Logo Polskiego Radia
Print

30-гадовыя бацькі, зусім іншыя, чым іх бацькі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 23.06.2017 14:34
Раней бацька зарабляў, прыносіў грошы і больш яго нічога не цікавіла.
pixabay.com/Public Domain CC0

Сёньня ў Польшчы адзначаецца Дзень бацькі

З гэтай нагоды «Dziennik Gazeta Prawna» надрукаваў артыкул «Отча наш, які працуеш звыш сіл». Польскі бацька ўстае а сьвітанку, бяжыць на працу і зьнікае на цэлы дзень. Бярэ звышурочныя, а ў выходныя працуе на іншай працы.

"Праблема выматаных працай бацькоў мае свае карані ў мінулым", – кажа старшыня Фонду «Мамы і таты» Марэк Грабоўскі. На працы суровы, дома суровы і яшчэ павінен справіцца са стрэсам, зьвязаным з працай – такая карцінка шчасьлівай сям’і пакутавала яшчэ да нядаўна. Цяпер гэта памалу мяняецца. Тата вяртаецца дадому, здымае гальштук і гуляе зь дзецьмі. Ён павінен быць паблажлівым, лагодным, апякунскім. Бацька - гэта віцэ-мама. Раней бацька зарабляў, прыносіў грошы і больш яго нічога не цікавіла. А цяпер, у прыватнасьці 30-гадовыя бацькі, зусім іншыя, чым іх бацькі. Цяпер ён ідзе зь дзецьмі на дзіцячую пляцоўку, пхае вазок, не баіцца мяняць пампэрсы і накорміць дзіця.

Бывае, што такі бацька не скардзіцца сваёй жонцы на свае абавязкі і не расказвае пра дылемы. Усё больш мужчын удзельнічае ў групах узаемападтрымкі і раіцца з іншымі бацькамі. Няўрадавыя арганізацыі ствараюць Бацькоўскія клюбы, дзе абучаюць эфэктыўнаму бацькоўству.

Dziennik. Gazeta Prawna/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт