Logo Polskiego Radia
Print

Тадэвуш Кантар - герой кампутарнай гульні

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.07.2017 14:53
Бэльгійскія артысты знаёмяць гульцоў з творчасьцю легендарнага творцы польскага тэатра.
Photo: pl.wikipedia.org/Adrian Grycuk - Praca własna/CC BY-SA 3.0 pl

Тадэвуш Кантар - герой кампутарнай гульні
Бэльгійскія артысты знаёмяць гульцоў з творчасьцю легендарнага творцы польскага тэатра.
Памерлы больш за чвэрць стагодзьдзя таму Тадэвуш Кантар (Tadeusz Kantor) – гэта постаць надзвычай важная ня толькі для польскага, але й эўрапейскага тэатра. Па сёньняшні дзень жывой зьяўляецца легенда ягоных аўтарскіх спэктакляў ва ўласным тэатры „Cricot 2”, а ягоныя дасягненьні ў галіне выяўленчага мастацтва зараз дэманструюць у галерэях Эўропы, нагадвае „Gazeta Wyborcza”.
Менавіта постаццю Кантара зацікавіўся дуэт бэльгійскіх артыстаў „Tale of Tales”, які займаецца электронным мастацтвам і стварае кампутарныя гульні. Дарэчы, некоторыя зь ягоных праектаў, у тым ліку, „The Path”, „Sunset” і „Endless Forest” дабіліся сусьветнага прызнаньня й папулярнасьці.
Цяпер, дзякуючы чарговай гульні бэльгійскіх распрацоўнікаў, мы зможам пазнаёміцца з тэатралізаваным сьветам легендарнага польскага мастака.
Гульня, прысьвечаная Тадэвушу Кантару, гэта вынік візыту артыстаў у Польшчу ў 2016 годзе.
Гульня павінна ўвесьці гульца ў сьвет мастацтва Кантара, дазволіць свабодна маніпуляваць знойдзенымі ў віртыальным сьвеце аб'ектамі й постацямі з розных пастановак тэатру „Cricot 2”, а таксама даць магчымасьць уплываць на ход падзеяў. Тут няма адзінага сцэнара, таму кожная партыя ўнікальная.
Прэм’ера гульні адбудзецца 22 і 23 ліпеня ў доме Тадэвуша Кантара ў Гуціску (Hucisko) ля Кракава, паведамляе „Gazeta Wyborcza”.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт