Logo Polskiego Radia
Print

Польскія бабры нагрызьлі ўрону на тысячы злотых

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 03.08.2017 13:09
Бабры разграбаюць грэблі й плаціны ў рыбагадоўчых сажалках, падкопваюць дарогі ды зьнішчаюць дрэвы.
pixabay.com/Public Domain CC0

Больш за 180 заяў ад фізычных і юрыдычных асоб аб кампэнсацыі матэрыяльных страт, нанесеных бабрамі, паступіла ў рэгіянальную дырэкцыю аховы навакольнага асяродзьдзя Падкарпацкага ваяводзтва (поўдзень Польшчы). Урон, які нанесьлі грызуны, ацэньваецца ў 140 тыс. злотых (амаль 33 тыс. эўра).

Сёлета на кампэнсацыі па гэтай прычыне ў бюджэце Падкарпацьця зарэзэрвавана 290 тыс. злотых (больш за 68 тыс. эўра).

Бабры, у прыватнасьці, разграбаюць грэблі й плаціны ў рыбагадоўчых сажалках, падкопваюць дарогі ды зьнішчаюць дрэвы.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт