Logo Polskiego Radia
Print

Нідзіца - вароты Варміі й Мазураў (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.07.2017 15:14
  • Нідзіца.mp3
Менавіта тут знаходзіцца адзін з найбуйнейшых тэўтонскіх замкаў.
Photo:pl.wikipedia.org/Dawid Galus - Praca własna/CC BY-SA 3.0 pl

Нідзіца - вароты Варміі й Мазураў (ФОТА)
Менавіта тут знаходзіцца адзін з найбуйнейшых тэўтонскіх замкаў.
Горад Нідзіца (Nidzica) у Вармінска-Мазурскім ваяводзтве, раней вядомы як Нібарк (Nibork), быў заснаваны ў якасьці прускага паселішчы ў раньнім сярэднявеччы. Ён быў важным пунктам на шляху з Варшавы ў Аструду (Ostróda). Каля 1266 году тут быў узьведзены драўляны замак, якога называлі Замак на Нідзе. Толькі ў 1370-1408 гадах, перш за ўсё ў выніку польска-тэўтонскай вайны, замкавы комплекс быў узьведзены з цэглы.
Нібарк атрымаў гарадзкія правы ў 1381 годзе, а ў 1410 годзе ён быў захоплены тэўтонскім войскам. Замак на Нідзе быў у тыя часы найбуйнейшым абаронным умацаваньнем крыжакоў у рэгіёне Мазуры.
&&&&&&&&&&&&&&&&&&&&&
Падчас сваёй бурлівай гісторыі аб’ект неаднойчы мяняў уладароў. Яго таксама часта разбуралі й рэканструявалі. Вялікія шкоды замку нанесьлі, напрыклад, францускія жаўнеры, якія займалі комплекс у 1806-1812 гадах. У сваю чаргу падчас Другой сусьветнай вайны будынак моцна пацярпеў у выніку савецкіх авіяўдараў. У 1965 годзе рэканструяваны комплекс быў нанава здадзены ў эксплёатацыю. Добра захаваная крэпасьць знаходзіцца на ўсход ад цэнтру Нідзіцы, на левым берагу ракі Ніда (Nida).
Цягам стагодзьдзяў замкавы комплекс выкарыстоўваўся, напрыклад, як рэзыдэнцыя гарадзкіх уладаў, турма й акруговы суд. У цяперашні час ён зьяўляецца сядзібай Нідзкага культурнага цэнтру, гарадзкой бібліятэкі, Музэя Нідзкай зямлі, мастацкай галерэі й арганізацыі «Братэрства рыцараў».
Нідзіцу называюць «варотамі Варміі й Мазураў». Горад - гэта цікавыя помнікі, шмат культурных і спартыўных падзеяў. Ваколіцы горада - гэта вельмі маляўнічы ляндшафт са шматлікімі азёрамі, лясамі, балотамі й тарфянікамі.
&&&&&&&&&&&&&&&&&&&&&&
Што яшчэ, апрача тэўтонскага замку, варта паглядзець у Нідзіцы й яе ваколіцы?
Напэўна кляштар, то бок гатычны будынак абароннага характару, разьмешчаны на паўднёвым усходзе горада. Калісьці ён быў часткай гарадзкіх умацаваньняў. Будынак выконваў ролю абароннай вежы. Пазьней у ім разьмяшчалася школа, а таксама казармы, гарадзкая бібліятэка й кінатэатар. Перад тым як будынак згарэў у 1914 годзе, ён выкарыстоўваўся таксама ў якасьці збожжасховішча. Кляштар быў зьнішчаны ў 1945 годзе. Пасьля рэканструкцыі ў 1967-1988 гадах у ім разьмяшчаецца філіял Нацыянальнага архіва.
Варта паглядзець таксама ратушу, якая была пабудаваная ў 1842 годзе на месцы разабранага ў 1824 годзе будынку такога ж прызначэньня. Ратуша ўяўляе сабой нэаклясычны аб'ект. У цяперашні час тут месьцяцца, між іншым, сядзіба гарадзкой рады, а таксама пункт турыстычнай інфармацыі.
Нельга забываць таксама пра касьцёл сьвятога Войцеха, пабудаваны ў XIV стагодзьдзі і ўключаны ў сыстэму абароны горада. Першая інфармацыя пра касьцёл знаходзіцца ва ўстаноўчым дакумэнце з 1381 году. У 1914 годзе храм згарэў чарговы раз у выніку баявых дзеяньняў. Ён быў рэканструяваны ў 1920-1924 гадах, атрымаўшы нэарэнэсансны стыль, які захаваўся па сёньняшні дзень.
&&&&&&&&&&&&&&&&&&
У Нідзіцы знаходзіцца эвангельская царква аўгсбурскага вызнаньня сьвятога Крыжа, пабудаваная ў 1858-1860 гадах у нэагатычным стылі. Унутраны дэкор сьвятыні ўяўляе сабой набор каштоўных помнікаў сакральнага мастацтва Мазураў. Гэта, перш за ўсё, пісаныя на дошцы абразы, найстарэйшы зь якіх датуецца XV стогодзьдзем, і драўляныя скульптуры са старых эвангельскіх касьцёлаў.
У 1992 годзе ў рэестр помнікаў архітэктуры быў унесены стары піваварны завод з 1868 году: гэта цікавы прыклад прамысловага будаўніцтва XІX стагодзьдзя. У цяперашні час у будынку знаходзіцца завод па вытворчасьці віна й мёду.
&&&&&&&&&&&&&&&&&&&&&
Нельга забываць таксама пра „Канюшанку І”(Koniuszanka), „Канюшанку ІІ” і „Крыніцы ракі Лыны” – то бок прыродныя запаведнікі ў ваколіцы Нідзіцы, а таксама пра „Татарскі камень”.
„Татарскі камень” - гэта самы вялікі на Мазурах валун, які пакінуў ледавік. Яго даўжыня складае 6,5 м, шырыня - 4 м, а вышыня - 1,8 м. Першапачатковы памер валуна невядомы. Цягам гадоў мясцовыя жыхары выраблялі зь яго фрагмэнтаў жорны. Назва зьвязаная зь легендай аб абароне горада ад нашэсьця татараў.
Паводле яе, падчас аблогі замку татарскага камандзіра, які адпачываў каля валуна, забіла ядро з гарматы, разьмешчанай на мурах замку.
аз

Photo:
Photo: pl.wikipedia.org/Dawid Galus - Praca własna/CC BY-SA 3.0 pl

Photo: pl.wikipedia.org/Mazaki - Praca własna/CC BY-SA 3.0

Варта паглядзець таксама ратушу, якая была пабудаваная ў 1842 годзе на месцы разабранага ў 1824 годзе будынку такога ж прызначэньня. Ратуша ўяўляе сабой нэаклясычны аб'ект. У цяперашні час тут месьцяцца, між іншым, сядзіба гарадзкой рады, а таксама пункт турыстычнай інфармацыі.

Нельга забываць таксама пра касьцёл сьвятога Войцеха, пабудаваны ў XIV стагодзьдзі і ўключаны ў сыстэму абароны горада. Першая інфармацыя пра касьцёл знаходзіцца ва ўстаноўчым дакумэнце з 1381 году. У 1914 годзе храм згарэў чарговы раз у выніку баявых дзеяньняў. Ён быў рэканструяваны ў 1920-1924 гадах, атрымаўшы нэарэнэсансны стыль, які захаваўся па сёньняшні дзень.

Photo:
Photo: pl.wikipedia.org/Łukasz Niemiec - Praca własna/CC BY-SA 3.0 pl

У Нідзіцы знаходзіцца эвангельская царква аўгсбурскага вызнаньня сьвятога Крыжа, пабудаваная ў 1858-1860 гадах у нэагатычным стылі. Унутраны дэкор сьвятыні ўяўляе сабой набор каштоўных помнікаў сакральнага мастацтва Мазураў. Гэта, перш за ўсё, пісаныя на дошцы абразы, найстарэйшы зь якіх датуецца XV стогодзьдзем, і драўляныя скульптуры са старых эвангельскіх касьцёлаў.

Photo:
Photo: pl.wikipedia.org/Dawid Galus - Praca własna/CC BY-SA 3.0 pl

У 1992 годзе ў рэестр помнікаў архітэктуры быў унесены стары піваварны завод з 1868 году: гэта цікавы прыклад прамысловага будаўніцтва XІX стагодзьдзя. У цяперашні час у будынку знаходзіцца завод па вытворчасьці віна й мёду.

Нельга забываць таксама пра „Канюшанку І”(Koniuszanka), „Канюшанку ІІ” і „Крыніцы ракі Лыны” – то бок прыродныя запаведнікі ў ваколіцы Нідзіцы, а таксама пра „Татарскі камень”.

„Татарскі камень” - гэта самы вялікі на Мазурах валун, які пакінуў ледавік. Яго даўжыня складае 6,5 м, шырыня - 4 м, а вышыня - 1,8 м. Першапачатковы памер валуна невядомы. Цягам гадоў мясцовыя жыхары выраблялі зь яго фрагмэнтаў жорны. Назва зьвязаная зь легендай аб абароне горада ад нашэсьця татараў.

Паводле яе, падчас аблогі замку татарскага камандзіра, які адпачываў каля валуна, забіла ядро з гарматы, разьмешчанай на мурах замку.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт