Logo Polskiego Radia
Print

Абраныя 7 новых цудаў Польшчы (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 01.09.2017 15:24
  • Карканоскія таямніцы.mp3
Першае месца заняў турыстычны аб’ект «Карканоскія таямніцы», разьмешчаны ў падножжа гары Сьнежкі.
photo: Karkonoskie Tajemnice

1 верасьня закончыўся конкурс «7 новых цудаў Польшчы». Конкурс сёмы раз ладзіў часопіс «National Geographic Traveler». За перамогу змагаліся 32 архітэктурныя аб’екты, па два з кожнага ваяводзтва.

Першае месца заняў турыстычны аб’ект «Карканоскія таямніцы», разьмешчаны ў падножжа гары Сьнежкі – найвышэйшая вяршыні горнага масіву Карканошы, у паўднёва-заходняй частцы Польшчы, на мяжы з Чэхіяй.

У «Карканоскіх таямніцах» кожны наведвальнік можа пазнаёміцца з гісторыяй і легендамі, зьвязанымі з Карканошамі. Гэта, між іншым, гісторыя пра знахароў, шукальнікаў мінэралаў і прыродных багацьцяў – валёнаў, легенды пра Духа гор ці цудадзейны корань мандрагоры. Факт, што экспазыцыя зьяўляецца інтэрактыўнай, прычыняецца да таго, што наведвальнікі становяцца часткай таямнічага і магічнага сьвету Карканошаў.

photo:
photo: Karkonoskie Tajemnice

У сядзібе Духа гор, якую ахоўвае велізарная скульптура ўладара Карканошаў, не бракуе месца для таямнічага кія, незвычайных шклодуваў, арфы смока з нябачнымі струнамі, пакоя алхімікаў ці асобнікаў найбольш незвычайных насякомых, якія жывуць у раёне Карканошаў.

Дзякуючы дасягненьням сучасных тэхналёгій і выбітнаму мастацтву, наведвальнікі могуць усімі пачуцьцямі дасьведчыць магію і моц, якія дрэмлюць у Карканошах.

photo:
photo: Karkonoskie Tajemnice

Гісторыя ўзьнікненьня

Аб’ект «Карканоскія таямніцы» быў збудаваны на месцы адкрыцьця вялікага кія Духа гор. Гэты незвычайны прадмет быў выкапаны ў сакавіку 2011 году падчас будаўнічых прац у горадзе Карпач. Прадмет, які назвалі кіем Духа гор, узбударажыў лякальных жыхароў. Цяпер экспанат знаходзіцца ў калекцыі Карканоскага музэю ў Еленей Гуры.

Заснавальнік аб’екту «Карканоскія таямніцы» Якуб Пачыньскі здаўна хацеў папулярызаваць ужо забытую легендарную гісторыю Карканошаў і іх уладара – Духа гор. Знаходка кія падштурхнула Пачыньскага да рэалізацыі сваёй ідэі.

Стваральнікі аб’екту выкарысталі найважнейшыя легенды і моманты гісторыі рэгіёну. Карканошы ўжо з XVI стагодзьдзя былі заселеныя знахарамі. Багацьце флёры спрыяла лячэньню зёлкамі і прынесла Карпачу славу ў цэлай Эўропе.

photo:
photo: Karkonoskie Tajemnice

Не забылі стваральнікі і пра валёнаў, якія засялялі Карканошы. Яны былі бясспрэчнымі майстрамі ў здабыцьці і перапрацоўцы прыродных багацьцяў. Цікавінкай зьяўляецца факт, што валёны пакідалі вядомыя толькі ім знакі, выразаныя на скалах, дрэвах і камянях. Гэтыя знакі выконвалі ролю ўказальнікаў.

Свой сьлед у гісторыі Карканошаў пакінулі таксама шклодувы, якія, падобна да валёнаў і знахараў, захоўвалі таямніцу свайго майстэрства. Месца ўзьнікненьня гутаў былі авеянымі шматлікімі таямніцамі, у якіх Дух гор адыгрываў важную ролю – небясьпечнага ўладара Карканошаў. Карканоскі Дух гор зьяўляецца героем шматлікіх легендаў і казак. Духа гор малявалі як гібрыд жывёл: у яго была галава арла з аленімі рагамі, целам і пярэднімі лапамі льва, заднія капыты казла і раздвоены хвост. Скульптура Духа гор ахоўвае турыстычны аб’ект (скульптар – Гжэгаж Паўлоўскі).

Наведваньне аб’екту будзе незабыўнай прыгодай, якая навучыць знаходзіць сьляды ўладара гор у розных месцах польскіх Карканошаў.

ав/здымкі karkonoskietajemnice.pl

photo:
photo: Karkonoskie Tajemnice

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт