Logo Polskiego Radia
Print

Музычны ўрок польскай мовы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 20.07.2017 10:00
  • szarotka Filar.mp3
Шэрая жанчына і шэры мужчына, а каханьне - як вясёлка. Аб чым у песьні Е. Філяра.
www.pixabay.com

Я хачу вам прадставіць сёньня выканаўцу, для якога больш важнай зьяўляецца кампазытарская дзейнасьць, чым выступ на сцэне. Так мне прынамсі здаецца, калі я пачытала пра біяграфію гэтага песьняра, і паслухала яго песьні.

А пра каго ідзе гаворка? Ежы Філяр (Jerzy Filar) – кампазытар і выканаўца песьняў разнавіднасьці так званай паэтычнай песьні. Ён таксама сам піша розныя кампазыцыі і зьяўляецца арганізатарам розных культурных імпрэз, па-польску гэты род заняткаў называецца animator kultury (культурны аніматар).

Нарадзіўся Ежы Філяр у 1953 годзе ў Жэшаве, але дзяцінства і раньнюю маладосьць правёў у гарах Татрах, у Зaкапанэ. Відаць, на пачатку жыцьця ён зусім ня марыў, што сцэнічная дзейнасьць стане яго спосабам жыць і зарабляць, паколькі закончыў у Варшаве Вайсковую тэхнічную акадэмію. Тым ня менш, дэбютаваў на сцэне рана, ва ўзросьце 20 гадоў, калі быў студэнтам. Заснаваў музычны калектыў, які называўся «Наша Бася каханая». З гэтай групай заняў першае месца на Фэстывалі студэнцкай песьні ў Кракаве.

Філяр супрацоўнічае зь вядомым паэтам Яцэкам Цыганам. А яго ўласныя кампазыцыі выконваюць як ён сам, так і многія іншыя польскія выканаўцы, між іншым, Дарота Сталіньска, Януш Рэвіньскі, Гражына Лабашэўска ды іншыя.

Літаральна некалькі тыдняў таму выйшла новая кружэлка Ежы Філяра, якая называецца «Дзьве душы». Але я прапаную вам старэйшую кампазыцыю пад загалоўкам «Szarotka».

Była szara jak szarobura mgła,
A kochała jak tęcza, nie mniej.
On miał szary wzrok i tak tulił ją
Jakby diament z popiołu chciał mieć.

Bo miłość to sen, spadanie bez dna,
Skarbonka, a w niej grosiki śpią dwa.
Krążymy w tym śnie, cichutko jest, sza...
A kiedy już śpisz ja nucę ci tak:

Szarotka, szarotka, kochana szarotka,
Szarotka kochana, szarotka kochana.

Bo miłość to sen, spadanie bez dna,
Skarbonka, a w niej grosiki śpią dwa.

Pusty śmiech ludźmi trząsł, szara mysz, szary gość,
Szara miłość nieładna jak rdza.
To nie może tak być zazdrość gryzie jak mysz,
A ta miłość jak trwała tak trwa.

Была шэрая, як шэра-буры туман. А кахала як вясёлка, ня менш. У яго быў шэры позірк і так прытуляў яе, быццам бы брыльянт з попелу хацеў атрымаць.

Каханьне – гэта сон, паданьне бяз дна. Капілка, а ў ёй грошыкі сьпяць два. Мы кружымся ў гэтым сьне, ціхенька так, цыц... А калі ты ўжо сьпіш, я табе ціхенька так напяваю:

Шаротка, шаротка, каханая шаротка...

Пусты сьмех страсаў людзьмі, шэрая мышка, шэры госьць. Шэрае каханьне, непрыгожае як іржа. Гэта ня можа так быць, зайздрасьць кусае як мыш. А гэтае каханьне, як было, так і ёсьць.

Szarotka – гэтак па-польску называецца горная расьліна, эдэльвайс. У мяне была загвоздка, ці перакладаць гэты выраз у вершы, і я вырашыла гэтага не рабіць, паколькі зусім не падыходзіла мне гэтае неславянскае слова – эдэльвайс – у дадзенай кампазыцыі. Таму я пакінула шаротку, быццам бы ўласнае імя, але тлумачу, што гэта азначае па-польску. Ёсьць таксама ў польскай мове вельмі падобны выраз, які можна сустрэць на кожным кроку, напрыклад, у розных кавярнях ды барах. Гэта szarlotka, што азначае «яблычны пірог».

Szarobury – таксама на беларускай мове гэты колер гучаць амаль аднолькава – шэра-буры. Толькі зьвярну ўвагу, што па-беларуску гэта пішацца праз злучок, а па-польску зьлітна.

Późnią jesienią i zimą wszystko jest szarobure – ludzie, drzewa, ulice, chodniki…- Позьняй восеньню і зімой усе шэра-бурае: людзі, дрэвы, вуліцы, тратуары.

Diament z popiołu – гэта брыльянт з попелу. Цяжка паверыць, што сапраўды гэты каштоўны камень можна штучна стварыць з вугалю або попелу, але гэта так. У Польшчы гэтыя два выразы найбольш вядомыя ў адваротнай чарговасьці – «Popiół i diament». Гэтак называецца фільм выдатнага польскага кінарэжысёра Анджэя Вайды, які атрымаў узнагароду амэрыканскай кінаакадэміі Оскар.

Skarbonka – гэта месца, дзе можна зьбіраць, зьберагаць нешта, часьцей за ўсё грошы – і беларуская скарбонка. Канешне, дадзены выраз можна ўжываць таксама ў пераносным значэньні, напрыклад, часта дзяцей называюць скарбонкай бяз дна, маўляў, на столкі шмат каштуе іх выхаваньне і адукацыя.

Grosiki – грошыкі. Па-польску гэта інакш дзьве капейкі – сынонім чагосьці вельмі маленькага, ня вартага ўвагі.

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт