Logo Polskiego Radia
Print

Сотні мільёнаў людзей пакутуюць ад атлусьценьня

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 15.06.2017 13:22
Залішняя вага назіраецца ў 107 млн дзяцей у сьвеце.
foto: pixabay.com

Больш за 10% людзей ва ўсім сьвеце пакутуюць ад атлусьценьня, вынікае з найноўшых дасьледаваньняў.

Міжнародныя дадзеныя сьведчаць пра тое, што нават невялікая залішняя вага можа быць небясьпечнай для жыцьця й здароўя.

Публікацыю ў «Мэдычнай газэце Новай Англіі» (New England Medical Gazette) прааналізаваў навуковы карэспандэнт Польскага радыё, Рафал Мотрук.

Ва ўсім сьвеце жыве больш за 107 мільёнаў дзяцей і больш чым 603 мільёны дарослых з атлусьценьнем. З пачатку 1980-х гадоў, калі пачалі зьбіраць дадзеныя пра людзей зь лішняй вагой, у дзясятках краін адсотак людзей, якія пакутуюць атлусьценьнем, падвоіўся.

Лекары нагадваюць, што завялікая вага ў першую чаргу прыводзіць да сардэчна-сасудзістых захворваньняў, дыябэту й раку. Паводле ацэнак, за апошні год чатыры мільёны людзей памерлі ад хвароб, якія зьвязаныя з залішняй вагой. Ня ўсе зь іх мелі клінічнае атлусьценьне, некаторыя – толькі некалькі лішніх кіляграмаў.

Празьмерная вага зьяўляецца праблемай ва ўсім сьвеце, ня толькі ў багатых краінах. Паводле апублікаванай справаздачы, два мільярды людзей маюць праблемы са здароўем з-за залішняй вагі або атлусьценьня.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт