Logo Polskiego Radia
Print

8.07.1920 г. паўстала Галіцыйская ССР

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 08.07.2017 11:46
  • 8.07.1920 г. паўстала Галіцыйская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка.mp3
Гэта была адна са шматлікіх псэўдадзяржаў, арыентаваных на Маскву на тэрыторыі сучаснай Украіны.
Скан ілюстрацыі з кнігі "Гісторыя гарадоў і вёсак УССР" Львоўская вобласть.Главная рэдакцыя ўкраінскай савецкай энцыкляпэдыі. К.1978Скан ілюстрацыі з кнігі "Гісторыя гарадоў і вёсак УССР" Львоўская вобласть.Главная рэдакцыя ўкраінскай савецкай энцыкляпэдыі. К.1978commons.wikimedia.org/Mcowkin/CC0 1.0 Universal Public Domain

Тэрыторыя Галіцыі, сёньняшняя Заходняя Ўкраіна, пасьля разьдзелаў Рэчы Паспалітай адышла да Аўстрыі. Пасьля Першай Сусьветнай вайны гэтая тэрыторыя сталася аб’ектам прэтэнзій новых геапалітычных гульцоў.

У 1919 годзе ўкраінскія нацыянальныя сілы абвясьцілі пра ўтварэньне Заходне-Украінскай Народнай Рэспублікі са сталіцай у Львове, але Польшча лічыла гэты абшар часткай сваёй тэрыторыі, што ў выніку прывяло да вайсковага канфлікту паміж Польшчай і ЗУНР.

На пачатку 20-х гадоў, у выніку тэрытарыяльных і ідэалягічных супярэчнасьцяў пачалася вайна паміж Савецкай Расеяй і адноўленай Польшчай.

Летам 1920 у выніку наступленьня савецкіх войскаў, у Кіеве быў створаны рэвалюцыйны ўрад будучай Галіцыйскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі - Галоўны рэвалюцыйны камітэт, які 15 ліпеня абвясьціў пра стварэньне новай краіныі.

Гэта была адно са шматлікіх псэўда-дзяржаўных аб’яднаньняў, арыентаваных на Маскву на тэрыторыі сучаснай Украіны.

Мэтай абвяшчэньня такіх рэспублік было пашырэньне ідэалягічных уплываў бальшавікоў, нейтралізацыя нацыянальных і незалежніцкіх памкненьняў украінцаў, а таксама стварэньне буфэрнай зоны ў вайне з Польшчай. Падобныя працэсы адбываліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі.

Улада Галіцыйскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі знаходзілася ў руках Галоўнага Рэвалюцыйнага камітэту на чале з Уладзімірам Затонскім (расстраляным у 1938 годзе). Сталіцай рэспублікі стаў горад Тарнопаль.

Глаўрэўком выдаў некалькі дэкрэтаў: 1. Аб адмене законаў усіх папярэдніх уладаў; 2. Нацыяналізацыя ўсёй зямлі; 3. Увядзеньне 8-гадзіннага працоўнага дня; 4. Пазбаўленьне выбарчага права былых прыгнятацеляў, функцыянэраў папярэдняга рэжыму; 5. Дзяржаўнымі мовамі аб’яўляліся: украінская, польская, ідыш.

Што тычыцца грошай, то дзейснымі абвяшчаліся ўсе грашовыя адзінкі, якіх ужывалі на гэтым абшары да рэвалюцыі і пасьля: нямецкія маркі, аўстра-венгерскія кроны, даляры, фунты.

Праіснавала «рэспубліка» да 23 верасьня 1920 году, калі ў выніку контратакі польскія войскі змаглі выціснуць бальшавікоў з Заходняй Украіны, якая была ўключана ў склад польскай дзяржавы і знаходзілася ў яе межах да 1939 году.

Павал Усаў

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт