Logo Polskiego Radia
Print

50 гадоў таму паўстала штучнае міні-княства Сілэнд

Reuters
Jolanta Śmiałowska 02.09.2017 09:03
  • Княства Сілэнд.mp3
Дзяржава знаходзіцца на марской плятформе ў Паўночным моры каля Вялікабрытаніі.
Княства СілэндКняства Сілэндplus.google.com

2 верасьня 1967 году было ўтворана княства Сілэнд.

Падчас Другой Сусьтветнай вайны 10 кілямэтраў ад ўсходняга ўзьбярэжжа Вялікабрытаніі былі пабудаваныя адмысловя плятформы, якія выкарыстоўваліся ў якасьці баз для сыстэм ПВА.

У 1966 годзе адстаўны вайсковец Пэдзі Рой Бэтс і ягоны сябар Ронан о’Рэйлі вырашылі пабудаваць на адной з такіх плятформаў «Рафс-Таўэр» парк гульняў. Аднак гэтага не ўдалося зрабіць і пасьля сваркі са сваім сябрам, Бэтс вырашыў абвесьціць пра стварэньне дзяржавы, самога сябе ён зрабіў уладаром новае дзяржавы пад прозьвішчам Роя І, а дзяржава была названая Сілэнд (Sealand) (марская зямля).

У 1975 годзе была прынята канстытуцыя, якая акрэсьлівае «дзяржаву» як канстытуцыйную манархію. Выканаўчыя функцыі таксама выконваюць тры міністры: унутраных справаў, замежных справаў і міністр па справах тэхналёгій і камунікацыяў. Быў прыняты нацыянальны сьцяг, гімн, грошы, пашпарты. У 2006 годзе нават была заснаваная Сілэндзкая Англіканская царква.

У гісторыі гэтай «мікра-дзяржавы» не адбылося без палітычных інтрыг і пераваротаў.

У 1978 годзе прэм’ер-міністр граф Аляксандр Готфрыд Ахэнбах пры дапамозе галяндзкіх наёмнікаў захапіў уладу і арыштаваў маладога прынца Майкла І. Але Бэтсу ўдалося апанаваць сытуацыю і нават арыштаваць Ахэнбаха, які пазьней, зьехаўшы ў Нямеччыну, узначаліў «сілэндкі ўрад» у выгнаньні.

Улады новаўтворанай дзяржавы выдавалі пашпарты і нават грошы. У выніку масавай фальсыфікацыі было выраблена больш за 150 тыс. пашпартоў Сіланда ды іншых дакумэнтаў, якімі карысталіся нават гандляры зброяй.

Афіцыйнай валютай зьяўляецца «сілэндзкі даляр». З 2000 году ў «Сілэндзе» пачала працу ІТ кампанія HavenCo, якая атрымавала магчымасьць абсалютна свабоднай дзейнасьці ў інтэрнэце.

Пасьля пажару ў «дзяржаве» было вырашана яе прадаць. Пакуль кошт яе складае каля 700 мільёнаў даляраў. Пакупнікоў не знайшлося, а галавой Сілэнда застаецца Майкл І.

Павал Усаў

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт