюць матэрыяльнае становішча сем'яў у Польшчы.
Ад паляпшэньня эканамічнага становішча выйграюць як бацькі, так і дзеці. Іх шанцы правесьці канікулы па-за домам растуць. Паводле апытаньня, найбольш дзяцей, то бок 33% будзе адпачываць разам са сваімі бацькамі на тэрыторыі Польшчы. Толькі менш чым 9% бацькаў забярэ сваіх дзяцей за мяжу.
У рознага віду летнія лягеры адправяцца толькі 5,4% дзяцей. Да гэтай пары адпачынку для сваіх дзяцей не заплянавалі яшчэ 35% апытаных бацькоў, а амаль 30% ужо ведаюць, што падчас вакацыяў іх дзеці застануцца дома, паведамляе выданьне „Dziennik Gazeta Prawna”.
аз

Амаль палова апытаных сацыёлягамі польскіх сем'яў заяўляе, што падчас вакацыяў адправіць сваіх дзяцей у адпачынак. Дома адпачываць будзе амаль 30% дзяцей, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna".

Экспэрты пераконваюць, што гэта зусім нядрэнны вынік. Самы нізкі за 26 апошніх гадоў узровень беспрацоўя, павышэньне заработнай платы, рост занятасьці, а таксама дзяржаўная падтрымка ў выглядзе праграмы „500 плюс” паляпшаюць матэрыяльнае становішча сем'яў у Польшчы.

Ад паляпшэньня эканамічнага становішча выйграюць як бацькі, так і дзеці. Іх шанцы правесьці канікулы па-за домам растуць. Паводле апытаньня, найбольш дзяцей, то бок 33% будзе адпачываць разам са сваімі бацькамі на тэрыторыі Польшчы. Толькі менш чым 9% бацькаў забярэ сваіх дзяцей за мяжу.

У рознага віду летнія лягеры адправяцца толькі 5,4% дзяцей. Да гэтай пары адпачынку для сваіх дзяцей не заплянавалі яшчэ 35% апытаных бацькоў, а амаль 30% ужо ведаюць, што падчас вакацыяў іх дзеці застануцца дома, паведамляе выданьне „Dziennik Gazeta Prawna”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт