Logo Polskiego Radia
Print

Дасьледнікі іёнаў сустрэліся ў Варшаве

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 27.07.2017 17:47
У Варшаве завяршылася XXVI Канфэрэнцыя міжнароднай арганізацыі па спэктрамэтрыі рухомасьці іёнаў(ISIMS).
pixabay.com

У Варшаве завяршылася XXVI Канфэрэнцыя міжнароднай арганізацыі па спэктрамэтрыі рухомасьці іёнаў(ISIMS).

Гэта штогадовая сустрэча навукоўцаў, канструктараў і карыстальнікаў аналітычнага абсталяваньня, праца якога заснаваная на вывучэньні руху іёнаў у газе.

Па правілу, якое было прынятае арганізатарамі, штогод канфэрэнцыя праходзіць у іншым месцы. Пры чым у няцотныя гады сустрэча ладзіцца ў якой-небудзь з эўрапейскіх краін, у цотныя – у Злучаных Штатах Амэрыкі або ў Канадзе.

У 2017 годзе Канфэрэнцыя прайшла ў першы раз у Польшчы. Установы, якія зладзілі мерапрыемства, гэта Ваенна-тэхналягічны ўнівэрсытэт (WAT) і Ваенны інстытут хіміі і радыёмэтраў (WIChiR).

Падчас канфэрэнцыі абмяркоўваліся пытаньні выкарыстаньня спэктромэтраў для выяўленьня небясьпечных матэрыялаў, для кантролю харчовых прадуктаў і для біямэдыцынскіх аналізаў.

Лекцыі чыталі прафэсары сусьветнай вядомасьці: Гэры Айсман, Пол Томас і Хэрбэрт Хіл (Gary Eiceman, Paul Thomas i Herbert Hill).

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт