Logo Polskiego Radia
Print

Хранічныя хваробы павялічваюць рызыку суіцыду

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 15.06.2017 12:32
Найбольш небясьпечныя траўмы галаўнога мозгу.
www.pixabay.com

Хранічныя захворваньні арганізма наносяць шкоду псыхіцы й павялічваюць рызыку суіцыду, паведамляюць амэрыканскія дасьледчыкі. За трынаццаць гадоў яны дасьледавалі больш за 270 тысяч людзей.

Найбольш шкодныя траўмы галаўнога мозгу. Яны павялічваюць рызыку суіцыду ў дзевяць разоў. ВІЧ/СНІД і праблемы са сном павялічваюць рызыку ў два разы. Іншыя хранічныя захворваньні, якія адмоўна ўплываюць на псыхіку, гэта хвароба Паркінсана, рак, мігрэні, а таксама болі ў сьпіне ды цукровы дыябэт.

Дасьледаваньні паказалі, што палова з тых людзей, якія зьдзяйсьняюць суіцыд, наведвае лекара на працягу месяца да спробы самагубства.

Такім чынам, паляпшэньне выяўленьня псыхічнага разладу, зьвязанага з хранічнымі захворваньнямі цела, можа зьменшыць колькасьць самагубстваў – падказваюць аўтары дасьледаваньня. Паводле дадзеных Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя, у Злучаных Штатах кожны год вырашае пакончыць з сабой 12 чалавек на сто тысяч жыхароў; у Польшчы – 18, - гэта ў паўтара раза больш, чым у ЗША.

Вынікі дасьледаваньняў апублікаваны ў «Амэрыканскім часопісе прафіляктычнай мэдыцыны» («American Journal of Preventive Medicine».)

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт