Logo Polskiego Radia
Print

Музычны ўрок польскай мовы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 24.08.2017 10:00
  • Na krawędzi nocy i dnia Błazejczyk Rynkowski.mp3
На мяжы ночы і дня двое - Данута Блажэйчык і Рышард Рынкоўскі.
www.pixabay.com

Сёньня ў нас выступяць у перадачы двое выканаўцаў, якія даўно ўжо заваявалі славу і грунтоўную пазыцыю на польскай эстрадзе. Песьні ў выкананьні дуэтаў маюць асаблівае абаяньне, асабліва калі гэта лірычныя песьні пра пачуцьці.
Коратка пра выканаўцаў. Пачну з жанчыны. Данута Блажэйчык выступае на сцэне з пачатку 70-ых гадоў мінулага веку. Нарадзілася пясьнярка ў 1953 годзе. Вывучала расейскую філялёгію, але не дадзена ёй было стаць настаўніцай расейскай мовы і літаратуры, паколькі музычны талент прывёў яе на сцэну. Пачынала з рок-музыкі і джазу, сьпявала ў гурце Марылі Радовіч, заснавала ўласны калектыў, з якім выступала ня толькі ў Польшчы, але і за мяжою.

Ляўрэатка шматлікіх узнагарод і прэмій, між іншым, за перамогу на фэстывалях і Браціславе, ГДР, у Аполі. Атрымала таксама срэбны мэдаль за заслугі для культуры Gloria Artis ад Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны.

А другі выканаўца – Рышард Рынкоўскі – нарадзіўся на два гады раней за Дануту Блажэйчык, у 1951 г. Малы Rysiek, відаць, адразу ведаў, што будзе граць і сьпяваць. Вучыўся граць на фартэпіяна ўжо ў пачатковай школе, пазьней выступаў з аматарскімі калектывамі на сцэне. Пасьля пераезду ў Варшаву пачаў супрацоўніцтва з Варшаўскай апэрэткай і Тэатрам «Na Targówku». Пад канец 80-ых гадоў пачаў сольную кар’еру, ня раз перамагаў на Фэстывалі польскай песьні ў Аполі, у 2001 годзе атрымаў званьне Вакаліста году і ўзнагароду Фрыдэрык.

Апошнім часам, аднак, СМІ больш пішуць пра яго прыватнае жыцьцё, чым эстрадныя дасягненьні Рынкоўскага. Першая жонка вакаліста памерла ад ракавай пухліны, другая жонка малодшая за яго на больш чым 20 гадоў, і гэты саюз нельга назваць спакойным. Здарыўся нават так скандал, што музыкант пагражаў зьдзейсьніць самагубства, прыкладваючы сабе пісталет да галавы. За гэта атрымаў судовы прысуд – высокі штраф за нелегальнае валоданьне зброяй.

Але мы ня будзем глыбей корпацца ў прыватным жыцьці музыкаў, а паслухаем прыгожую песьню ў іх выкананьні. Называецца кампазыцыя «На мяжы ночы і дня».

Na krawędzi nocy i dnia, nim ucichnie cały zgiełk
tyle bardzo ważnych spraw, znów rozpłynie się we mgle.
Na krawędzi nocy i dnia, proszę nie mów kim jest kto
pośród wyobrażeń, zjaw pragnę ciepła twoich rąk.

To nic, że noc się dłuży i skraca dzień
to się odwróci, spróbuj więc
odnaleźć pierwszych rozmów sens
naszej mizernej prawdy strzęp
tak, jakby nie posiwiał nikt
jakby nikt nie uronił łzy
i tylko jednej kropli krwi od kolca róży, jakby nikt.

Na krawędzi nocy i dnia, zatrzymajmy się o krok
tam światełko miga patrz,przez latarni zbite szkło.
Na krawędzi nocy i dnia, więcej wiesz, choć widzisz mniej
milczysz, choć pewność masz
lepiej milcz, lecz nie mów nie.

To nic, że noc się właśnie mija z dniem
nie wszystko zgaśnie, spróbuj więc
odnaleźć tamtych rozmów sens
naszej mizernej prawdy strzęp
tak, jakby nie posiwiał nikt
jakby nikt nie uronił łzy
i tylko jednej kropli krwi od kolca róży, jakby nikt.

Na krawędzi nocy i dnia, niech przywyknie słuch i wzrok
by nas nie poraził brzask, nie ogłuszył dzwonów głos.
Na krawędzi nocy i dnia, już wyraźny słychać rytm
jeszcze w cieniu twoja twarz, jeszcze chwila, będzie świt.

На мяжы ночы і дня, перад тым, як сьціхне ўвесь гоман, столькі важных спраў зноў расплывецца ў тумане. На мяжы ночы і дня, калі ласка, не кажы, хто ёсьць хто сярод уяўленьняў. Я зноў хачу цяпла тваіх рук.

Нічога, што ноч зацягваецца і скарачаецца дзень, гэта зьменіцца, таму спрабуй знайсьці сэнс першых гутарак, нашай мізэрнай праўды шматок. Так, быццам бы ніхто не пасівеў, ніхто не ўраніў сьлязы. І толькі адной кроплі крыві ад шыпоў ружы, быццам бы ніхто.

На мяжы ночы і дня, давай затрымаемся на крок. Там аганёк мігаціць, глядзі, празь разьбітае шкло ліхтара. На мяжы ночы і дня ты больш ведаеш, хаця бачыш менш. Ты маўчыш, хаця ёсьць упэўненасьць. Лепш маўчы, але не кажы «не».

Нічога, што ноч разыходзіцца з днём, ня ўсе пагасьне, таму спрабуй знайсьці тых гутарак сэнс, нашай мізэрнай праўды шматок. Так, быццам бы ніхто не пасівеў, ніхто не ўраніў сьлязы. І толькі адной кроплі крыві ад шыпоў ружы, быццам бы ніхто.

На мяжы ночы і дня, хай прывыкне слых і зрок, каб нас не асьляпіў золак, не аглушыў званоў голас. На мяжы ночы і дня, ужо выразна чуваць рытм. Яшчэ ў ценю твой твар, яшчэ крышку, і будзе сьвітанак.

Na krawędzi nocy i dnia – на мяжы ночы і дня. У прынцыпе, калі трымацца даслоўнага перакладу, то павінна быць «на краі ночы і дня», але не заўсёды трэба перакладаць тэксты даслоўна, асабліва ў літаратурных тэкстах, вершах.

Noc się dłuży i skraca dzień – ноч падаўжаецца і скарачаецца дзень. Магло б здавацца, што слова «dłuży się» азначае доўжыцца, працягваецца, але тут значэньне крыху адрознае ад таго, якое прыходзіць адразу ў галаву, з-за амаль аналягічнага гучаньня. Dłużyć się нешта можа тады, калі гэтая падзея нецікавая, а цягнецца даўжэй, чым хацелася б. Аднак тут з кантэксту вынікае, што лепш перакласьці падаўжаецца, паколькі гаворка ідзе пра дзень, які становіцца даўжэйшым.

Zatrzymajmy się o krok – давай затрымаемся на крок. Што цікава, тут да канца невядома, пра колькі людзей ідзе гаворка – гэта могуць быць і дзьве асобы, і больш людзей. Агулам такая калектыўная форма дзеяслова не акрэсьлівае колькасьці людзей, вядома толькі, што гэта больш, чым адзін чалавек. А што азначае o krok? Гэта можа значыць «за крок» да нечага, скажам, да нейкай мэты або перашкоды.

Proszę, zatrzymaj się o krok od jezdni, ruch jest bardzo intensywny – Калі ласка, затрымайся за крок да праезнай часткі, аўтамабільны рух вельмі інтэнсіўны.
Poraził brzask – паразіў, асьляпіў сьвітанак, золак. Як правіла слова poraził датычыць электрычнага току, ён можа паразіць чалавека, тады гаворыцца пра porażenie электрычным токам (prądem), таксама, дарэчы, як і на беларускай мове.

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт