Logo Polskiego Radia
Print

Вільня: першая сталая выстава, прысьвечаная Пілсудзкаму

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 16.08.2017 11:47
  • Культура 16.08.mp3
Экспазыцыя прысьвечаная акцыі пад Бяздонісам, падчас якой Пілсудзкі абрабаваў расейскі паштовы цягнік.
Юзэф ПілсудскіЮзэф Пілсудскі Narodowe Archiwum Cyfrowe

У Доме польскай культуры ў Вільні працуе экспазыцыя, прысьвечаная Юзэфу Пілсудзкаму і акцыі пад Бяздонісам, падчас якой у 1908 годзе Пілсудзкі разам з таварышамі напалі на расейскі паштовы цягнік і здабылі больш за 200 тысяч рублёў.
Гэта першая сталая экспазыцыя на Віленшчыне, якая ўвекавечвае жыцьцё і дзейнасьць маршала Пілсудзкага. Невялікая мультымэдыйная выстава мае сцэнаграфію вагона. У падсьветленых вокнах вагону зьмешчаныя шыльды, а на іх: выразкі з газэт “Goniec Polski” і „Kurier Litewski” адразу пасьля атакі на цягнік; сэйф, верагодна, такі ж самы, як зрабаваны камандай Пілсудзкага; царскія грошы і здымкі з жыцьця Юзэфа Пілсудзкага ў Летуве. Адбываецца таксама паказ фільмаў пра акцыю пад Бяздонісам.
Выстава падрыхтаваная найперш з думкай пра віленскую моладзь і гасьцей з Польшчы.
У бліжэйшы час будзе падрыхтаваны яшчэ адзін анімацыйны фільм пра гісторыю Польшчы з часоў першага падзелу ў 1772 годзе да атрыманьня незалежнасьці ў 1918 годзе. З думкай пра гасьцей з Польшчы рыхтуецца дэгустацыя віленскіх страў з пералому XIX i XX стагодзьдзяў.
Афіцыйнае адкрыцьцё мультымэдыйнай экспазыцыі плянуецца ў лістападзе, у рамках сьвяткаваньня Дня незалежнасьці Польшчы.

У Доме польскай культуры ў Вільні працуе экспазыцыя, прысьвечаная Юзэфу Пілсудзкаму і акцыі пад Бяздонісам, падчас якой у 1908 годзе Пілсудзкі разам з таварышамі напалі на расейскі паштовы цягнік і здабылі больш за 200 тысяч рублёў.

Гэта першая сталая экспазыцыя на Віленшчыне, якая ўвекавечвае жыцьцё і дзейнасьць маршала Пілсудзкага. Невялікая мультымэдыйная выстава мае сцэнаграфію вагона. У падсьветленых вокнах вагону зьмешчаныя шыльды, а на іх: выразкі з газэт “Goniec Polski” і „Kurier Litewski” адразу пасьля атакі на цягнік; сэйф, верагодна, такі ж самы, як зрабаваны камандай Пілсудзкага; царскія грошы і здымкі з жыцьця Юзэфа Пілсудзкага ў Летуве. Адбываецца таксама паказ фільмаў пра акцыю пад Бяздонісам.

Выстава падрыхтаваная найперш з думкай пра віленскую моладзь і гасьцей з Польшчы. У бліжэйшы час будзе падрыхтаваны яшчэ адзін анімацыйны фільм пра гісторыю Польшчы з часоў першага падзелу ў 1772 годзе да атрыманьня незалежнасьці ў 1918 годзе. З думкай пра гасьцей з Польшчы рыхтуецца дэгустацыя віленскіх страў з пералому XIX i XX стагодзьдзяў.

Афіцыйнае адкрыцьцё мультымэдыйнай экспазыцыі плянуецца ў лістападзе, у рамках сьвяткаваньня Дня незалежнасьці Польшчы.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт