Logo Polskiego Radia
Print

22-гадовы беларус - зорка ў спартыўным праграмаваньні

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 20.07.2017 16:13
Генадзь Караткевіч чарговы раз выйграў конкурс «Яндэкс. Алгарытм»
Здымак мае ілюстрацыйны характарЗдымак мае ілюстрацыйны характарpixabay.com/Public Domain

Ён абагнаў канкурэнтаў з розных краін, у тым ліку са Швэйцарыі й Японіі.

У фінал міжнароднага спаборніцтва трапілі 25 праграмістаў. Спартоўцы за 2,5 гадзіны мусілі знайсьці рашэньні 6 задач. Першае месца заняў Генадзь Караткевіч з Гомеля. Другое месца - Нікола Ёкіч з Швэйцарскай вышэйшай тэхнічнай школы Цюрыха, а трэцяе - выпускнік Унівэрсытэта Токіё Макото Саэдзіма. Заяўкі на ўдзел у Алгарытме падалі 4840 чалавек.

У конкурсе «Яндэкс. Алгарытм» Генадзь Караткевіч займаў першае месца тры гады запар: у 2013, 2014 і 2015 гадах.

Караткевіч займае першы радок у рэйтынгу спартыўных праграмістаў CodeForces.

Выданьне Bloomberg назвала беларуса супэрзоркай у спартыўным праграмаваньні.

У сваім маладым жыцьці Генадзь выйграў безьліч прэстыжных міжнародных конкурсаў. Летась гамяльчук заняў першае месца на конкурсе ў спартовым праграмаваньні Google Code Jam. Хлопец набраў 170 балаў з 200 магчымых.

Такім чынам, ён стаў першым праграмістам у гісторыі конкурсу, які тройчы змог заняць першае месца. Раней ён перамагаў на гэтым конкурсе ў 2014 і 2015 гадах.

Генадзь нарадзіўся ў Гомелі ў сям’і праграмістаў. Цяпер ён вучыцца на факультэце інфармацыйных тэхналёгій і праграмаваньня піцерскага ІЦМА. Паводле бацькоў, хлопец сеў за кампутар у пяцігадовым узросьце.

Belsat.eu/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт