Logo Polskiego Radia
Print

Музычны ўрок польскай мовы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 15.06.2017 09:15
  • Герман.mp3
"Танцуючыя Эўрыдыкі" А. Герман - пясьняркі, якую лічаць сваёй як палякі, так і жыхары былога СССР.
www.pixabay.com

Сёньня я прапаную прыгадаць польскую сьпявачку, якая лічыцца сваёй ня толькі ў Польшчы. Анна Герман заваявала, бадай, большую папулярнасьць на тэрыторыі краін Савецкага Саюзу, чым у самой Польшчы. Яе песьні прызабытыя на Радзіме, а ў Савецкім Саюзе, а цяпер у Расеі ды іншых постсавецкіх краінах, песьні Анны Герман застаюцца папулярнымі.

Некалькі гадоў таму ў Польшчы быў паказаны расейскі тэлесэрыял пра Герман, яе жыцьцё і творчасьць, зьняты пры падтрымцы польскіх кінакампаній. І дзякуючы гэтаму фільму памяць пра вялікую музыкантку вярнулася ў дамы палякаў. Біяграфія Анны была вельмі багатай, як на трагічныя падзеі, так і радасныя. Яна рана страціла бацьку, які быў арыштаваны ў Савецкім Саюзе і трапіў у лягер. Пазьней, калі была ўжо прызнанай сьпявачкай, выступала ў Італіі, трапіла ў страшную аўтамабільную катастрофу, пасьля якой паўгоду не магла рухацца, і прыйшлося ёй нанава вучыцца хадзіць. Урэшце сьмяротная хвароба – саркома, і сьмерць.

Сьпявала свае кампазыцыі на сямі мовах, але найбольш, канешне, на польскай ды расейскай. Атрымала вялізную колькасьць узнагарод, між іншым, на фэстывалях у Італіі ды Польшчы. Мела вельмі прыгожы голас і арыгінальны спосаб выкананьня песьняў.

А сёньня я хацела б прадставіць вам песьню, якая называецца «Tańczące Eurydyki» (Танцуючыя Эўрыдыкі).

W kawiarence na rogu
każdej nocy jest koncert.
Zatrzymajcie się w progu,
Eurydyki tańczące.
Zanim świt pierwszy promień
rzuci smugą na ściany,
niech was tulą w ramionach
Orfeusze pijani.

Płyną gwiazdy jak stulecia,
noc kotary mgły rozwiesza.
Na tańczące Eurydyki
koronkowy rzuca szal.
Rzeka śpiewa pod mostami,
tańczy krzywy cień latarni,
o rozwarte drzwi kawiarni
grzbiet ociera czarny kot.
Kto ma takie dziwne oczy?
Eurydyka, Eurydyka.
Kto ma takie dziwne usta?
Eurydyka, Eurydyka!
Już niedługo na widnokrąg
świt różowy wpełznie wolno,
mgły rozwieją się jak przędza,
zbledną światła, pryśnie czar.

Wiatr się zerwał w zaułkach,
trąca drzewa jak struny.
Czy to śpiewa Orfeo,
czy to drzewa tak szumią?
Na wystawę w drogerii
czarny kot cicho wraca,
zanim kogut zapieje,
musi wtopić się w zapach.

Rzeka szemrze pod mostami,
znikł już szary cień latarni,
wchodzą ludzie do kawiarni,
na ulicy zwykły gwar.
A wiatr tańczy ulicami,
wiatr kołuje jak pijany,
i rozwiesza na gałęziach
z pajęczyny tkany szal.
Kto ma takie dziwne oczy?
Eurydyka, Eurydyka.
Kto ma takie dziwne usta?
Eurydyka, Eurydyka!
A wiatr tańczy ulicami,
wiatr kołuje jak pijany,
mgły rozwiały się jak przędza,
został tylko (został tylko) czarny kot.

У кавярні на вуглу кожную ноч адбываецца канцэрт. Затрымайцеся на парозе, танцуючыя Эўрыдыкі. Перш чым сьвітанак кіне першы промень паласой на сьцяну, хай вас туляць у абдымках п’яныя Арфэі.

Плывуць зоркі як стагодзьдзі, ноч разьвешвае парцьеры тумана. На танцучых Эўрыдык кідае карункавы шаль. Рака сьпявае пад мостам, танцуе крывы цень ліхтара, аб адчыненыя дзьверы кавярні абціраецца хрыбтом чорны кот. У каго такія дзіўныя вочы? У Эўрыдыкі... У каго такія дзіўныя вусны? У Эўрыдыкі! Ужо неўзабаве на гарызонт ружовы сьвітанак папаўзе павольна. Туман разьвеецца як пража. Пабляднее сьвятло,

Вецер задзьмуў у завулках. Грае на дрэвах як на струнах. Ці гэта сьпявае Арфэй, ці дрэвы так шумяць? На вітрыну ў краме ціха вяртаецца чорны кот. Перш чым засьпявае певень, ён павінен растварыцца ў запаху.

Рака лапоча пад мастамі, зьнік ужо шэры цень ліхтара. Уваходзяць людзі ў кавярню, на вуліцы звычайны шум. А вецер танцуе на вуліцы, сланяецца як п’яны. І разьвешвае на галінках павуціньня шаль.

Пачну разгляд песьні з загалоўка. Хто такая Эўрыдыка? Гэта пэрсанаж з міталёгіі Старажытнай Грэцыі, адна з дрыяд, жонка Арфэя, пра якога ў песьні таксама ідзе гаворка. А па-польску Арфэй – гэта Orfeusz, хаця ў песьні таксама паяўляецца італьянская вэрсія гэтага імя – Orfeo.

W kawiarence na rogu – у малой кавярні, кафэ на вуглу. Выраз «róg» мае на польскай мове некалькі значэньняў – гэта й беларускі рог, і вугал. Ёсьць па-польску таксама іншае слова, якое перакладаецца на беларускую як вугал – гэта «kąt», які ўжываецца, між іншым, у матэматычнай лексыцы (напрыклад, trójkąt – трохкутнік), але ня толькі. А вось кажам «róg» заўсёды, калі гаворка ідзе пра скрыжаваньне вуліц. Прыклады:

Spotkamy się na rogu ulic Marszałkowskiej i Wilczej – Сустрэнемся на вуглу вуліц Маршалкоўскай і Вільчай (Воўчай).

Kąt nachylenia wynosi 45 stopni – Вугал наклону складае 45 градусаў.

Wystawа w drogerii – гэта не нейкая дарагая выстава, а вітрына ў касмэтычнай краме. У Польшчы «drogeriа» – вельмі папулярная крама. Там можна купіць касмэтыку, а таксама іх пачалі спалучаць з аптэкамі па амэрыканскім узоры, у некаторых ёсьць таксама абмежаваны асартымэнт прадуктаў харчаваньня.
Tulić w ramionach – гэта азначае па-польску абдымаць, браць у абдымкі. А дзеяслоў przytulić значыць «абняць».

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт