Logo Polskiego Radia
Print

Музычны ўрок польскай мовы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 07.09.2017 15:06
  • Nie pokonasz miłości Gawliński.mp3
Аб тым, што немагчыма перамагчы каханьне, сьпявае Робэрт Гаўліньскі.
www.pixabay.com

Сёньня ня будзе новых галасоў ды імён у перадачы, паколькі я прапаную вам кампазыцыю музыканта з моцнай пазыцыяй на польскай эстрадзе. Робэрт Гаўліньскі (Robert Gawliński) выступае ўжо некалькі дзесяткаў гадоў, яго кампазыцыя гучала ўжо ў гэтай рубрыцы, а сёньня я прыгадаю коратка яго музычную дзейнасьць.

Нарадзіўся пясьняр у 1963 годзе ў Варшаве, у мікрараёне Грохув, які аказаў вялікі ўплыў на музыканта, паколькі згадкі пра месца нараджэньня паяўляюцца ў песьнях выканаўцы. Закончыў сярэднюю школу, але іспытаў на атэстат сталасьці не здаваў, відаць, музыка яго ўжо моцна ўцягнула ў сваё сеціва. А сьпяваць Робэрт пачаў у трохгадовым узросьце (як напісана на сайце музыканта). Тады, канешне, за яго выступленьнем назіралі толькі блізкія асобы, але ва ўзросьце 7 гадоў упершыню прыняў удзел у музычным конкурсе.

Робэрт Гаўліньскі выступаў з рознымі гуртамі. Самы вядомы, канешне, Wilki (Ваўкі). Але музыкант заснаваў яшчэ раней калектыў пад назваю Madame, супрацоўнічаў таксама з іншымі музыкамі, між іншым, Зьбігневам Холдысам, Аннай Вышконі, Гжэгажам Цехоўскім. І менавіта гэты апошні напісаў словы ды музыку кампазыцыі, якую я вам прапаную. Называецца песьня «Не пераможаш каханьня», яна была напісана ў кінафільм «Вядзьмак», зьнятага паводле твору Анджэя Сапкоўскага. Але перад тым, як пачне гучаць песьня, а хачу сказаць некалькі слоў пра жонку Робэрта Гаўліньскага, без якой музыкант, на маю думку, ня быў бы такой папулярнай рок-зоркай. З Монікай ён пазнаёміўся на адным са сваіх канцэртаў, быў для яе ідалам. За некалькі дзён да шлюбу Робэрт даведаўся, што ён сур’ёзна хворы, але апэрацыя ўдалася, сям’я перажыла ўсе цяжкасьці, выхавала сыноў-блізьнятаў, а цяпер Моніка зьяўляецца мэнэджэрам свайго мужа, ладзіць сустрэчы аматараў музыкі Робэрта. А адзін з сыноў выступае разам з татам на сцэне.

Nie wołaj o pomoc,
Nie nadejdzie.
Nie próbuj się bronić,
Szkoda sił.
To nieposkromiony,
To Rydwan stukonny, co pędzi, a Ty
Ty pędzisz w nim.

I choćbyś uciekał,
To Ją gonisz.
I choć byś się skrywał,
Szukasz Jej.
I choć byś udawał, żeś
Ślepy na nagość i głuchy na szept,
Nie umkniesz Jej.

Nie pokonasz miłości,
Nie pokonasz miłości,
Nie pokonasz miłości,
Nie zwyciężysz jej w sobie.
To wiedz,
Nie pokonasz miłości,
Nie zwyciężysz jej.
Odłożysz wszelką broń,
Gdy ujrzysz Ją.

Choć mówią o Tobie,
Żeś ze skały.
Choć wszystko widziały
Oczy twe.
Gdy ujrzysz Ją całą,
To
Nagle popadniesz w nieśmiałość i wiedz -
Dosięgnie cię.

Не кліч на дапамогу. Ня прыйдзе. Не спрабуй бараніцца, шкада сілы. Гэта бясстрашная, гэта сто конная калясьніца, якая нясецца, а ў ёй нясесься ты.

І нават калі б ты ўцякаў, то бяжыш за ёй, і нават калі б ты хаваўся, то шукаеш яе. І нават калі б ты рабіў выгляд сьляпога да галізны і глухога да шэпту, не ўцячэш ад яе.

Не пераможаш каханьня, не пераможаш каханьня... Ня зможаш змагацца з ім у сабе, ведай, што не пераможаш каханьня. Адкладзеш кожную зброю, калі ўбачыш яе.

Хоць гавораць пра цябе, што ты як скала, хоць усё бачылі твае вочы, калі ўбачыш яе, то раптам станеш сарамлівым і ведай – яна табой авалодае.

Не пераможаш каханьня, не змагайся з ім...

Nie wołaj o pomoc – не кліч на дапамогу. Такія словазлучэньні дзеяслова з назоўнікам часта ўтрымліваюць часьцінку о, калі ў беларускай ці расейскай мове канструкцыя крыху іншая. На польскай мове можна wołać o pomoc, prosić o pomoc, starać się o wsparcie, o rentę і г.д. На беларускай мове гэта азначае: клікаць на дапамогу або прасіць дапамогі, старацца атрымаць падтрымку, хадайнічаць за пэнсію па інваліднасьці і г. д.

W razie poważnej choroby zawsze można starać się o rentę – У выпадку сур’ёзнага захворваньня заўсёды можна хадайнічаць за атрыманьне пэнсіі па інваліднасьці.

Nie nadejdzie – ня прыйдзе, не здарыцца.

Ty ją gonisz – Ты за ёй гонісься, ты за ёй бяжыш.

Szukasz jej – шукаеш яе. На польскай мове дзеяслоў шукаць спалучаецца з назоўнікам або займеньнікам у родным склоне (каго?чаго?), а не ў вінавальным склоне (каго?што?), як у беларускай мове.

Od tygodnia szukam tej książki, co mi pożyczyłaś – Я ўжо тыдзень шукаю гэтую кніжку, якую ты мне пазычыла.

Ślepy na nagość, głuchy na szepty – сьляпы да галізны, глухі да шэпту. Тут чарговы прыклад выкарыстаньня іншага прыназоўніку, які спалучае дзеяслоў з назоўнікам у сказе.

Ona pozostała głucha na jego prośby – Яна засталася глухой да яго просьбаў.

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт