Logo Polskiego Radia
Print

У сьвеце папулярнымі сталі гарадзкія вульлі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 11.08.2017 13:44
  • гарадзкія вульлі.mp3
Сотні вульляў можна пабачыць, напрыклад, на дахах будынкаў Нью-Ёрку ці Лёндану.
foto:pixabay.com/CC0 Public Domain/Pieter Zeeman

Хіба ўсе ведаюць адну з найбольш папулярных думак Эйнштэйна, які сказаў, што калі на плянэце зьнікнуць пчолы, то бяз іх людзі пражывуць толькі чатыры гады. Сёньня ў экалягічнай рубрыцы гаворка пойдзе пра пчол, якія на гэтым тыдні сьвяткавалі свой дзень.
Вялікі дзень пчол – гэта нагода, каб даведацца аб ролі, якую ў прыродзе адыгрываюць пчолы – кажа Эва Мароз-Кэчыньска з Белавескага нацыянальнага парку.
Э. Мароз-Кэчыньска: Эйнштэйн калісьці сказаў чыстую праўду: калі ня будзе пчол, то ня будзе й нас. Мы першыя заўважаем, што нешта адбываецца з пчоламі, што яны масава паміраюць. Але праблема мае больш шырокі характар, паколькі тычыцца нашага стаўленьня да аховы навакольнага асяродзьдзя, спосабу, якім мы карыстаемся сьветам, то бок, хімія, якую мы сыплем на нашы палі, гэта нашы агароды, на якіх няма месца для пчол. Гэта пытаньне, ці мы шануем прыроду й пакідаем крыху дзікіх месцаў.
Мяркуецца, што ў Польшчы жыве больш за мільён пчаліных сямей. Прыродазнаўца Катажына Дытрых кажа, што іх роля ў штодзённым жыцьці людзей неацэненая.
К. Дытрых: Сярод ста гатункаў расьлін, якія запэўніваюць 90% сусьветных прадуктаў харчаваньня, ажно 71 гатунак апыляецца пчоламі. Калі азірнуцца ў краме ці на базары ды паглядзець, што большасьць прадуктаў мы маем дзякуючы пчолам, то мы павінны адчуць удзячнасьць. Гэта і памідоры, і вішня, і агрэст, таксама кава ці алеі, якія дадаюцца ў касмэтыку, таксама бавоўна й лён.
Агнешка Лісоўска з праграмы «Дапамагаем пчолам» нагадвае, што гэтым выключным насякомым можна дапамагаць рознымі спосабамі. Варта пра іх памятаць, напрыклад, падчас працы ў садзі ці агародзе.
А. Лісоўска: Першы прынцып: садзіць трэба мясцовыя расьліны, якія цьвітуць у розныя пары году для таго, каб пчолы мелі гэтак званы харчовы ланцуг, незалежна ад месяца. Чарговы прынцып: можна зрабіць вельмі простае сховішча для самотных ці дзікіх пчол. Для гэтага можна зьвязаць галінкі, дзе пчолы могуць засноўваць гнёзды. Чарговы прынцып: не выпальваць травы й лісьця, а рабіць зь іх кампост.
Экалягічная арганізацыя «Грынпіс» выцаніла працу пчолаў падчас апыленьня польскіх сельгасугодзьдзяў на 1 млд эўра. З рапарту «Ня толькі мёд. Эканамічная вартасьць апыленьня сельгасугодзьдзяў у Польшчы ў 2015 годзе» вынікае, што эканамічная вартасьць апыленьня толькі яблыкаў у Польшчы склала больш за 385 млн даляраў у год; рапсу – 256 млн даляраў у год. На чарговых пазыцыях апынуліся маліна, вішні й чарэшні, а таксама агуркі.
Паводле Грынпісу, рапарт паказвае, на колькі важнымі для сельскай гаспадаркі зьяўляюцца пчолы. Бязь іх цяжкой працы не было б магчымым вырошчваньне многіх садавіны й агародніны, якія маюць ключавое значэньне для эканомікі – дадаюць эколягі.
Паводле Грынпісу, між іншым, па гэтай прычыне неабходна зрабіць усё, каб абараняць насякомых-апыляльнікаў. Намаганьні ў гэтым напрамку павінна рабіць кіраўніцтва паасобных краін, міжнародныя арганізацыі, але сваю лепту можа ўнесьці кожны з нас.
Адным з трэндаў апошніх гадоў зьяўляецца гарадзкое пчалаводзтва. Вульлі ў горадзе звычайна ўсталёўваюцца ў цяжка даступных для людзей месцах, прынамсі 10 мэтраў ад мяжы з суседзкай нерухомасьцю, вельмі часта на дахах будынкаў ці ў парках.
Гарадзкое пчалаводзтва на Захадзе зьяўляецца папулярным ужо некалькі гадоў. Сотні вульляў можна пабачыць, напрыклад, на дахах будынкаў Нью-Ёрку ці Лёндану. У Польшчы гэты трэнд таксама становіцца вельмі папулярным.
Да прыкладу, на дасе будынку факультэта Права і адміністрацыі Сылескага ўнівэрсытэту ў Катавіцэ ствараецца гарадзкая пасека. Там ужо пастаўленыя шэсьць вульляў, якія праз некалькі дзён заселяць пчаліныя сем’і. Першы мёд чакаецца праз год.
Унівэрсытэцкая пасека будзе выкарыстоўвацца, між іншым, для дасьледаваньняў над уплывам гарадзкога асяродзьдзя на стан пчол. Навукоўцы будуць дасьледаваць, ці на жыцьцё насякомых уплываюць інтэнсіўны рух аўтамабіляў, забруджаньне паветра ці абмежаваны доступ да ежы. Акрамя таго біёлягі правераць, ці ў мёдзе і пыльцы будуць прысутныя поліараматычныя вуглевадароды, сьвінец і кадмій, якія ўваходзяць у склад аўтамабільнага паліва.
Праведзеныя да гэтага часу дасьледаваньні прадуктаў гарадзкіх пчол паказалі, што ў мёдзе няма забруджаньняў, а разнастайнасьць гарадзкіх расьлін дасканала ўплывае на яго смак. Гэта дае надзею, што гарадзкі мёд з Катавіцэ будзе таксама чысты і здаровы, як мёд з традыцыйнай пасекі – гавораць навукоўцы з Сылескага ўнівэрсытэту.

Хіба ўсе ведаюць адну з найбольш папулярных думак Эйнштэйна, які сказаў, што калі на плянэце зьнікнуць пчолы, то бяз іх людзі пражывуць толькі чатыры гады. На гэтым тыдні пчолы сьвяткавалі свой дзень.

Вялікі дзень пчол – гэта нагода, каб даведацца аб ролі, якую ў прыродзе адыгрываюць пчолы – кажа Эва Мароз-Кэчыньска з Белавескага нацыянальнага парку.

Э. Мароз-Кэчыньска: Эйнштэйн калісьці сказаў чыстую праўду: калі ня будзе пчол, то ня будзе й нас. Мы першыя заўважаем, што нешта адбываецца з пчоламі, што яны масава паміраюць. Але праблема мае больш шырокі характар, паколькі тычыцца нашага стаўленьня да аховы навакольнага асяродзьдзя, спосабу, якім мы карыстаемся сьветам, то бок, хімія, якую мы сыплем на нашы палі, гэта нашы агароды, на якіх няма месца для пчол. Гэта пытаньне, ці мы шануем прыроду й пакідаем крыху дзікіх месцаў.

Мяркуецца, што ў Польшчы жыве больш за мільён пчаліных сямей. Прыродазнаўца Катажына Дытрых кажа, што іх роля ў штодзённым жыцьці людзей неацэненая.

К. Дытрых: Сярод ста гатункаў расьлін, якія запэўніваюць 90% сусьветных прадуктаў харчаваньня, ажно 71 гатунак апыляецца пчоламі. Калі азірнуцца ў краме ці на базары ды паглядзець, што большасьць прадуктаў мы маем дзякуючы пчолам, то мы павінны адчуць удзячнасьць. Гэта і памідоры, і вішня, і агрэст, таксама кава ці алеі, якія дадаюцца ў касмэтыку, таксама бавоўна й лён.

Агнешка Лісоўска з праграмы «Дапамагаем пчолам» нагадвае, што гэтым выключным насякомым можна дапамагаць рознымі спосабамі. Варта пра іх памятаць, напрыклад, падчас працы ў садзі ці агародзе.

А. Лісоўска: Першы прынцып: садзіць трэба мясцовыя расьліны, якія цьвітуць у розныя пары году для таго, каб пчолы мелі гэтак званы харчовы ланцуг, незалежна ад месяца. Чарговы прынцып: можна зрабіць вельмі простае сховішча для самотных ці дзікіх пчол. Для гэтага можна зьвязаць галінкі, дзе пчолы могуць засноўваць гнёзды. Чарговы прынцып: не выпальваць травы й лісьця, а рабіць зь іх кампост.

Экалягічная арганізацыя «Грынпіс» выцаніла працу пчолаў падчас апыленьня польскіх сельгасугодзьдзяў на 1 млд эўра. З рапарту «Ня толькі мёд. Эканамічная вартасьць апыленьня сельгасугодзьдзяў у Польшчы ў 2015 годзе» вынікае, што эканамічная вартасьць апыленьня толькі яблыкаў у Польшчы склала больш за 385 млн даляраў у год; рапсу – 256 млн даляраў у год. На чарговых пазыцыях апынуліся маліна, вішні й чарэшні, а таксама агуркі.

Паводле Грынпісу, рапарт паказвае, на колькі важнымі для сельскай гаспадаркі зьяўляюцца пчолы. Бязь іх цяжкой працы не было б магчымым вырошчваньне многіх садавіны й агародніны, якія маюць ключавое значэньне для эканомікі – дадаюць эколягі.Паводле Грынпісу, між іншым, па гэтай прычыне неабходна зрабіць усё, каб абараняць насякомых-апыляльнікаў. Намаганьні ў гэтым напрамку павінна рабіць кіраўніцтва паасобных краін, міжнародныя арганізацыі, але сваю лепту можа ўнесьці кожны з нас.

Адным з трэндаў апошніх гадоў зьяўляецца гарадзкое пчалаводзтва. Вульлі ў горадзе звычайна ўсталёўваюцца ў цяжка даступных для людзей месцах, прынамсі 10 мэтраў ад мяжы з суседзкай нерухомасьцю, вельмі часта на дахах будынкаў ці ў парках.

Гарадзкое пчалаводзтва на Захадзе зьяўляецца папулярным ужо некалькі гадоў. Сотні вульляў можна пабачыць, напрыклад, на дахах будынкаў Нью-Ёрку ці Лёндану. У Польшчы гэты трэнд таксама становіцца вельмі папулярным.

Да прыкладу, на дасе будынку факультэта Права і адміністрацыі Сылескага ўнівэрсытэту ў Катавіцэ ствараецца гарадзкая пасека. Там ужо пастаўленыя шэсьць вульляў, якія праз некалькі дзён заселяць пчаліныя сем’і. Першы мёд чакаецца праз год.

Унівэрсытэцкая пасека будзе выкарыстоўвацца, між іншым, для дасьледаваньняў над уплывам гарадзкога асяродзьдзя на стан пчол. Навукоўцы будуць дасьледаваць, ці на жыцьцё насякомых уплываюць інтэнсіўны рух аўтамабіляў, забруджаньне паветра ці абмежаваны доступ да ежы. Акрамя таго біёлягі правераць, ці ў мёдзе і пыльцы будуць прысутныя поліараматычныя вуглевадароды, сьвінец і кадмій, якія ўваходзяць у склад аўтамабільнага паліва.

Праведзеныя да гэтага часу дасьледаваньні прадуктаў гарадзкіх пчол паказалі, што ў мёдзе няма забруджаньняў, а разнастайнасьць гарадзкіх расьлін дасканала ўплывае на яго смак. Гэта дае надзею, што гарадзкі мёд з Катавіцэ будзе таксама чысты і здаровы, як мёд з традыцыйнай пасекі – гавораць навукоўцы з Сылескага ўнівэрсытэту.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт