Logo Polskiego Radia
Print

Палякі намераны актыўна змагацца зь нелегальным гандлем

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 04.09.2017 13:05
Паліцэйскія будуць зьдзяйсьняць пакупкі, робячы выгляд звычайных пакупнікоў.
www.pixabay.com

Польская дзяржава востра ўзялася за барацьбу зь нелегальным продажам. Штрафы за зьдзелку, не зарэгістраваную ў касавым апараце, змогуць накладваць ня толькі фінансавыя інспэктары, але таксама паліцэйскія, гарадзкія вартаўнікі ды гандлёвыя інспэктары. Пра новую прапанову Міністэрства фінансаў паведамляе «Dziennik Gazeta Prawna»

Прадавец, у якога праверка зафіксуе шматлікія гандлёвыя зьдзелкі бяз выдачы чэкаў, можа быць пазбаўлены канцэсіі на продаж алькагольных вырабаў. Такія пакараньні, на думку мінфіна, павінны на столькі адбіць ахвоту ў прадаўцоў займацца нелегальным продажам, што зьдзелкі бяз выдачы чэкаў стануць рэдкасьцю.

Пакуль што невядома, якім чынам паліцэйскія, гарадзкія вартаўнікі або гандлёвыя інспэктары маюць намер правяраць, ці прадавец выдае чэк з касавага апарату кліентам. Хутчэй за ўсё, яны будуць зьдзяйсьняць пакупкі ў якасьці гэтак званых «таямнічых кліентаў», робячы выгляд звычайных пакупнікоў.

Адпаведныя зьмены ў законы ўжо рыхтуюцца. Экспэрты хваляць мінфін за новаўвядзеньне, але адзначаюць, што як звычайна знойдуцца падводныя камяні. Напрыклад, сумненьні выклікае ўскладаньне новых абавязкаў на гарадзкую варту. Муніцыпальныя органы заклікаюць урад выдзеліць для вартаўнікоў дадатковыя фінансавыя сродкі.

Dziennik Gazeta Prawna/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт