Logo Polskiego Radia
Print

Навукоўцы зрабілі робат, які расьце як вінаградная лаза

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 27.07.2017 15:50
З цыліндра выпаўзае, як вуж, хутка растучая сынтэтычная лаза.
www.pixabay.com

Новая прылада, якая нагадвае веткі, можа быць шырока выкарыстаная, напрыклад, ратавальнікамі ў заваленым будынку. Замест таго, каб уручную ачышчаць руіны ў пошуках людзей, ці высылаць сабак, можна выкарыстаць маленькую мяккую трубку.

Прыладу ставяць у бясьпечным месцы, а з цыліндра выпаўзае, як вуж, хутка растучая сынтэтычная лаза. Відэакамэра, разьмешчаная на кончыку трубкі, дае ратавальнікам вобраз недаступных месцаў.

Гэта толькі адзін з магчымых спосабаў выкарыстаньня новага тыпу робата, распрацаванага інжынэрамі Стэнфардзкага ўнівэрсытэта, пра які паведамляе часопіс «Science Robotics».

Асноўная ідэя канструкцыі робата надзвычай простая. Труба з мяккага матэрыялу складаецца ўсярэдзіну, як шкарпэтка. Трубка раскладваецца пад уплывам сьціснутага паветра або вадкасьці.

- Робат-лаза расьце з канца, але астатняя частка яго «цела» не варушыцца, – тлумачыць галоўны аўтар праекта Эліёт Хоукс (Elliot Hawkes). – Робат можа затрымацца паміж камянямі, але гэта яго не затрымае. Канец можа працягваць рухацца, вырастаючы з сярэдзіны трубкі.

Дасьледчыкі тэставалі робата некалькімі спосабамі. Ён пайшоў па шліфавальнай паперы, па мокрым клеі і па сьцяне лёду. Робат можа несьці датчык, які патэнцыйна можа выяўляць вуглякіслы газ, выдалены людзьмі, якія выжылі ў катастрофе.

Робат выдатна здаў усе экзамэны, нават калі яго абалонка была праколатай.

rp.pl/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт