Logo Polskiego Radia
Print

У падваршаўскім Пясэчне можна пракаціцца вузкакалейкай

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 29.08.2017 08:09
  • Вузкакалейка.mp3
Нядзельныя экскурсіі для індывідуальных турыстаў карыстаюцца вялікай папулярнасьцю.
Турыстычныя цягнікі у ДЭПО ў Пясэчне.Турыстычныя цягнікі у ДЭПО ў Пясэчне.By Lichen99/CC BY-SA 3.0 pl, /commons.wikimedia.org

Сёньня запрашаем вас у падваршаўскую мясцовасьць Пясэчна на паездку вузкакалейнай чыгункай. Нядзельныя экскурсіі для індывідуальных турыстаў карыстаюцца вялікай зацікаўленасьцю. Ужо некалькі апошніх гадоў цягнікі са станцыі Пясэчна вузкакалейнае мястэчка выяжджаюць у мясцовасьць Тарчын. Падарожжа ў два бакі працягваецца пяць гадзін.
Траса пясэчна-Тарчын-Пясэчна мае даўжыню 30 км. Непасрэдна паездка працягваецца прыкладна 2 гадзіны з перапынкамі ў мясцовасьці Тарчын Руда і ў Рунаве.
Траса гаратнуе прыгожыя віды гістарычных чыгуначных вакзалаў, будынкаў і памесьцяў, пабудаваных у 30-х гадах ХХ стагодзьдзя. Вузкакалейка едзе па маляўнічых мясьцінах, годных увагі турыстаў. Падчас падарожжаў арганізуюцца два прыпынкі. У Рунаве турыстаў чакаюць дадатковыя цікавінкі. На лясной паляне пад навесамі падрыхтаваныя сталы і лавы, зь іншага боку чакае вялікая паляна з бярозавым гаем. Прысутных чакае распаленае вогнішча, дзе можна самому прыгатаваць абед, ці скарыстацца прапановамі мясцовых кухараў.
Рунаў сам па сабе зьяўляецца цікавым турыстычным месцам у стылі кантры. У гарадку можна скарыстацца многімі прапановамі ў стылі “заходняга гарадку”.
Жадаючыя таксама могуць праехацца ручнымі ці мэханічнымі дрызінамі. Гэта каляска, якая перасоўвацца мэханічна па рэйках і якая служыць для паездак работнікаў чыгуначнага транспарту з мэтай агляду чыгуначнага палатна і па іншых службовых патрэбах.
Гісторыя
Вядомы варшаўскі кравец Яўген Пашкоўскі ў канцы ХІХ стагодзьдзя пазаздросьціў славе і посьпехам вядомага інжынэра Гэнрыка Гуса. Паўкоўскі апранаў польскую арыстакратыю, а нават самога губэрнатара, і дзякуючы гэтаму меў мноства сувязяў. Дзякуючы дапамозе губэрнатара князя Імэрытыньскага Яўген Пашкоўскі атрымаў дазвол на будову чыгункі ад Палацу Кэкшольмскага, уздоўж Александрыйскага тракту (цяперашняя вуліца Пулаўская) да мясцовасьці Гура Кальварыя праз Пясэчна.
Гура Кальварыя была месцам, у якое прыбывалі пілігрымкі габрэяў амаль з цэлай Эўропы, паколькі там жыў вядомы цадзік Магет Альтэр “цудатворца”. Ён дапамог Пашкоўскаму будаваць чыгунку, паколькі яму залежыла, каб спрасьціць дарогу габрэйскім пілігрымам.
Вясной 1989 году распачалася будова першай часткі рэек, шырынёй 1000 мм. Удо праз год чыгунка ішла з Варшавы ў Гуру Кальварыю і даходзіла да Галкова. Працяг рэек да Груйца пачалі будаваць у 1912 годзе, але паявіліся шматлікія цяжкасьці і працы пачалі зацягвацца. У будову падключылася расейскае войска, якое паставілася да заданьня як да вучэньняў, адначасова праводзячы пацыфікацыю некаторых вёсак, якія не хацелі, каб рэйкі праходзілі па іх зямлі. У 1914 годзе будову завершылі.
Далейшая гісторыя вузкакалейнай чыгункі ў Пясэчне складваліся па-розныму – былі пэрыяды росквіту і заняпаду. Чыгунка мела ўсё большы дэфіцыт і было вырашана цалкам спыніць таварны перавозкі 1 верасьня 1996 году. Чыгунка аднак занесьлі ў рэестар помнікаў гісторыі. Па сёньняшні дзень яна вядзе камэрцыйную дзейнасьць, якая ў асноўным заключаецца ў перавозцы турыстаў і арганізацыі розных юбілейных урачыстасьцяў.

Сёньня запрашаем вас у падваршаўскую мясцовасьць Пясэчна на паездку вузкакалейнай чыгункай. Нядзельныя экскурсіі для індывідуальных турыстаў карыстаюцца вялікай папулярнасьцю. Ужо некалькі апошніх гадоў цягнікі са станцыі "Пясэчна вузкакалейнае мястэчка" выяжджаюць у мясцовасьць Тарчын.

Падарожжа ў два бакі працягваецца пяць гадзін. Траса Пясэчна-Тарчын-Пясэчна мае даўжыню 30 км. Сама паездка працягваецца прыкладна 2 гадзіны з перапынкамі ў мясцовасьці Тарчын Руда і ў Рунаве. Траса гаратнуе прыгожыя віды на гістарычныя чыгуначныя вакзалы, будынкі і памесьці, пабудаваныя ў 30-х гадах ХХ стагодзьдзя. Вузкакалейка едзе па маляўнічых мясьцінах, годных увагі турыстаў.

Падчас падарожжаў арганізуюцца два прыпынкі. У Рунаве турыстаў чакаюць дадатковыя цікавінкі. На лясной паляне пад навесамі падрыхтаваныя сталы і лавы, зь іншага боку чакае вялікая паляна з бярозавым гаем. Прысутных чакае распаленае вогнішча, дзе можна самому прыгатаваць абед, ці скарыстацца прапановамі мясцовых кухараў. Рунаў сам па сабе зьяўляецца цікавым турыстычным месцам у стылі кантры. У гарадку можна скарыстацца многімі прапановамі ў стылі “заходняга гарадку”.

Жадаючыя таксама могуць праехацца ручнымі ці мэханічнымі дрызінамі.

Гісторыя

Вядомы варшаўскі кравец Яўген Пашкоўскі ў канцы ХІХ стагодзьдзя пазаздросьціў славе і посьпехам вядомага інжынера Генрыка Гуса. Пашкоўскі апранаў польскую арыстакратыю, а нават самога губэрнатара, і дзякуючы гэтаму меў мноства сувязяў. Дзякуючы дапамозе губэрнатара князя Імэрытыньскага Яўген Пашкоўскі атрымаў дазвол на будову чыгункі ад Палацу Кэкшольмскага, уздоўж Александрыйскага тракту (цяперашняя вуліца Пулаўская) да мясцовасьці Гура Кальварыя праз Пясэчна.

Гура Кальварыя была месцам, у якое прыбывалі пілігрымкі габрэяў амаль з цэлай Эўропы, паколькі там жыў вядомы цадзік Магет Альтэр “цудатворца”. Ён дапамог Пашкоўскаму будаваць чыгунку, паколькі ён хацеў спрасьціць дарогу габрэйскім пілігрымам.

Вясной 1989 году распачалася будова першай часткі рэек, шырынёй 1000 мм. Ужо праз год чыгунка ішла з Варшавы ў Гуру Кальварыю і даходзіла да Галкова. Працяг рэек да Груйца пачалі будаваць у 1912 годзе, але паявіліся шматлікія цяжкасьці і працы пачалі зацягвацца. У будову падключылася расейскае войска, якое паставілася да заданьня як да вучэньняў, адначасова праводзячы пацыфікацыю некаторых вёсак, якія не хацелі, каб рэйкі праходзілі па іх зямлі. У 1914 годзе будову завершылі.

Далейшая гісторыя вузкакалейнай чыгункі ў Пясэчне складваліся па-розныму – былі пэрыяды росквіту і заняпаду. Чыгунка мела ўсё большы дэфіцыт і было вырашана цалкам спыніць таварны перавозкі 1 верасьня 1996 году. Чыгунку аднак занесьлі ў рэестар помнікаў гісторыі. Па сёньняшні дзень яна вядзе камэрцыйную дзейнасьць, якая ў асноўным заключаецца ў перавозцы турыстаў і арганізацыі розных юбілейных урачыстасьцяў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт