Logo Polskiego Radia
Print

Музычны ўрок польскай мовы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 22.06.2017 17:02
  • Бяжы далей адзін.mp3
"Бяжы далей адзін" - прапануе гурт Fisz Emade Tworzywo.
www.pixabay.com

На гэты раз я прадстаўлю вам даволі арыгінальную кампазыцыю, якая мне вельмі падабаецца, але некаторым можа здацца нецікавай. Як, канешне ж, уся музыка – аднаму падабаецца, іншаму – абсалютна не. Тым ня менш, песьня, якую я прапаную, не належыць да шырокага паняцьця поп-музыкі.

Я хачу вам прадставіць групу, што існуе на польскай музычнай сцэне ўжо нямала часу. Яна была заснаваная ў 2002 годзе. Называецца гурт «Штучны матэрыял», хаця існуюць і іншыя вэрсіі назвы гэтай групы. Ён выкарыстоўвае такія назвы як Fisz Emade jako Tworzywo Sztuczne, Fisz Emade Tworzywo. Што цікава, «фіш» тут пішацца па-польску – праз sz, а не па-ангельску, а на гэтай мове слова азначае «рыба». Калектыў быў заснаваны двума братамі: музычным прадʼюсэрам і мультыінструмэнталістам Пятром (Emade) Ваглеўскім і рэпэрам, вакалістам Барташам (Fisz) Ваглеўскім. Мянушкі заснавальнікаў – Emade ды Фіш – сталі часткаю назвы гурту.

Калектыў выконвае музыку гіп-гоп з элемэнтамі іншых музычных стыляў, як джаз або фанк. Дагэтуль група запісала ўжо 5 кружэлак, у сярэднім адну ў два гады, хаця быў доўгі перапынак – 10 гадоў, калі музыкі ня выдалі ніводнага кампакту.
А я прапаную паслухаць песьню, якая называецца «Бяжы далей адзін (або сам)».

Biegnij teraz jak łagodny zwierz
Biegnij by dowiedzieć się
O sobie samym i o świecie co
Zimny jest jak lód

Biegnij dalej sam
Biegnij dalej sam
Żeby sprawdzić co cię martwi
Co nie daje teraz spać
Biegnij dalej sam
Biegnij dalej sam
Żeby sprawdzić komu ufać
Kogo mijać i się bać
Biegnij dalej sam
Biegnij dalej sam

O jaki świat dziś walczysz
Jaki świat ci się marzy?
Powiedz zanim na mnie spojrzysz
Jak śmiertelny wróg

Z życzliwym wielkim sercem idź teraz proszę w świat
Niech prowadza ciebie ręce
Niewidzialny dobry duch
Uciekaj chłopacze od wielkich idei bo
To pogoń jest za wiatrem
Wieje nad moim miastem
Wstawaj i biegnij tam
Gdzie mały człowiek jest
Nie zadawaj nowych ciosów
Wrócą ugodzić cię

За які сьвет ты сёньня змагаесься? Пра які сьвет марыш? Якога сьвету хочаш для мяне і маіх дзяцей? З зычлівым вялікім сэрцам ідзі цяпер, калі ласка, у сьвет. З краю зямлі ляціш, з краю зямлі ў пясок. Уцякай, хлопец, ад вялікіх ідэй, якія быццам бы казачныя факелы палаюць над маім горадам. Уставай і бяжы туды, дзе ёсьць малы чалавек. Бяжы, раздаючы ўдары. Яны вернуцца, каб цябе ўдарыць.

Бяжы цяпер як добры зьвер. Бяжы, каб даведацца пра сябе самога і пра сьвет, халодны як лёд.

Бяжы далей адзін, бяжы адзін, каб праверыць, што цябе хвалюе, што не дае спаць. Бяжы далей адзін, каб праверыць, каму давяраць, каго абмінаць і каго баяцца. Бяжы далей адзін.

За які сьвет ты змагаесься, пра які сьвет марыш? Скажы, перад тым, як на мяне паглядзіш як сьмяротны вораг. З зычлівым вялікім сэрцам ідзі цяпер у сьвет. Хай вядуць цябе рукі, нябачны добры дух. Уцякай, хлопча, ад вялікіх ідэй, бо гэта пагоня за ветрам. Дзьме над маім горадам. Уставай і бяжы туды, дзе ёсьць малы чалавек. Не раздавай новых удараў, яны вернуцца, каб ударыць цябе.


Biegnij dalej sam – бяжы далей адзін або сам. Выраз «сам» на польскай мове мае два значэньні – першае такое ж, як на беларускай мове – самастойна, без дапамогі, а другое значэньне – у адзіночку, адзін.

Ten stół mój mąż zrobił sam – Гэты стол мой муж зрабіў сам.

Wczoraj cały dzień byłam w domu sama – Учора я цэлы дзень была дома адна.
Co cię martwi – што цябе хвалюе, што цябе непакоіць, зьяўляецца прычынай клопату.

Kogo mijać – каго абмінаць, тут у значэньні каго абыходзіць, каго пазьбягаць, каб не напароцца на непрыемнасьці.

O jaki świat walczysz – за які сьвет ты змагаесься. Палякі заўсёды змагаюцца o co, а не за што, як беларусы.

O co tyle krzyku, nie rozumiem, o co ty walczysz – Навошта столькі крыку, я не разумею, за што ты змагаесься.

Pogoń – гэта толе ж самае, што беларуская пагоня – гонка за кімсьці, хто ўцякае, а яго трэба злавіць. У многіх беларусаў пагоня атаясамліваецца зь вершнікам на кані – гэта традыцыйны герб Вялікага Княства Літоўскага і некалькіх пэрыядаў незалежнай Беларусі. На жаль, цяпер пагоня зьяўляецца ўжо толькі афіцыйным гербам Летувы. У Польшчы гэты герб таксама вядомы, хаця крыху мадыфікаваны, ёсьць, напрыклад, фірма аховы, якая так і называецца Pogoń, і сваім сымбалем кампанія выбрала менавіта пагоню – коньніка.

Nie zadawaj ciosów – не раздавай удараў.

Ugodzić cię – гэта «ударыць цябе, трапіць у цябе». Як правіла гэты дзеяслоў выкарыстоўваецца, калі гаворка ідзе пра ўдары нажом або іншай халоднай зброяй.

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт