Logo Polskiego Radia
Print

Музычны ўрок польскай мовы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 31.08.2017 15:13
  • Ogien i lod Kumor.mp3
Патрык Кумур сьпявае пра дрэнных і добрых, дабро і зло, пра агонь і лёд.
www.pixabay.com

На гэты раз я распавяду пра творчасьць выканаўцы, які, нягледзячы на адносна малады ўзрост, пасьпеў ужо здабыць папулярнасьць і сваё трывалае месца на музычнай сцэне Польшчы. Гаворка ідзе пра Патрыка Кумура (Patryk Kumór).

Нарадзіўся на поўдні Польшчы, у мясцовасьці Бэндзін у жніўні 1982 году. Рана зразумеў, што музыка будзе адыгрываць важную ролю ў яго жыцьці. Вучыўся ў музычнай школе, і хоць, як большасьць маладых музыкантаў, цікавілі яго ўдарныя інструмэнты і гітара, то выбраў фартэпіяна, па прычыне прыродных задаткаў. Практыкаваўся па пяць гадзін у дзень, таксама ў часе летніх канікул.

Патрык пачынаў выступаць на сцэне ў гуртах, якія выконваюць цяжкую музыку, рок, мэталь. Ён быў чальцом двух такіх калектываў, але цяпер яго творчасьць можна занесьці ў разрад поп-музыкі, калі вырашыў рабіць сольную кар’еру. Але некаторыя прывычкі з часоў рок-музыкі ў яго засталіся, напрыклад, ён заснаваў уласны блёг для маладых людзей, сваіх фанаў. На сайце стараецца даваць падлеткам рады наконт дарослага жыцьця, перасьцерагае іх пра небясьпеку, зьвязаную з дрэннымі прывычкамі, у прыватнасьці, наркотыкамі. Стараецца падыходзіць да сваіх слухачоў як да сяброў, якія заўсёды могуць на яго разьлічваць. Патрык кажа, што ў сёньняшнім сьвеце моладзь праводзіць вельмі многа часу ў віртуальнай рэчаіснасьці, інтэрнэце, і часта ў маладых няма магчымасьці паразмаўляць з другім чалавекам у рэальным сьвеце, а такі кантакт неабходны для нармальнага разьвіцьця.

Сьпеў – гэта не адзіны від дзейнасьці Патрыка Кумура. Ён таксама сам піша музыку і займаецца гуказапісам. А ў нашай перадачы песьня музыканта, якая называецца «Агонь і лёд».

Nie lubię, gdy na pół znów dzielisz nas,
Ten zły to ja.
Mam w oczach piach, znów błądzę szukam dnia,
Ten zły to ja.

Liczę na ciebie, bo na siebie nie umiem,
Nie pomagaj mi uciec.
Liczę na ciebie, bo na siebie nie umiem,
Nie pomagaj im uciec.
Nasze ślady tropi czas.

Ogień topi lód, od stóp do głów,
Mamy czas, mamy czas.
Kanonadą słów, od stóp do głów,
Mamy czas, na nowy start.
Spadam znów, deszczem z chmur,
Gasze ogień twoich słów.
Mamy czas, mamy

Czarno-białe, góra, dół,
Sinusoida, król czy wróg?
Nadal mamy czas, nadal mamy czas.
Tam ty, tu ja, znów poruszamy wiatr,
Ocalimy nas, ocalimy nas.

Ogień topi lód, od stóp do głów,
Mamy czas, mamy czas.
Kanonadą słów, od stóp do głów,
Mamy czas, na nowy start.
Spadam znów, deszczem z chmur,
Gasze ogień twoich słów.
Mamy czas (liczę na ciebie)
Mamy czas (liczę na ciebie)
Mamy czas (liczę na ciebie)
Mamy czas

Liczę na ciebie, bo na siebie nie umiem,
Nie pozwalaj nam uciec, nooo.

Я не люблю, калі напалову ты зноў дзеліш нас. Той дрэнны – гэта я. У мяне пясок у вачах, я зноў блукаю, шукаю дзень. Той дрэнны – гэта я.

Я разьлічваю на цябе, бо на сябе не ўмею. Не дапамагай мне ўцячы. Па нашых сьлядах ідзе час.

Агонь растоплівае лёд, з галавы да ног. У нас ёсьць час на новы старт. Я зноў падаю дажджом з хмар. Я гашу полымя тваіх слоў. У нас ёсьць час, ёсьць.

Чорна-белае, ніз – верх, сынусоіда, кароль ці вораг? Далей у нас ёсьць час, ёсьць час. Там – ты, тут – я, зноў мы гонім вецер, мы ўратуем нас, уратуем нас.

Агонь растоплівае лёд, з галавы да ног. У нас ёсьць час, ёсьць час. Кананада слоў, з ног да галавы. Ёсьць час на новы старт.

Я разьлічваю на цябе, бо на сябе не ўмею. Не дазваляй нам зьбегчы.

Na pół dzielisz nas – ты напалову дзеліш нас. Выраз na pół (напалову) на польскай мове пішацца асобна, гэта два словы, а не адно, як на беларускай мове.

Ten zły to ja – той дрэнны – гэта я. Нагадваю нашым слухачам, хто ня ведае добра польскай мовы, што выраз zły мае ў польскай два значэньні – дрэнны і злы, раззлаваны. А якое значэньне выкарыстоўваецца ў дадзены момант, можна здагадацца толькі з кантэксту сказу. Напрыклад:

Zły człowiek umie dobrze się maskować – Дрэнны чалавек умее вельмі добра маскіравацца.

Kiedy wrócił do domu, żona była bardzo zła na niego – Калі ён вярнуўся дадому, жонка была вельмі раззлаваная на яго.

Piach – гэта той жа пясок, але ў нэгатыўным значэньні. Piasek – нэўтральны, piaseczek – прыемны і цёплы, а piach прыносіць адны праблемы. Напрыклад, можна pójść do piachu – памерці.

Od stóp do głów – з галавы да ног. Чаму ў гэтым фразэалягізьме слова галава ўжываецца ў множным ліку? У нас жа адна галава, а не дзьве ці пяць, хаця стопы – дзьве, і тут усе ў парадку. Магчыма, таму, што так лепш гучыць, захоўваецца рыфма. Магчымая яшчэ іншая прычына. Калісьці казалі ў Польшчы «spać w głowach i spać w nogach» – калі гаворка ішла пра начлег двух чалавек на вузкім ложку, яны ляжалі валетам, інакш бы не памясьціліся. Магчыма, адсюль узялася гэтая форма множнага ліку.

Trafiłam na taki deszcz, że przemokłam od stóp do głów – Я папала пад такі дождж, што прамокла з ног да галавы.

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт