Logo Polskiego Radia
Print

Чыгуначныя сымулятары дапамогуць машыністам

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.07.2017 14:50
Сучасныя тэхналёгіі дапамогуць машыністам практыкаваць небясьпечныя сытуацыі на трасе.
Цягнік. Ілюстрацыйны здымак.Цягнік. Ілюстрацыйны здымак.Фота: pixabay.com/CC0 Public Domain

Чыгуначныя сымулятары дапамогуць у падрыхтоўцы машыністаў
Сучасныя тэхналёгіі дапамогуць машыністам практыкаваць небясьпечныя сытуацыі на трасе.
Са студзеня па чэрвень 2017 году на чыгуначных пераездах у Польшчы адбылося 87 няшчасных здарэньняў. Паводле Дзяржаўнай камісіі па расьсьледаваньні чыгуначных выпадкаў, іх асноўнай прычынай было парушэньне правіл руху цягнікоў, дрэнны стан чыгуначных транспартных сродкаў або паломка сыстэм кіраваньня рухам цягнікоў. Паводле справаздачы, у 84% аварыяў удзельнічалі выпадковыя людзі.
Цяпер польскія машыністы могуць бясьпечна практыкавацца й прапрацоўваць свае дзеяньні ў надзвычайных сытуацыях, такіх як, напрыклад, раптоўны ўваход на рэйкі пешаходаў або жывёлаў.
„З будучага году машыністы павінны рэгулярна павышаць свае кваліфікацыі пры дапамозе сучасных тэхналёгіяў, якія найлепш адлюстроўваюць умовы іх працы”, - кажа Марэк Сухоцкі (Marek Suchocki) з кампаніі Qumak, якая выпускае чыгуначныя трэнажоры.
Новыя чыгуначныя сымулятары - гэта ўжо ня толькі віртуальны экран, але таксама панэль кіраваньня й кантрольныя прылады. Усё гэта дзеля таго, каб як мага наёлепш адлюстраваць умовы кіраваньня чыгуначным транспартным сродкам. Паводле экспэртаў, праца на трэнажоры вельмі важная для павышэньня бясьпекі чыгуначнага руху, паведамляе „Puls Biznesu”.
аз

Са студзеня па чэрвень 2017 году на чыгуначных пераездах у Польшчы адбылося 87 няшчасных здарэньняў. Паводле Дзяржаўнай камісіі па расьсьледаваньні чыгуначных выпадкаў, іх асноўнай прычынай было парушэньне правіл руху цягнікоў, дрэнны стан чыгуначных транспартных сродкаў або паломка сыстэм кіраваньня рухам цягнікоў. Паводле справаздачы, у 84% аварыяў удзельнічалі выпадковыя людзі, паведамляе „Puls Biznesu”.

Цяпер польскія машыністы могуць бясьпечна практыкавацца й прапрацоўваць свае дзеяньні ў надзвычайных сытуацыях, такіх як, напрыклад, раптоўны ўваход на рэйкі пешаходаў або жывёлаў.

„З будучага году машыністы павінны рэгулярна павышаць свае кваліфікацыі пры дапамозе сучасных тэхналёгіяў, якія найлепш адлюстроўваюць умовы іх працы”, - кажа Марэк Сухоцкі (Marek Suchocki) з кампаніі Qumak, якая выпускае чыгуначныя трэнажоры.

Новыя чыгуначныя сымулятары - гэта ўжо ня толькі віртуальны экран, але таксама панэль кіраваньня й кантрольныя прылады. Усё гэта дзеля таго, каб як мага наёлепш адлюстраваць умовы кіраваньня чыгуначным транспартным сродкам. Паводле экспэртаў, праца на трэнажоры вельмі важная для павышэньня бясьпекі чыгуначнага руху, паведамляе „Puls Biznesu”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт