Logo Polskiego Radia
Print

У Шчэціне пераглядаюцца прысуды са сталінскіх часоў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 25.07.2017 14:31
Адмена прысуду, выдадзенага 70 гадоў таму, дазваляе асуджаным атрымаць кампэнсацыю ад дзяржавы.
pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

У Шчэціне пераглядаюцца прысуды са сталінскіх часоў
Адмена прысуду, выдадзенага 70 гадоў таму, дазваляе асуджаным атрымаць кампэнсацыю ад дзяржавы.
Пракуроры з аддзелу Інстытуту нацыянальнай памяці ў Шчэціне давялі да адмены больш за 50 абвінаваўчых прысудаў, выдадзеных у 1946-1955 гадах Акруговым вайсковым судом у гэтым горадзе. Гэта дае асуджаным і іх сем'ям магчымасьць атрыманьня кампэнсацыі ад дзяржавы, паведамляе партал правай арыентацыі niezalezna.pl.
„Адмененыя прысуды тычацца справаў супраць членаў незалежніцкага падпольля, якія былі выдадзеныя ў часы асаблівага абвастрэньня сталінскіх рэпрэсій у Польшчы”, - кажа пракурор Марэк Рабега (Marek Rabiega).
Ён нагадвае, што людзей судзілі, між іншым, па абвінавачваньні ў спробе зьвяржэньня палітычнай сыстэмы, антыкамуністычнай прапагандзе, захоўваньні зброі й дзейнасьці ў незалежніцкіх арганізацыях.
Марэк Рабега дадаў, што пракуроры ў Шчэціне атрымалі да разгляду больш за 2 тысячы прысудаў, выдадзеных Акруговым вайсковым судом у 1946-1955 гадах.
„Гэта вельмі розныя прысуды(…), але нас, перш за ўсё, цікавяць прысуды рэпрэсіўнага характару”, - падкрэсьлівае пракурор.
Паводле яго, ануляваньне прысуду пасьля 70 гадоў перш за ўсё мае маральнае значэньне.
„Яно змывае кляймо злачынцы, прыклеенае да дадзенай асобы. Цяпер аказваецца, што злачынцы - гэта судзьдзі раённых судоў. Гэта маральная кампэнсацыя, якая ліквідуе несправядлівасьць прысуду, выдадзенага ў імя польскай дзяржавы”, - тлумачыць пракурор Марэк Рабега.
Але адмена прысуду мае таксама сваё матэрыяльнае вымярэньне. Яна дазваляе прысуджаным і іх сем’ям атрымаць кампэнсацыі ад дзяржавы, паведамляе партал niezalezna.pl
аз

Пракуроры з аддзелу Інстытуту нацыянальнай памяці ў Шчэціне давялі да адмены больш за 50 абвінаваўчых прысудаў, выдадзеных у 1946-1955 гадах Акруговым вайсковым судом у гэтым горадзе. Гэта дае асуджаным і іх сем'ям магчымасьць атрыманьня кампэнсацыі ад дзяржавы, паведамляе партал правай арыентацыі niezalezna.pl.

„Адмененыя прысуды тычацца справаў супраць членаў незалежніцкага падпольля, якія былі выдадзеныя ў часы асаблівага абвастрэньня сталінскіх рэпрэсій у Польшчы”, - кажа пракурор Марэк Рабега (Marek Rabiega).

Ён нагадвае, што людзей судзілі, між іншым, па абвінавачваньні ў спробе зьвяржэньня палітычнай сыстэмы, антыкамуністычнай прапагандзе, захоўваньні зброі й дзейнасьці ў незалежніцкіх арганізацыях.

Марэк Рабега дадаў, што пракуроры ў Шчэціне атрымалі да разгляду больш за 2 тысячы прысудаў, выдадзеных Акруговым вайсковым судом у 1946-1955 гадах.
„Гэта вельмі розныя прысуды(…), але нас, перш за ўсё, цікавяць прысуды рэпрэсіўнага характару”, - падкрэсьлівае пракурор.

Паводле яго, ануляваньне прысуду пасьля 70 гадоў перш за ўсё мае маральнае значэньне.

„Яно змывае кляймо злачынцы, прыклеенае да дадзенай асобы. Цяпер аказваецца, што злачынцы - гэта судзьдзі раённых судоў. Гэта маральная кампэнсацыя, якая ліквідуе несправядлівасьць прысуду, выдадзенага ў імя польскай дзяржавы”, - тлумачыць пракурор Марэк Рабега.

Але адмена прысуду мае таксама сваё матэрыяльнае вымярэньне. Яна дазваляе прысуджаным і іх сем’ям атрымаць кампэнсацыі ад дзяржавы, паведамляе партал niezalezna.pl.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт