Logo Polskiego Radia
Print

Музычны ўрок польскай мовы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 13.07.2017 09:00
  • Kobiety których nie ma Serafinska.mp3
Анна Сэрафіньска сьпявае песьню пра нешта, або хутчэй некага, каго... няма.
www.pixabay.com

На гэты раз я прапаную вам песьню пра нешта, або хутчэй некага, каго... няма. Але па парадку. Я хачу вам прадставіць спачатку выканаўцу кампазыцыі.

Інфармацыі пра Анну Сэрафіньскую даволі няшмат, толькі самыя элемэнтарныя зьвесткі. Гэта значыць, што яна працуе, а не распрацоўвае сваю папулярнасьць.

Нарадзілася ў лістападзе 1974 году ў Сасноўцы на поўдні Польшчы. Закончыла Музычную акадэмію ў Катавіцэ, факультэт джазу і забаўляльнай музыкі. А пазьней стала выкладчыцай на гэтым жа факультэце. Дарэчы, яна першай у Польшчы атрымала тытул доктара ў галіне забаўляльнай музыкі. Выкладае таксама на акторскім факультэце Тэатральнай акадэміі ў Варшаве. Займаецца джазавай музыкай, самымі рознымі яе праявамі.

Ляўрэатка шматлікіх узнагарод, прэмій і стыпэндый, між іншым, прэстыжнага міжнароднага конкурсу для джазавых вакалістаў у рамках Montreux Jazz Festival.
Сэрафіньска выдала пяць уласных кампакт-дыскаў.

А я прапаную вашай увазе кампазыцыю ў выкананьні Анны Сэрафіньскай на словы верша, напісанага Агнешкай Асецкай. Аўтар музыкі – вядомы польскі кампазытар Уладзімер Нагорны. Называецца песьня «Жанчыны, якіх няма».

Kobiety, których nie ma
od rana mówią prawdę,
kobiety, których nie ma
zawsze takie ładne,
kobiety, których nie ma
od rana mają czas,.
kobiety, których nie ma
potrafią pojąć nas -
nasniepojętych,
naswyklętych,
naszawziętych -
niezrozumianychnas...

Kobiety, których nie ma
pieniądze mają własne,
kobiety, których nie ma
czekają ja zasnę,
kobiety, których nie ma
odchodzą zawsze pierwsze,
kobiety, których nie ma
czytują nasze wiersze.-
teniepojęte,
tewyklęte,
tezawzięte,
niezrozumiane, niedocenione...Ech!..

Kobiety, których nie ma
milsze od tych co,
kobiety, których nie ma
z poranną wstają rosą,
kobiety, których nie ma
trafiają prosto w serce,
kobiety, których nie ma -
wciąż więcej was i więcej -
tych wymarzonych,
tych upragnionych,
i tych wyśnionych -
was...

Жанчыны, якіх няма, з самай раніцы гавораць праўду. Жанчыны, якіх няма, заўсёды такія прыгожыя. Жанчыны, якіх няма, з раніцы маюць час. Жанчыны, якіх няма, могуць зразумець нас. Нас – незразумелых, нас – выклятых, нас – заўзятых, незразумелых нас...

Жанчыны, якіх няма, маюць уласныя грошы, Жанчыны, якіх няма, чакаюць, пакуль я засну. Жанчыны, якіх няма, адыходзяць заўсёды першыя. Жанчыны, якіх няма, цытуюць нашы вершы. Гэтыя незразумелыя, гэтыя выклятыя, гэтыя заўзятыя, неацэненыя. Эх!

Жанчыны, якіх няма, больш мілыя, чым тыя, якія ёсьць. Жанчыны, якіх няма, устаюць з ранішняй расой. Жанчыны, якіх няма, пападаюць прама ў сэрца. Жанчыны, якіх няма, вас усё больш і больш – тых, пра якіх мараць, якіх прагнуць, пра якіх сьняць.

Думаю, што тое ж самае або вельмі падобнае можна сказаць і пра мужчын, якіх няма, пра якіх мараць жанчыны – заўсёды пяшчотных, далікатных, але пры гэтым моцных і рашучых. Мы часта марым пра нешта, чаго не маем, і ня цэнім тых, хто навокал нас.

Od rana – з раніцы або ад раніцы. Па-польску ўсе акрэсьленьні часу будуюцца з прыстаўкай ад, хаця ёсьць магчымасьць сказаць таксама z rana. Ёсьць, напрыклад, такая жартаўлівая прымаўка: piwo z rana jak śmietana – піва з раніцы як сьмятана. Тут, канешне, замест піва могуць быць таксама іншыя рэчы.

Ładne – прыгожыя. Магчыма, што я ўжо калісьці тлумачыла, што ў Польшчы жанчыны як правіла ładne, рэдка гаворыцца piękne. Калі пра нейкую жанчыну або дзяўчыну кажуць, што яна piękna, то гэта азначае, што яна мае сапраўды небанальны зьнешні выгляд, які адрозьнівае яе з натоўпу іншых харошанькіх, але не сапраўды прыгожых жанчын.

Odchodzą zawsze pierwsze – адыходзяць заўсёды першыя. Тут маецца на ўвазе, што гэтыя жанчыны, якіх няма, заўсёды першыя кідаюць сваіх мужчын. Аднак слова odejść выкарыстоўваецца таксама ў іншым значэньні – памерці.

Niedawno odszedł mój najlepszy przyjaciel – гэты сказ можна зразумець дваяка – і што сябар перастаў сябраваць, кінуў кагосьці, і што ён памёр. Хаця хутчэй за ўсё – гэтае другое значэньне.

Mąż odszedł rok temu, i od tamtego czasu go nie widziałam – Муж кінуў мяне год таму, і з таго часу я яго ня бачыла.

Z poranną wstają rosą – з ранішняй устаюць расой.

Trafiają prosto w serce – пападаюць або трапляюць прама ў сэрца. Тут, зразумела, можа быць як адмоўнае значэньне – напрыклад, стрэліць у кагосьці, папаўшы прама ў сэрца, як і станоўчае – папасьці ў сэрца стралой Амура, закахаць у сябе кагосьці. І жанчыны, якіх няма, часта ўлюбляюць у сябе мужчын, трапляюць ім прама ў сэрца.

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт