Logo Polskiego Radia
Print

NASA выявіла 219 новых плянэт у нашай галяктыцы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 22.06.2017 17:03
На дзесяці зь іх можа існаваць жыцьцё як на Зямлі.
pixabay.com

Дзьвесьце дзевятнаццаць раней невядомых плянэт паза сонечнай сыстэмы выявілі ў космасе навукоўцы з амэрыканскага касьмічнага агенцтва NASA. Дзесяць з гэтых плянэт, верагодна, падобныя да нашай плянэты Зямлі.

Гэтыя плянэты зьяўляюцца так званымі кандыдатамі. Цяпер іх існаваньне павінна быць пацьверджана. У цяперашні час вядома пра больш за чатыры тысячы такіх кандыдатаў. Палова з іх напэўна існуе. Сярод тых, выяўленых у апошні час, дзесяць плянэт залічаныя ў так званую «заселеную зону». Гэта значыць, што ўмовы на іх спрыяльныя для існаваньня вадкай вады. Вадкая вада зьяўляецца неабходнай умовай для жыцьця. Адначасова гэтыя плянэты зьяўляюцца скалістымі – гэта яшчэ адно падабенства да Зямлі. Сьюзан Томпсан з NASA сказала, што гэта апошнія дадзеныя ад тэлескопа Kepler, які быў адпраўлены ў космас для пошуку плянэт. «Гэта падобна на канец пэўнай эпохі, але – на мой погляд – гэта таксама пачатак наступнай», – дадала яна. Па словах Сьюзан Томпсан, цяпер трэба будзе прааналізаваць усе дадзеныя і ацаніць, колькі ў нашай галяктыцы можа быць плянэт, падобных да нашай Зямлі.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт