Logo Polskiego Radia
Print

Польскія лекары ратуюць зрок пасьля апёкаў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 15.06.2017 14:55
Для апэрацыі выкарыстоўваюцца ствалавыя клеткі здаровага вока.
pixabay.com/CC0 Creative Commons

Спэцыялісты Сілескага мэдыцынскага ўнівэрсытэту з гораду Катавіцэ ратуюць зрок пасьля апёкаў.

Лекары з аддзяленьня клінічнай афтальмалёгіі правялі першую апэрацыю трансплянтацыі ствалавых клетак эпітэліі рагавіцы ў пацыентаў з апёкамі вока гашанай вапнай.

Апэрацыя дае вельмі добрыя вынікі. У пацыентаў з зыходнай вастрынёй гледжаньня ў 10 адсоткаў вастрыня бачаньня павялічылася да 50-70 працэнтаў таго, што было на пачатку.

Апэрацыі праводзяцца ў рамках міжнароднага праекту ў катавіцкай Чыгуначнай раённай бальніцы. Гэта адзінае месца ў Польшчы й нашай частцы Эўропы, дзе старанна кваліфікаваныя пацыенты могуць скарыстацца найноўшай тэрапіяй з выкарыстаньнем ствалавых клетак, узятых зь іншага, здаровага вока. Клеткі намнажаюць у спэцыялізаванай лябараторыі ў Мадэне ў Італіі.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт