Logo Polskiego Radia
Print

Лад жыцьця можа палегчыць сымптомы дэмэнцыі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 20.07.2017 16:27
Найбольш важным зьяўляецца слых - яго страта спрыяе дэмэнцыі.
pixabay. com/Public Domain

Правільны лад жыцьця можа палегчыць сымптомы дэмэнцыі ў пажылых людзей. Так кажуць брытанскія дасьледчыкі, якія выявілі дзевяць фактараў, неабходных для правільнага функцыянаваньня мозгу. Адмысловая публікацыя зьмешчана ў мэдыцынскім часопісе «The Lancet».

Найбольш важным зьяўляецца слых - яго страта спрыяе дэмэнцыі. Вельмі важнае значэньне адыгрывае адукацыя, запатрабаваная прынамсі сярэдняя.

Далей у сьпісе чыньнікаў, что спрыяюць дэмэнцыі, зьяўляецца курэньне цыгарэт, дэпрэсія і адсутнасць фізычнай актыўнасьці. Іншыя фактары - гэта сацыяльная ізаляцыя, гіпэртанія, атлусьценьне й дыябэт.

“З гэтымі звычкамі й хваробамі трэба абавязкова змагацца”, - кажа аўтарка дасьледаваньня прафэсар Гіл Лівінгстан (Gill Livingston) з Лёнданскага ўнівэрсытэту.

“У людзей часта назіраецца некалькі з гэтых фактараў адначасова. Хтосьці можа мець дыябэт, залішнюю вагу, курыць і фізычна неактыўны”, - зазначае Гіл Лівінгстан.

Навукоўцы прызнаюць, што большасьць сімптомаў дэмэнцыі зьяўляецца ў любым выпадку. Але ў нейкай меры іх можна прадухіліць. І, як падкрэсьлівае прафэсар Лівінгстан, ніколі на гэта ні занадта рана, ні занадта позна.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт