Logo Polskiego Radia
Print

Казачны шлях у Лодзі (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.08.2017 15:24
  • Казачная Лодзь.mp3
Урок польскай кінэматаграфіі й вяртаньне ў часы дзяцінства.
Phota:By Kasarian - Fotografia własna, Domena publiczna/commons.wikimedia.org

Казачны шлях у Лодзі
Урок польскай кінэматаграфіі й вяртаньне ў часы дзяцінства.
Казачны шлях у горадзе Лодзь (Łódź) у цэнтральнай Польшчы – гэта сямейная сьцежка па сьлядах маленькіх статуй, якія прадстаўляюць герояў цыклу дзіцячых фільмаў і сэрыялаў, зьнятых у мясцовай кінастудыі Se-ma-for.
Скульптуры казачных герояў разьмешчаны на тэрыторыі горада такім чынам, каб дапамагчы турыстам знайсьці найбольш цікавыя месцы, у тым ліку помнікі гісторыі.
&&&&&&&&&&&&&&&&&&
Паводле першапачатковых плянаў, шлях пад назовам „Казачная Лодзь” мелі складаць 17 адлітых з бронзы скульптураў. Асноўнай мэтай праекта „Казачная Лодзь” зьяўляецца рэкляма горада, перш за ўсё з пункту гледжаньня яго кінэматаграфічнай спадчыны, з асаблівым акцэнтам на дасягненьні ў галіне анімацыі.
Першыя восем маленькіх помнікаў былі ўстаноўленыя ў 2009-2013 гадах за кошт гарадзкога бюджэту. Варта адзначыць, што на чатыры зь іх Лодзь атрымала таксама сродкі з Эўразьвязу.
У рамках праекта была выпушчаная мясцовая манета з партрэтамі некаторых казачных пэрсанажаў.
Дзявятая скульптура Фэрдынанда Цудоўнага (Ferdynand Wspaniały) была адкрытая ў верасьні 2015 году. Гэта, дарэчы, першы помнік у рамках праекту „Казачная Лодзь”, фінансаваны прыватным інвэстарам.
&&&&&&&&&&&&&&&&&&&
Казачны шлях гарантуе шмат прыемных эмоцыяў асабліва дзецям, а таксама ўсім дарослым, якія з настальгіяй успамінаюць часы свайго дзяцінства.
Ён вядзе па вуліцах Лодзі такім чынам, каб даць турыстам магчымасьць убачыць усе ўсталяваныя да гэтай пары помнікі.
Адным зь іх зьяўляецца помнік Вушастаму Мядзьведзіку (Miś Uszatek) – мядзьведзік зьяўляецца героем фільма-казкі на ноч. Вушасты Мядзьведзік рыхтаваўся да сну й пры нагодзе расказваў дзецям свае прыгоды. Помнік прадстаўляе мядзьведзіка як турыста з наплечнікам і мапай Лодзі. Ён знаходзіцца на вуліцы Пятркоўскай (Piotrkowska) ля Цэнтра турыстычнай інфармацыі, і быў адкрыты ў 2009 годзе.
Іншы помнік пінгвіну Пік-Поку (Pingwin Pik-Pok) знаходзіцца ля гарадзкога пляжа. Пік-Пок – гэта герой казкі Адама Багдая (Adam Bahdaj), паводле якой быў зьняты фільм. Ён расказваў пра прыгоды малога пінгвіна, які замест спакойнага жыцьця на Анктартыдзе аддаваў перавагу экскурсіям па сьвеце.
Напэўна, усе дарослыя, а таксама шмат маладых палякаў памятаюць пра такіх герояў, як Філемон і Баніфацы (Filemon i Bonifacy) - два каты: малы й стары, якія жылі ў вясковай хаце разам з Бабуляй і Дзядулем. Іх фігуры ў 2011 годзе былі зьмешчаны ля Музэя кінэматаграфіі на Пляцы Перамогі.
Свайго помніка дачакаліся таксама Пётр і яго сабака – героі фільму пад назвай Чароўны аловак (Zaczarowany ołówek). Пётр – гэта шчасьлівы ўладальнік незвычайнага алоўка. Усё, што хлопец ім нарысаваў, ажыўлялася.
У сваю чаргу ў парку імя Генрыка Сянкевіча з 2012 году зьмешчаная фігура Плястуся (Plastuś) – хлопчыка, зробленага з плясталіны.
У Музэі лодзінскай драўлянай архітэктуры пад адкрытым небам можна палюбавацца скульптурамі трох мядзьведзікаў – Місі, Бартэка й Кубы.
Верабей Цьвірак (Wróbel Ćwirek), які расказваў дзецям пра свае прыгоды, сядзіць на дрэве ля парку Źródliska. Цьвірак у кожнай частцы казкі трапляў у нейкую непрыемнасьць, але ў канцы яму заўсёды ўдавалася шчасьліва вярнуцца дадому.
&&&&&&&&&&&&&&&&
Гэта толькі частка помнікаў, зь якімі можна пазнаёміцца на шляху „Казачная Лодзь”. Зразумела нават усе яны не вычэрпваюць багацьця дасягненьняў мясцовай кінэматаграфіі. Напэўна ў будучыні казачны шлях у Лодзі будзе папаўняцца скульптурамі чарговых незвычайных герояў.
аз

Phota:
Phota: By Zorro2212 with Cinek - Fotografia własna, CC BY3.0/ commons.wikimedia.org

Іншы помнік пінгвіну Пік-Поку (Pingwin Pik-Pok) знаходзіцца ля гарадзкога пляжа. Пік-Пок – гэта герой казкі Адама Багдая (Adam Bahdaj), паводле якой быў зьняты фільм. Ён расказваў пра прыгоды малога пінгвіна, які замест спакойнага жыцьця на Анктартыдзе аддаваў перавагу экскурсіям па сьвеце.

Phota:
Phota: By Maciek Szostek - Fotografia własna, GFDL/commons.wikimedia.org

Напэўна, усе дарослыя, а таксама шмат маладых палякаў памятаюць пра такіх герояў, як Філемон і Баніфацы (Filemon i Bonifacy) - два каты: малы й стары, якія жылі ў вясковай хаце разам з Бабуляй і Дзядулем. Іх фігуры ў 2011 годзе былі зьмешчаны ля Музэя кінэматаграфіі на Пляцы Перамогі.

Phota:
Phota: By Maciek Szostek - Fotografia własna, GFDL/commons.wikimedia.org

Свайго помніка дачакаліся таксама Пётр і яго сабака – героі фільму пад назвай Чароўны аловак (Zaczarowany ołówek). Пётр – гэта шчасьлівы ўладальнік незвычайнага алоўка. Усё, што хлопец ім нарысаваў, ажыўлялася.

Phota:
Phota: By Ixtlilto - Praca własna, CC BY-SA 3.0/commons.wikimedia.org

У сваю чаргу ў парку імя Генрыка Сянкевіча з 2012 году зьмешчаная фігура Плястуся (Plastuś) – хлопчыка, зробленага з плясталіны.
У Музэі лодзінскай драўлянай архітэктуры пад адкрытым небам можна палюбавацца скульптурамі трох мядзьведзікаў – Місі, Бартэка й Кубы.

Phota:
Phota: By Zorro2212 - Praca własna, CC BY-SA 3.0/commons.wikimedia.org

Верабей Цьвірак (Wróbel Ćwirek), які расказваў дзецям пра свае прыгоды, сядзіць на дрэве ля парку Źródliska. Цьвірак у кожнай частцы казкі трапляў у нейкую непрыемнасьць, але ў канцы яму заўсёды ўдавалася шчасьліва вярнуцца дадому.

Гэта толькі частка помнікаў, зь якімі можна пазнаёміцца на шляху „Казачная Лодзь”. Зразумела нават усе яны не вычэрпваюць багацьця дасягненьняў мясцовай кінэматаграфіі. Напэўна ў будучыні казачны шлях у Лодзі будзе папаўняцца скульптурамі чарговых незвычайных герояў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт