Logo Polskiego Radia
Print

Музычны ўрок польскай мовы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 17.08.2017 17:27
  • Przemija uroda w nas Krajewski.mp3
С. Краеўскі сьпявае пра тое, як хутка зьнікае прыгажосьць і праходзіць жыцьцё.
www.pixabay.com

Некалькі дзесяткаў гадоў таму назва гурту "Czerwone gitary" была вядомая кожнаму паляку. Цяпер гэты гурт крыху падзабыты, але хіты, запісаныя музыкамі, засталіся ў архівах і гучаць далей у розных радыёстанцыях. Цяпер гэты калектыў ужо не існуе, але адзін з яго заснавальнікаў будзе героем нашай перадачы. Гаворка ідзе пра Севярына Краеўскага (Seweryn Krajewski), лідара "Czerwone gitary". Праўда, музыкі дамовіліся, што яны ня будуць выкарыстоўваць у сваёй дзейнасьці назвы гурту, але і так палякі атаясамліваюць Краеўскага з гэтым, вельмі папулярным у 80-ыя гады гуртом.

Тым ня менш, песьня, якая пагучыць у гэтай перадачы, належыць поўнасьцю самому Севярыну Краеўскаму, ён выконвае яе самастойна. Аднак на пачатку крыху інфармацыі пра музыканта. Ён, дарэчы, таксама піша музыку і грае на некалькіх музычных інструмэнтах. Нарадзіўся Краеўскі ў 1947 годзе, дзяцінства і маладосьць правёў у Гданьску і Сопаце.

Гурт "Czerwone gitary" быў заснаваны, калі Краеўскаму было толькі 18 гадоў. З калектывам музыка расстаўся ў 1997 годзе, і з таго часу выступае на эстрадзе самастойна. Запісаў вельмі шмат вялікіх шлягераў, якія застануцца на заўсёды клясыкай польскай папулярнай музыкі, але папулярнай у добрым значэньні. Праўда, апошнімі гадамі гэтак званая жоўтая, бульварная прэса больш увагі прысьвячае асабістаму жыцьцю Краеўскага, а не ягонай музыцы. Справа ў тым, што ня так даўно аказалася, быццам бы ў яго ёсьць ня шлюбная дачка, цяпер ужо дарослая. Сам музыкант ня хоча яе прызнаць, хаця прызнаўся, што ў яго ёсьць... дзьве іншыя ня шлюбныя дочкі. Афіцыйна ў Краеўскага было двое сыноў, але адзін з іх загінуў у аўтамабільнай катастрофе. Дарэчы, выканаўца мае даволі складаны характар, ён вельмі замкнуты ў сабе, і многія людзі ня могуць знайсьці з ім агульную мову, нават з жонкай ён расстаўся, хаця былі разам амаль усё жыцьцё.

А я прапаную паслухаць цудоўную песьню ў выкананьні С. Краеўскага, якая выклікае разважаньні пра сэнс жыцьця. Называецца кампазыцыя «Przemija uroda w nas», што можна перакласьці як «Зьнікае ў нас прыгажосьць».

Pomiędzy ustami a brzegiem,
pucharu głębiną a niebem,
pomiędzy szaleństwem a złem
jest czas na zadumę i sen.
Przemija uroda jak sława,
a cnota pozostać nie rada.
I nie wiem, co po nas na dnie,
na pewno nie diament, o nie.

Przemija uroda w nas,
w zdumieniu i w oczach gwiazd,
Przemija uroda jak nagła pogoda,
jak zima w La Paz.

Pomiędzy oddechem a śniegiem,
pomiędzy zadyszką a biegiem,
pomiędzy intrygą a grą
jest czas na wytchnienie, na dom.
Przemija uroda i zdrowie,
ławeczka w Łazienkach nam w głowie.
Zapytasz, co po mnie na dnie,
na pewno nie feniks, o nie.

Паміж вуснамі і краем, бакала глыбінёй і небам, паміж шаленствам і злом ёсьць час на задуму і сон. Зьнікае прыгажосьць як слава, а дабрадзейнасьць застацца ня рада. І я ня ведаю, што пасьля нас на дне, на пэўна не алмаз, о, не!

Зьнікае прыгажосьць у нас, у зьдзіўленьні і ў вачах зорак. Зьнікае прыгажосьць як раптоўная зьмена надвор’я, як зіма ў Ла-Пас.

Паміж дыханьнем і сьнегам, паміж задышкай і бегам. Паміж інтрыгай і гульнёй ёсьць час на адпачынак, на дом. Зьнікае прыгажосьць і здароўе, лавачка ў Лазенках нас маніць. Спытаеш, што пасьля мяне на дне. На пэўна ня фэнікс, о, не.

Тэкст кампазыцыі напісаў Яцэк Цыган, музыку – Сэвэрын Краеўскі. Песьня выклікае разважаньні пра мінаючы час, сэнс жыцьця і асэнсаваньне таго, што ўдалося або не ўдалося дасягнуць у гэтым жыцьці.

Pomiędzy ustami a brzegiem – паміж вуснамі і берагам. Тут хутчэй паміж вуснам і краем, паколькі гаворка ідзе пра бакал, па-польску на край бакала гаворыцца «brzeg». Таксама палякі кажуць «brzeg łóżka, stołu, krzesła» – край ложка, стала, стула (або крэсла).

Uważaj, nie spadnij z łóżka, siedzisz na samym brzegu – Асьцярожна, не ўпадзі з ложка, сядзіш на самым краі.

Przemija uroda – зьнікае або праходзіць прыгажосьць. Слова uroda мае шырокае значэньне. Гэта як зьнешняя фізычная прыгажосьць, так і прыгажосьць, прыцягальнасьць характару чалавека. А зьнешняя прыгажосьць, прa якую якраз сьпявае Краеўскі ў гэтай песьні, хутка прамінае, зьнікае, што нярэдка выклікае зьдзіўленьне і роспач, асабліва ў тых людзей, якія лічаць, што прыгажосьць – гэта вельмі важная рыса чалавека.

Nagła pogoda – нечаканае, раптоўнае надвор’е, хаця, тут хутчэй у значэньні «раптоўная, нечаканая зьмена надвор’я».

Wytchnienie – гэта адпачынак, перадышка, кароткі час, калі можна перадыхнуць, сабраць сілы.

Ławeczka w Łazienkach – калі хтосьці быў у Варшаве, то хутчэй за ўсё ведае, што гаворка ідзе пра лавачкy ў парку Лазенкі, які інакш называецца каралеўскім паркам, паколькі заснаваны быў гэты паркава-палацавы комплекс каралём Станіславам Аўгустам Панятоўскім, які быў апошнім польскім каралём, пры ім дзяржава перастала існаваць, будучы падзеленай паміж трыма імпэрыямі. Але парк, заснаваны Панятоўскім далей жыве і радуе варшавян і гасьцей сталіцы сваёй веліччу і прыгажосьцю. Можна, напрыклад, пасядзець у ім на лавачцы і паслухаць музыку Шапэна. Канцэрты жывой музыкі пад голым небам адбываюцца рэгулярна кожнае лета.

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт