Logo Polskiego Radia
Print

У Кракаве шукаюць наркотыкі ў сьцёках

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 31.08.2017 17:50
Польшча ўключана ў праграму эўрапейскага тэставаньня сьлядоў наркотыкаў.
Кракаў
Кракаў pixabay.com/Public Domain CC0

Вывучэньне гарадзкіх сьцёкавых вод дапаможа ў барацьбе з наркотыкамі. Польшча ўключана ў праграму эўрапейскага тэставаньня сьлядоў наркотыкаў.

У сьпіс 54 гарадоў, у якіх Эўрапейскі цэнтар маніторынгу наркотыкаў і наркаманіі праводзіць аналіз сьцёкавых вод, унесены Кракаў. Па словах экспэртаў, падобныя дасьледаваньні зьяўляюцца больш надзейнымі, чым анкетаваньне, таму што вынікі супадаюць са статыстыкай паліцыі.

Аналізы паказалі, што найбольш какаіну знаходзіцца ў Антвэрпэне і Лёндане. У сьмецьці найбольш мэтамфэтаміну было знойдзена ў Браціславе, а экстазі ў найбольшай колькасьці прымяняюць у Нідэрляндах.

Кракаў, у параўнаньні з іншымі эўрапейскімі гарадамі, займае апошнія месцы ў рэйтынгу, – кажа д-р Катажына Стышка (Katarzyna Styszko) з Акадэміі горнай прамысловасьці ў г. Катавіцэ.

К. Стышка: Калі казаць пра какаін, то мы далёка ў канцы ў супастаўленьні з іншымі эўрапейскімі гарадамі. У нас гэтага рэчыва некалькі дзясяткаў міліграмаў у суткі на адну тысячу жыхароў. І гэта радуе. У Кракаве ёсьць крыху мэтамфэтаміну і экстазі. Менавіта гэтыя хімічныя злучэньні дасьледуюцца ў праграме.

Маніторынг не датычыць марыхуаны, таму што вынікі могуць утрымліваць памылкі. Доступ да вынікаў дасьледаваньняў маюць польскія ўстановы, якія займаюцца лячэньнем наркатычнай залежнасьці.

У Кракаве аналізы праводзяцца ў красавіку, таму што ў гэты месяц у горад прыяжджае найменш турыстаў, а навукоўцам залежыць на тым, каб дасьледаваць праблему наркотыкаў сярод жыхароў дадзенага горада або рэгіёну.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт