Logo Polskiego Radia
Print

Гурт Port Mone рыхтуе экалягічную кружэлку

PR dla Zagranicy
Vasil Sadouski 12.08.2017 12:19
  • Port Mone.mp3
Чатыры дні ўдзельнікі калектыву правялі ў салярным парку ды ля ветракоў, каб там запісаць свой новы альбом.
Гурт Port MoneГурт Port Moneportmonetrio.com

Зьдзівіць публіку экалягічна чыстым рэлізам рыхтуецца беларускі інструмэнтальны праект Port Mone. Чатыры дні ўдзельнікі калектыву правялі ў салярным парку ды ля ветракоў, каб там запісаць свой новы альбом. Пасьля атрыманага досьведу музыкі заяўляюць – у звыклую студыю яны наўрад ці вернуцца. Тэму працягне Васіль Садоўскі.
Port Mone – менскае трыо, заснаванае 11 год таму. Паводле крытыкаў, гурт грае інструмэнтальную музыку з элемэнтамі джазу ды некаторых іншых стыляў. Свае вобразы ўдзельнікі ствараюць з дапамогай акардэону, пэркусіі ды бас-гітары. Гэтым разам трыо вырашыла аб’яднаць свае сілы з эколягамі «Зялёнай сеткі», якія часткова прафінансавалі працу над праектам. Свой унёсак праз адну з плятформаў па зборы грошай зрабілі таксама звыклыя прыхільнікі творчасьці Port Mone.
Захоўваць і памнажаць. Запісваючы альбом з выкарыстаньнем энэргіі ад узнаўляльных крыніцаў, удзельнікі хацелі прадэманстраваць іншы вобраз мысьленьня. Па сутнасьці, гэта заклік з аднаго боку быць незалежнымі, з другога – кансалідавацца з навакольным сьветам. Падрабязьней пра тое, як выглядала праца над праектам, нам распавёў лідэр калектыву Аляксей Варсоба.
Аляксей Варсоба: Тэхнічна было складана знайсьці разэтку, але прыватныя кампаніі пайшлі нам насустрач і зрабілі ўсё неабходнае. Яны пусьцілі на тэрыторыя салярнага парку, а таксама ў парк ветракоў. Мы прывезьлі туды абсталяваньне. Уласна, вывезьлі туды студыю. Мы запісвалі матэрыял цягам чатырох дзён – па два дні ў салярным парку і каля ветракоў. Тэхнічна гэта ня так складана, як падаецца, але некаторыя складанасьці ўсё ж ёсьць. Да таго ж, 4 дні напружанай працы пад сонцам – проста фізычна даволі цяжка.
Параўноўваючы новую працу з папярэднімі, Аляксей Варсоба заўважае – трэкі атрымаліся больш мэлядычнымі. Істотна зьмянілася кампазыцыя. То бок, паводле музыкі, прыхільнікі заўважаць, што гурт перайшоў на новы этап творчасьці. А ўмовы, у якіх запісваўся альбом паўплывалі на гучаньне. І, як адзначае лідэр калектыву, выключна добрым чынам.
Аляксей Варсоба: Папярэдні альбом запісваўся ў лесе, і ўжо тады мы зразумелі, што ў студыю наўрад ці ўжо вернемся, паколькі акустычныя ўмовы на прыродзе зусім іншыя. Няма стаячых хваляў, навакольныя гукі – гэта ўсё вельмі добра ўплывае на запіс. Зь іншага боку, трэба кантактаваць з навакольлем. У студыі цішыня й гэтак далей. Розьніца калясальная. А задуваньне мікрафону ды сьпёка – праблемы вырашальныя.
Наперадзе яшчэ істотны кавалак працы. Зараз працягваецца зьвядзеньне запісанага матэрыялу. Перад выхадам альбому каманда зьбіраецца запусьціць новую вэрсію свайго сайту. Калі менавіта публіка зможа ацаніць вынікі экалягічна-музычнага праекту, пакуль сказаць складана. Да канца ня вырашанае таксама пытаньне, якім чынам будзе распаўсюджвацца альбом, кажа Аляксей Варсоба.
Аляксей Варсоба: Мы б хацелі, каб альбом быў у вольным доступе на нашым сайце. Але ўсё будзе залежыць ад таго, што скажа наш выдавец. Ён можа забараніць выкладаць у сеціве цалкам усю плыту. Але мы паспрабуем яго ўпэўніць, што некалькі трэкаў дакладна павінныя быць у вольным доступе. Фізычныя дыскі таксама выпусьцім, але іх будзе няшмат. Гэта, хутчэй, такія прэзэнты.
Аляксей Варсоба абяцае, што пасьля выхаду альбому адбудзецца канцэртная прэзэнтацыя кружэлкі. І хоць да прэм’еры яшчэ застаецца час, ужо зараз музыкі разважаюць над канцэпцыяй наступнага альбому. Тым больш, частка кампазыцыяў (ці, п’есаў, як называюць іх самі ўдзельнікі) складзеная. У традыцыйную студыю трыо вяртацца не плянуе. Сярод верагодных пляцовак для запісу разглядаюць горы, бераг возера ды амфітэатар.

Зьдзівіць публіку экалягічна чыстым рэлізам рыхтуецца беларускі інструмэнтальны праект Port Mone. Чатыры дні ўдзельнікі калектыву правялі ў салярным парку ды ля ветракоў, каб там запісаць свой новы альбом. Пасьля атрыманага досьведу музыкі заяўляюць – у звыклую студыю яны наўрад ці вернуцца.

Port Mone – менскае трыо, заснаванае 11 год таму. Паводле крытыкаў, гурт грае інструмэнтальную музыку з элемэнтамі джазу ды некаторых іншых стыляў. Свае вобразы ўдзельнікі ствараюць з дапамогай акардэону, пэркусіі ды бас-гітары. Гэтым разам трыо вырашыла аб’яднаць свае сілы з эколягамі «Зялёнай сеткі», якія часткова прафінансавалі працу над праектам. Свой унёсак праз адну з плятформаў па зборы грошай зрабілі таксама звыклыя прыхільнікі творчасьці Port Mone.

Захоўваць і памнажаць. Запісваючы альбом з выкарыстаньнем энэргіі ад узнаўляльных крыніцаў, удзельнікі хацелі прадэманстраваць іншы вобраз мысьленьня. Па сутнасьці, гэта заклік з аднаго боку быць незалежнымі, з другога – кансалідавацца з навакольным сьветам. Падрабязьней пра тое, як выглядала праца над праектам, нам распавёў лідэр калектыву Аляксей Варсоба.

Аляксей Варсоба: Тэхнічна было складана знайсьці разэтку, але прыватныя кампаніі пайшлі нам насустрач і зрабілі ўсё неабходнае. Яны пусьцілі на тэрыторыя салярнага парку, а таксама ў парк ветракоў. Мы прывезьлі туды абсталяваньне. Уласна, вывезьлі туды студыю. Мы запісвалі матэрыял цягам чатырох дзён – па два дні ў салярным парку і каля ветракоў. Тэхнічна гэта ня так складана, як падаецца, але некаторыя складанасьці ўсё ж ёсьць. Да таго ж, 4 дні напружанай працы пад сонцам – проста фізычна даволі цяжка.

Параўноўваючы новую працу з папярэднімі, Аляксей Варсоба заўважае – трэкі атрымаліся больш мэлядычнымі. Істотна зьмянілася кампазыцыя. То бок, паводле музыкі, прыхільнікі заўважаць, што гурт перайшоў на новы этап творчасьці. А ўмовы, у якіх запісваўся альбом паўплывалі на гучаньне. І, як адзначае лідэр калектыву, выключна добрым чынам.

Аляксей Варсоба: Папярэдні альбом запісваўся ў лесе, і ўжо тады мы зразумелі, што ў студыю наўрад ці ўжо вернемся, паколькі акустычныя ўмовы на прыродзе зусім іншыя. Няма стаячых хваляў, навакольныя гукі – гэта ўсё вельмі добра ўплывае на запіс. Зь іншага боку, трэба кантактаваць з навакольлем. У студыі цішыня й гэтак далей. Розьніца калясальная. А задуваньне мікрафону ды сьпёка – праблемы вырашальныя.

Наперадзе яшчэ істотны кавалак працы. Зараз працягваецца зьвядзеньне запісанага матэрыялу. Перад выхадам альбому каманда зьбіраецца запусьціць новую вэрсію свайго сайту. Калі менавіта публіка зможа ацаніць вынікі экалягічна-музычнага праекту, пакуль сказаць складана. Да канца ня вырашанае таксама пытаньне, якім чынам будзе распаўсюджвацца альбом, кажа Аляксей Варсоба.

Аляксей Варсоба: Мы б хацелі, каб альбом быў у вольным доступе на нашым сайце. Але ўсё будзе залежыць ад таго, што скажа наш выдавец. Ён можа забараніць выкладаць у сеціве цалкам усю плыту. Але мы паспрабуем яго ўпэўніць, што некалькі трэкаў дакладна павінныя быць у вольным доступе. Фізычныя дыскі таксама выпусьцім, але іх будзе няшмат. Гэта, хутчэй, такія прэзэнты.

Аляксей Варсоба абяцае, што пасьля выхаду альбому адбудзецца канцэртная прэзэнтацыя кружэлкі. І хоць да прэм’еры яшчэ застаецца час, ужо зараз музыкі разважаюць над канцэпцыяй наступнага альбому. Тым больш, частка кампазыцыяў (ці, п’есаў, як называюць іх самі ўдзельнікі) складзеная. Сярод верагодных пляцовак для запісу разглядаюць горы, бераг возера ды амфітэатар.

Васіль Садоўскі

слухайце далучаны гукавы файл

tags:
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт