Logo Polskiego Radia
Print

Музычны ўрок польскай мовы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 06.07.2017 16:40
  • Najwięcej witaminy Rosiewicz.mp3
Анджэй Расевіч сьпявае для асобных палітыкаў і шырокай публікі.
www.pixabay.com

Сёньня я прадстаўлю песьню польскага сатырыка, эстраднага выканаўцы, кампазытара, гітарыста і харэографа. Столькі званьняў і заняткаў у Анджэя Расевіча, які ўжо дзесяткі гадоў выступае на польскай музычнай і сатырычнай эстрадзе.

Расевіч нарадзіўся ў часы вайны – 1 чэрвеня 1944 году. Аднак гэтыя цяжкі пэрыяд не перашкодзіў быць яму весельчаком і сатырыкам. Хаця посьпехі ў яго ёсьць ня толькі ў забаўляльнай галіне. Шмат дасягнуў таксама ў спорце, быў чэмпіёнам варшаўскіх сярэдніх школ па скоках – у далечыню і вышыню. Граў яшчэ ў футбол. А вышэйшая адукацыя, якую атрымаў Расевіч, ня мела нічога супольнага з музыкай ды спортам. Ён закончыў факультэт мэліярацыі, хаця паралельна вучыўся таксама сьпяваць у музычнай школе.

Расевіч сам піша тэксты і музыку. У яго рэпэртуары былі кампазыцыі пра Гарбачова, перабудову, прысьвяціў цэлы канцэрт Леху Валэнсе, з якім у 80-ыя гады ён сябраваў. Цяпер, відаць, стараецца забыць пра гэтае сяброўства, паколькі на дадзены момант яму бліжэй да актуальных польскіх уладаў – кіруючай партыі «Права і справядлівасьць». Дарэчы, сам хацеў заняцца палітыкай, балятаваўся на муніцыпальных выбарах, але не атрымаў мандату.

Анджэй Расевіч пяць разоў быў ляўрэатам фэстывалю Польскай песьні ў Аполі, між іншым за кампазыцыю, якую я вам сёньня прапаную.

Музыкант сочыць таксама за бягучымі падзеямі. Ён напісаў песьню спэцыяльна на прыезд прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа ў Варшаву. Яна на ангельскай мове, таму не магу яе вам прадставіць, але прапаную кампазыцыю, якая называецца «Najwięcej witaminy».

Szwedki są wysokie, zgrabne, higieniczne, zdrowe,
Ale ponoć dosyć chłodne, bo... polodowcowe.
Trzeba przyznać, atrakcyjne, zwłaszcza Szwedki młode
Ale jakbyś czuł się w domu, w którym wieje chłodem?!

Najwięcej witaminy mają polskie dziewczyny
I to jest prawda, to jest fakt: dziewczęcy urok, wdzięk i takt...
I chyba w całym świecie piękniejszych nie znajdziecie.
Za jeden uśmiech oddałbym Chicago, Paryż, Krym!

Są Francuzki, które ponoć słyną w świecie z mody,
Zdobią twarze w makijaże i pachnące wody,
Lecz jak czułbyś się nad ranem idąc do roboty,
Gdybyś nagle poczuł w nozdrzach zapach firmy Coty,
Albo zamiast pokowboić w dalekiej Syberii – co?
Miałbyś całe swoje życie spędzić w perfumerii?

Od Rosjanki chciałem buzi, rzekła mi: nie nada...
Bardzo miłe są Węgierki, ale nie pogadasz...
Czeszka tylko mnie rozśmiesza, chociaż lubię Czechów -
Gdybym wydał sie za Czeszkę, umarłbym ze śmiechu!

Niemki czyste, oczywiste, dobre są na żonę,
Miałbyś zawsze wysprzątane mieszkanie z balkonem,
Lecz jak czułbyś się w tym domu czystym, oczywistym,
Gdyby w kuchni ktoś przy dziecku mówił po niemiecku???

Są Japonki bardzo grzeczne, ciche, ciemnookie,
Wschodnie gejsze niedzisiejsze, skośne, niewysokie,
Może dałbym się Japonce nawet zauroczyć,
Ale jak tu takiej Chince spojrzeć prosto w oczy???

Швэдкі высокія, стройныя, гігіенічныя, здаровыя. Але кажуць, даволі халодныя, бо пасьляледніковыя. Трэба прызнаць, прывабныя, асабліва маладыя швэдкі, але як бы ты сябе адчуваў у доме, дзе холадам дзьме?

Найбольш вітамін у польскіх дзеўчын. І гэта праўда, гэта факт: дзявочае чараваньне, грацыёзнасьць і такт. І хіба на цэлым сьвеце прыгажэй ня знойдзеце. За адну ўсьмешку я б аддаў Чыкага, Парыж, Крым.

Ёсьць францужанкі, якія на сьвеце славутыя дзякуючы модзе. Кладуць на твар макіяж і водарную ваду. Але як бы ты сябе адчуваў раніцай, ідучы на работу, калі б у ноздрах пачуў запах фірмы Coty. Альбо замест пакаўбоіць у далёкай Сібіры, трэба было б усё жыцьцё правесьці ў парфумэрыі.

Ад расейкі я хацеў пацалунку, яна адказала: «Не надо». Вельмі мілыя вугоркі, але не пагаворыш. Чэшка мяне б расьсьмяшыла, хаця я люблю чэхаў. Калі б зьвязаўся з чэшкай, памёр бы ад сьмеху!

Немкі чыстыя, канешне, добрыя жонкі. Меў бы ты заўсёды прыбраную кватэру з бальконам. Але як бы ты сябе адчуваў у гэтым доме чыстым, элемэнтарным, калі б на кухні хтосьці пры дзіцяці размаўляў па-нямецку?

Ёсьць японкі, вельмі ветлівыя, ціхія, цёмнавокія. Усходнія гейшы старамодныя, касавокія, невысокія. Магчыма, я б нават даў японцы сябе паланіць, але як такой кітайцы паглядзець прама ў вочы?

Najwięcej witaminy – найбольш вітаміну. На польскай мове слова вітамін гучыць амаль аднолькава, як на беларускай, толькі мае іншы род – жаночы, а не мужчынскі.

Witamina A jest zalecana na choroby oczu i skóry – Вітамін А рэкамэндуюць прымаць пры хваробах вачэй і скуры.

Atrakcyjne – прывабныя, прыцягальныя. Так кажуць як пра людзей, так і пра рэчы або падзеі. Atrakcyjne можа быць і mieszkanie (кватэра) – вартае ўвагі, і чалавек – тады ён прывабны, прыгожы, і нейкае мерапрыемства, здарэньне – цікавае.

Urok, wdzięk – гэтыя словы непасрэдна зьвязаныя з папярэднім па зьместу. Урок – гэта, канешне, не беларускі ўрок, хаця выраз гучыць менавіта так. Польскі urok – гэта чароўнасьць, абаяньне, прыцягальнасьць чалавека. Але гэтае слова можа мець таксама нэгатыўнае значэньне – можна кінуць на кагосьці urok – гэта значыць сурочыць, урачы.

Robota – гэта беларуская праца. Па-польску таксама, канешне, кажуць praca, але выраз robota ўжываецца тады, калі пра працу кажуць больш нефармальна, у гутарковай мове, або калі гаворка ідзе пра цяжкую фізычную працу (рабочыя – па-польску robotnicy, a pracownicy – гэта ўсе, хто працуе, незалежна ад таго, якую працу яны выконваюць).

Chciałem buzi – я хацеў пацалунку, пацалаваць. Buzi, buziak – гэта гутарковы назоў пацалунку, a buzia – гэта таксама твар, тварык, часьцей за ўсё дзіцячы.
Nie pogadasz – не паразмаўляеш, не пагутарыш. З вугорцамі сапраўды цяжка паразмаўляць, паколькі іх мова не падобная на нашы славянскія мовы.

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт