Logo Polskiego Radia
Print

Бурлівая гісторыя Варшаўскага заапарку (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.08.2017 15:05
  • Варшаўскі заапарк.mp3
Варшаўскі заапарк – месца адукацыі й адпачынку жыхароў польскай сталіцы.
Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZPhoto: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZPhoto: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Варшава працяглы час чакала ўзьнікненьня сапраўднага гарадзкога заапарку. Першай спробай яго стварэньня быў зьвярынец, заснаваны каралём Янам ІІІ Сабескім (Jan III Sobieski) на тэрыторыі палацавага комплексу ў Вілянаве (Wilanów) у другой палове 17-га стагодзьдзя.

Праўда, у Варшаве ўзьнікалі прыватныя заапаркі, але іх хутка зачынялі, перш за ўсё з-за высокіх коштаў утрыманьня. Толькі ў 1926 годзе багаты кандытар і аматар прыроды Мечыслаў Пангоўскі (Mieczysław Pągowski) вырашыў зрабіць падарунак жыхарам Варшавы. Ён заснаваў невялікі заапарк плошчаю ў 750 квадратных мэтраў на вуліцы Кашыковай (Koszykowej).

Photo:
Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

У ім можна было ўбачыць усяго толькі некалькі відаў жывёл, але варшавяне ахвотна наведвалі гэтае месца - цягам двух месяцаў заапарк наведалі больш 24 тысячы чалавек.

У той жа час па ініцыятыве настаўнікаў прыроды на вуліцы Багатэля (Bagatela) у сталіцы быў створаны яшчэ адзін, невялікі зьвярынец. У ім пражывалі 47 млекакормячых, 94 птушкі і 22 паўзуны.

Рашэньне аб стварэньні Гарадзкога заапарку было прынятае 14 чэрвеня 1927 году. Дзеля гэтага быў выдзелены ўчастак плошчаю ў 32 гектары й сродкі з гарадзкога бюджэту.

Хуткі тэмп будаўніцтва дазволіў на афіцыйнае адкрыцьцё заапарку ўжо 11 сакавіка 1928 году. Першым яго дырэктарам стаў Вэнанты Бурдзіньскі (Wenanty Burdziński) - былы дырэктар і заснавальнік зоалягічнага парку ў Кіеве. Пасьля яго сьмерці кіраваць установай пачаў Ян Жабіньскі (Jan Żabiński) - чалавек вялікіх ведаў, аматар жывёл і прапагандыст прыроды.

З гэтага часу папулярнасьць заапарку пачала расьці. Установа разьвівалася: прыбывалі новыя жывёлы, нараджаліся маладыя. Напрыклад, у 1937 годзе нарадзілася сланяня Тузінка. Гэта было дасягненьне ў глябальным маштабе, бо Тузінка была ўсяго 12 сланом, якія нарадзіліся ва ўмовах заапарку. Сланяня вельмі хутка стала фаварытам варшавянаў.

На жаль, гэты выдатны пэрыяд у гісторыі Варшаўскага заапарку перапыняе вайна. 3-га верасьня на заапарк падаюць першыя бомбы. Працаўнікі заапарку прымушаныя забіць усіх небясьпечных жывёл. Частка жывёлаў была таксама забітая на мяса для жыхароў Варшавы, частка гіне падчас баявых дзеяньняў, некаторым удаецца зьбегчы. Найбольш каштоўных і рэдкіх жывёл гітлераўцы вывозяць у Трэці Рэйх. Заапарк практычна перастае існаваць.

Аднак гэта ня азначае, што ў заапарку нічога не адбывалася. Наадварот, тут адбываліся падзеі вялікага значэньня. Ян Жабіньскі (Jan Żabiński), актыўны дзеяч падпольля, у таямніцы ад сваёй сям'і арганізаваў на тэрыторыі парку склад выбуховых рэчываў. Акрамя таго, разам са сваёй жонкай Антанінай ён хаваў у сваім доме зьбеглых з Варшаўскага гета габрэяў. У 1965 годзе Ян й Антаніна атрымалі за гэта тытул „Праведнік народаў сьвету”. Вілу Жабіньскіх, дзе ад немцаў хаваліся габрэі, да гэтай пары можна ўбачыць падчас экскурсіі па заапарку.

Рашэньне пра адбудовы заапарку пасьля ваенных зьнішчэньняў было прынятае ў 1946 годзе. Яго паўторнае адкрыцьцё адбылося 22 ліпеня 1949 году. У зьвярынцы было 150 жывёл, у асноўным падараваных прыватнымі асобамі. 1950-я гады мінулага стагодзьдзя былі пэрыядам інтэнсіўнай працы й ліквідацыі ваенных зьнішчэньняў. Новым дырэктарам установы пасьля таго, як ад гэтай функцыі адмовіўся Ян Жабіньскі, быў прызначаны Ян Ляндоўскі (Jan Landowski).

Працягвалася рэканструкцыя парку. Узьнік другі ўваход з боку Гданьскага мосту, павялічыўся лік жывёл. У 1952 годзе ля шашы Trasa W-Z быў адкрыты вальер для бурых мядзьведзяў. У 1956 годзе пры заапарку ўзьнікае Навуковая рада, у склад якой уваходзяць прафэсары ВНУ. Яе задачай зьяўляецца падтрымка кіраўніцтва парку ў рэалізацыі плянаў па разьвіцьці ўстановы.

Дырэктар Ляндоўскі праводзіць працу па мадэрнізцыі заапарку. У 1970 годзе ў парк прыбыла пара жырафаў з Кеніі. Гэта першыя жырафы ў пасьляваеннай Польшчы.

З гэтага часу Варшаўскі заапарк перажывае розныя пэрыяды – лепшыя й горшыя. Змагаецца зь фінансавымі праблемамі й недахопам сродкаў на рамонт старых аб’ектаў і разбудову новых.

Аднак былі таксама посьпехі. У 1990-х гадах узьнікае адзін з самых прыгожых у Эўропе вальераў для пандаў, у якім хутка нараджаюцца малыя. Адкрываецца дом для паўзуноў, сланоў, насарогаў, беспазваночных, ягуараў, а таксама вальер для айчынных птушак, дзе лечаць прадстаўнікоў мясцовай фаўны.

Цяпер Варшаўскі заапарк можа пахваліцца таксама сучаснымі аб’ектамі для экспазыцыі малпаў, павукоў, жырафаў, а таксама акварыюмамі. У 2010 годзе адбылося ўрачыстае адкрыцьцё новага аб’екту, прызначанага для бэгемотаў і акулаў. Праходзіць пастаянная мадэрнізацыя інфраструктуры, а заапарк прыстасоўваецца да патрабаваньняў наведвальнікаў.

Па стане на 1 студзеня 2011 году ў заапарку ўтрымліваецца больш за 3,5 тысяч жывёлаў - прадстаўнікоў 553 відаў. Цяперашняя плошча парку складае больш за 39 гектараў.

Варшаўскі заапарк існуе ўжо больш за 80 гадоў. Гэта ўнікальнае й прыгожае месца, якое зьяўляецца анклявам спакою ня толькі для жывёлаў, але таксама прывабным месцам адпачынку для наведвальнікаў.

Некалькі гадзінаў, праведзеных тут зь сям’ёй і сябрамі, застаюцца ў памяці на доўгі час і дазваляюць шмат што даведацца пра яго насельнікаў.

аз

Бурлівая гісторыя Варшаўскага заапарку (ФОТА)
Варшаўскі заапарк – месца адукацыі й адпачынку жыхароў польскай сталіцы.
Варшава працяглы час чакала ўзьнікненьня сапраўднага гарадзкога заапарку. Першай спробай яго стварэньня быў зьвярынец, заснаваны каралём Янам ІІІ Сабескім (Jan III Sobieski) на тэрыторыі палацавага комплексу ў Вілянаве (Wilanów) у другой палове 17-га стагодзьдзя.
&&&&&&&&&&&&&&&
Праўда, у Варшаве ўзьнікалі прыватныя заапаркі, але іх хутка зачынялі, перш за ўсё з-за высокіх коштаў утрыманьня. Толькі ў 1926 годзе багаты кандытар і аматар прыроды Мечыслаў Пангоўскі (Mieczysław Pągowski) вырашыў зрабіць падарунак жыхарам Варшавы. Ён заснаваў невялікі заапарк плошчаю ў 750 квадратных мэтраў на вуліцы Кашыковай (Koszykowej).
У ім можна было ўбачыць усяго толькі некалькі відаў жывёл, але варшавяне ахвотна наведвалі гэтае месца - цягам двух месяцаў заапарк наведалі больш 24 тысячы чалавек.
У той жа час па ініцыятыве настаўнікаў прыроды на вуліцы Багатэля (Bagatela) у сталіцы быў створаны яшчэ адзін, невялікі зьвярынец. У ім пражывалі 47 млекакормячых, 94 птушкі і 22 паўзуны.
Рашэньне аб стварэньні Гарадзкога заапарку было прынятае 14 чэрвеня 1927 году. Дзеля гэтага быў выдзелены ўчастак плошчаю ў 32 гектары й сродкі з гарадзкога бюджэту.
Хуткі тэмп будаўніцтва дазволіў на афіцыйнае адкрыцьцё заапарку ўжо 11 сакавіка 1928 году. Першым яго дырэктарам стаў Вэнанты Бурдзіньскі (Wenanty Burdziński) - былы дырэктар і заснавальнік зоалягічнага парку ў Кіеве. Пасьля яго сьмерці кіраваць установай пачаў Ян Жабіньскі (Jan Żabiński) - чалавек вялікіх ведаў, аматар жывёл і прапагандыст прыроды.
З гэтага часу папулярнасьць заапарку пачала расьці. Установа разьвівалася: прыбывалі новыя жывёлы, нараджаліся маладыя. Напрыклад, у 1937 годзе нарадзілася сланяня Тузінка. Гэта было дасягненьне ў глябальным маштабе, бо Тузінка была ўсяго 12 сланом, якія нарадзіліся ва ўмовах заапарку. Сланяня вельмі хутка стала фаварытам варшавянаў.
&&&&&&&&&&&&&&&&&&&
На жаль, гэты выдатны пэрыяд у гісторыі Варшаўскага заапарку перапыняе вайна. 3-га верасьня на заапарк падаюць першыя бомбы. Працаўнікі заапарку прымушаныя забіць усіх небясьпечных жывёл. Частка жывёлаў была таксама забітая на мяса для жыхароў Варшавы, частка гіне падчас баявых дзеяньняў, некаторым удаецца зьбегчы. Найбольш каштоўных і рэдкіх жывёл гітлераўцы вывозяць у Трэці Рэйх. Заапарк практычна перастае існаваць.
Аднак гэта ня азначае, што ў заапарку нічога не адбывалася. Наадварот, тут адбываліся падзеі вялікага значэньня. Ян Жабіньскі (Jan Żabiński), актыўны дзеяч падпольля, у таямніцы ад сваёй сям'і арганізаваў на тэрыторыі парку склад выбуховых рэчываў. Акрамя таго, разам са сваёй жонкай Антанінай ён хаваў у сваім доме зьбеглых з Варшаўскага гета габрэяў. У 1965 годзе Ян й Антаніна атрымалі за гэта тытул „Праведнік народаў сьвету”. Вілу Жабіньскіх, дзе ад немцаў хаваліся габрэі, да гэтай пары можна ўбачыць падчас экскурсіі па заапарку.
&&&&&&&&&&&&&&&&&&&&&&&
Рашэньне пра адбудовы заапарку пасьля ваенных зьнішчэньняў было прынятае ў 1946 годзе. Яго паўторнае адкрыцьцё адбылося 22 ліпеня 1949 году. У зьвярынцы было 150 жывёл, у асноўным падараваных прыватнымі асобамі. 1950-я гады мінулага стагодзьдзя былі пэрыядам інтэнсіўнай працы й ліквідацыі ваенных зьнішчэньняў. Новым дырэктарам установы пасьля таго, як ад гэтай функцыі адмовіўся Ян Жабіньскі, быў прызначаны Ян Ляндоўскі (Jan Landowski).
Працягвалася рэканструкцыя парку. Узьнік другі ўваход з боку Гданьскага мосту, павялічыўся лік жывёл. У 1952 годзе ля шашы Trasa W-Z быў адкрыты вальер для бурых мядзьведзяў. У 1956 годзе пры заапарку ўзьнікае Навуковая рада, у склад якой уваходзяць прафэсары ВНУ. Яе задачай зьяўляецца падтрымка кіраўніцтва парку ў рэалізацыі плянаў па разьвіцьці ўстановы.
Дырэктар Ляндоўскі праводзіць працу па мадэрнізцыі заапарку. У 1970 годзе ў парк прыбыла пара жырафаў з Кеніі. Гэта першыя жырафы ў пасьляваеннай Польшчы.
З гэтага часу Варшаўскі заапарк перажывае розныя пэрыяды – лепшыя й горшыя. Змагаецца зь фінансавымі праблемамі й недахопам сродкаў на рамонт старых аб’ектаў і разбудову новых.
Аднак былі таксама посьпехі. У 1990-х гадах узьнікае адзін з самых прыгожых у Эўропе вальераў для пандаў, у якім хутка нараджаюцца малыя. Адкрываецца дом для паўзуноў, сланоў, насарогаў, беспазваночных, ягуараў, а таксама вальер для айчынных птушак, дзе лечаць прадстаўнікоў мясцовай фаўны.
Цяпер Варшаўскі заапарк можа пахваліцца таксама сучаснымі аб’ектамі для экспазыцыі малпаў, павукоў, жырафаў, а таксама акварыюмамі. У 2010 годзе адбылося ўрачыстае адкрыцьцё новага аб’екту, прызначанага для бэгемотаў і акулаў. Праходзіць пастаянная мадэрнізацыя інфраструктуры, а заапарк прыстасоўваецца да патрабаваньняў наведвальнікаў.
Па стане на 1 студзеня 2011 году ў заапарку ўтрымліваецца больш за 3,5 тысяч жывёлаў - прадстаўнікоў 553 відаў. Цяперашняя плошча парку складае больш за 39 гектараў.
&&&&&&&&&&&&&&&&&&&&&&
Варшаўскі заапарк існуе ўжо больш за 80 гадоў. Гэта ўнікальнае й прыгожае месца, якое зьяўляецца анклявам спакою ня толькі для жывёлаў, але таксама прывабным месцам адпачынку для наведвальнікаў.
Некалькі гадзінаў, праведзеных тут зь сям’ёй і сябрамі, застаюцца ў памяці на доўгі час і дазваляюць шмат што даведацца пра яго насельнікаў.
аз
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт