Logo Polskiego Radia
Print

Надворʼе ўплывае на стан здароўя

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 07.09.2017 16:39
  • 7.09.17_навука.mp3
Прагноз надвор’я можа быць дарадчыкам для тэрапэўта – лічаць мэдыкі.
www.pixabay.com

Інсульты здараюцца часьцей зімой, чым летам, а рэўматычныя захворваньні найбольш надакучваюць у чэрвені. Вучоныя толькі цяпер сталі вывучаць уплыў надвор’я на арганізм чалавека.

Надоечы на Эўрапейскім кангрэсе кардыёлягаў у Мюнхэне лекары пазнаёмілі з дасьледаваньнямі, зь якіх вынікае, што колькасьць інсультаў расьце, калі дзьме моцны вецер, у паветры высокая вільготнасьць, а неба зацягнутае хмарамі.

Швэдзкія лекары тлумачаць, чаму сардэчны прыступ часьцей здараецца зімой, чым летам. Інфэкцыі дыхальных шляхоў і грып спрыяюць інсульту. Акрамя гэтага, зімой людзі пераважна сядзяць дома і больш ядуць тлустых страў. Да таго ж ад холаду звужаюцца сасуды пад скурай і такім чынам расьце ціск крыві, што выклікае сардэчны прыступ. Таксама ў выніку перападаў тэмпэратуры кроў гусьцее і зьмяншаецца аб’ём плязмы, што спрыяе паўставаньню згусткаў крыві. У сваю чаргу перапады атмасфэрнага ціску падчас навальніц вядуць да інфаркту міякарда або гіпарагічнага інсульту (у хворых з павышаным ціскам).

Ангельскія лекары зрабілі выснову, што вільготнае надвор’е і атмасфэрны ціск уплываюць на ўсе вадкасьці ў арганізьме. Калі ціск падае, зьмяншаецца напор на сустаў і ён пачынае павялічвацца, націскае на навакольныя нэрвы і тканкі. Здаровы чалавек гэтых далікатных зьмен не адчувае, за тое хворы рэўматызмам або з праблемамі пазваночніка цярпіць яшчэ больш. Таксама мэдыкі адзначаюць, што пацыенты з мігрэньню здольныя прагназаваць дажджлівае надвор’е, бо тады ў іх узмацняецца боль.

Брытанскі доктар Wiliam Bird зрабіў выснову, што інфэкцыі дыхальнай сыстэмы і грып паяўляюцца 12 дзён пасьля гвалтоўнага падзеньня тэмпэратуры, калі цягам некалькіх дзён няма ветру і ўтрымліваецца вільготнасьць.

Newsweek/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт