Logo Polskiego Radia
Print

Польшча выводзіць састарэлыя катлы на вугалі і драўніне

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 08.09.2017 12:27
  • Чыстае паветра.mp3
Краіна далучыцца да ліку дзяржаў, дзе гэтая састарэлая, шкодная тэхналёгія будзе забароненай.
pixabay.com/Public Domain CC0

У Варшаве стартавала грамадзка-адукацыйная праграма «Час на чыстае паветра». Мэтай акцыі зьяўляецца папулярызацыя і паглыбленьне ведаў грамадзтва на тэму наступстваў уплыву забруджанага паветра на навакольнае асяродзьдзе, а найперш на стан здароўя чалавека. Праект рэалізоўваецца і фінансуецца ў рамках Нацыянальнай праграмы здароўя на 2016-2020 гады.
За смог у гарадах, які значна паглыбляецца ў абагравальным сэзоне, адказваюць пераважна жыхары, якія ў хатніх састарэлых катлах спальваюць усё запар. Каб палепшыць сытуацыю, неабходная адукацыя насельніцтва. Кампанія скіраваная да ўплывовых прафэсійных груп – лекараў, настаўнікаў, прадстаўнікоў мясцовых уладаў і журналістаў – тлумачыць прафэсар Артур Бадыда з Варшаўскага палітэхнічнага ўнівэрсытэту.
А. Бадыда: Варштаты і курсы будуць прысьвечаныя ня толькі таму, што шкодзіць, але таксама крыніцы гэтых забруджваньняў. У Польшчы гадамі праблему стварае гэтак званы камунальна-бытавы сэктар. Гэта прыватныя дамы, невялікія лякальныя кацельні ці варштаты, якія ў пераважнай большасьці карыстаюцца цьвёрдым палівам для абагрэву. У Польшчы з гэтым вельмі вялікая праблема. Спальваньне сьмецьця перш за ўсё забароненае. За гэта могуць аштрафаваць, а справа нават можа трапіць у суд. У выніку ў паветра трапляе вельмі вялікая колькасьць забруджваньняў, асабліва часьціц і араматычных злучэньняў.
Кандыдат навук Пётр Дамбравецкі з Ваеннага мэдычнага інстытуту падкрэсьлівае, што з дасьледаваньняў у Польшчы і сьвеце ясна вынікае, што дыханьне забруджаным паветрам шкодзіць здароўю і прычыняецца да паглыбленьня многіх хвароб.
П. Дамбравецкі: Дасьледаваньні, праведзеныя для Сусьветнай арганізацыі здароўя, кажуць, што ўсе паміраюць на год раней, паколькі ўсе дыхаюць забруджаным паветрам. Найбольш небясьпечнымі зьяўляюцца часьціцы PM10, PM2,5 і меншыя, а таксама араматычныя злучэньні. Яны скарачаюць нашае жыцьцё, выклікаючы хранічныя хваробы, ракавыя захворваньні, асабліва ў лёгкіх. А рак лёгкіх зьяўляецца анкалягічным захворваньнем №1 у Польшчы. У цэлай краіне нормы ўтрыманьня араматычных злучэньняў перавышаныя ў 2-16 разоў.
Галоўнай прычынай бруднага паветра ў Польшчы зьяўляюцца састарэлыя катлы. З 1 кастрычніка пачне дзейнічаць распараджэньне аб стандартах катлоў, якое выводзіць з польскага рынку састарэлыя катлы на вугаль і драўніну.
Эколягі адзначаюць, што гэта вельмі важнае рашэньне Міністэрства разьвіцьця. «Польшча далучыцца да ліку краін, дзе гэтая састарэлая, шкодная тэхналёгія будзе забароненай. Да гэтага часу штогод на польскім рынку прадавалі каля 150 тысяч гэтак званых капцілак на вугаль. Яны выкідваюць у 20 разоў больш шкодных субстанцый, чым сучасныя катлы. Гэта паталягічны працэс менавіта заканчваецца. Капцілкі нарэшце перастануць атручваць паветра, якім мы дыхаем», – гаворыць Анджэй Гула з Польскай смогавай трывогі.
Распараджэньне забараняе вытворчасьць катлоў на сталае паліва ніжэйшых за пяты кляс. Катлы ніжэйшага клясу, выпушчаныя да 1 кастрычніка 2017 году, можна будзе прадаваць да 1 ліпеня 2018 году.
Экалягічныя актывісты кажуць, што Міністэрства разьвіцьця зрабіла першы крок у напрамку паляпшэньня якасьці паветра ў Польшчы. Аднак гэта толькі адзін з пунктаў антысмогавай барацьбы, пра якую ўрад заявіў у студзені 2017 году.
«У нас павінны былі быць нормы вугалю ў першым квартале гэтага году. Прыбліжаецца восень, а мы надалей чакаем», – гаворыць Анджэй Гула. Паводле яго, таксама істотнай зьяўляецца доўга чаканая праграма для найбяднейшых, у рамках якой дзяржава будзе даплачваць да замены формы абаграваньня і ацяпленьня будынкаў.

У Варшаве стартавала грамадзка-адукацыйная праграма «Час чыстага паветра». Мэтай акцыі зьяўляецца папулярызацыя і паглыбленьне ведаў грамадзтва на тэму наступстваў уплыву забруджанага паветра на навакольнае асяродзьдзе, а найперш на стан здароўя чалавека. Праект рэалізоўваецца і фінансуецца ў рамках Нацыянальнай праграмы здароўя на 2016-2020 гады.

За смог у гарадах, які значна становіцца гусьцейшым ў абагравальны сэзон, адказваюць пераважна жыхары, якія ў хатніх састарэлых катлах спальваюць усё, што трапіць пад руку. Каб палепшыць сытуацыю, неабходная адукацыя насельніцтва. Кампанія скіраваная да ўплывовых прафэсійных груп – лекараў, настаўнікаў, прадстаўнікоў мясцовых уладаў і журналістаў – тлумачыць прафэсар Артур Бадыда з Варшаўскага палітэхнічнага ўнівэрсытэту.

А. Бадыда: Трэнінгі й курсы будуць прысьвечаныя ня толькі таму, што шкодзіць, але таксама крыніцы гэтых забруджваньняў. У Польшчы гадамі праблему стварае гэтак званы камунальна-бытавы сэктар. Гэта прыватныя дамы, невялікія лякальныя кацельні ці варштаты, якія ў пераважнай большасьці карыстаюцца цьвёрдым палівам для абагрэву. У Польшчы з гэтым вельмі вялікая праблема. Спальваньне сьмецьця перш за ўсё забароненае. За гэта могуць аштрафаваць, а справа нават можа трапіць у суд. У выніку ў паветра трапляе вельмі вялікая колькасьць забруджваньняў, асабліва часьціц і араматычных злучэньняў.

Кандыдат навук Пётр Дамбравецкі з Ваеннага мэдычнага інстытуту падкрэсьлівае, што з дасьледаваньняў у Польшчы і сьвеце ясна вынікае, што дыханьне забруджаным паветрам шкодзіць здароўю і прычыняецца да паглыбленьня многіх хвароб.

П. Дамбравецкі: Дасьледаваньні, праведзеныя для Сусьветнай арганізацыі здароўя, кажуць, што ўсе паміраюць на год раней, паколькі ўсе дыхаюць забруджаным паветрам. Найбольш небясьпечнымі зьяўляюцца часьціцы PM10, PM2,5 і меншыя, а таксама араматычныя злучэньні. Яны скарачаюць нашае жыцьцё, выклікаючы хранічныя хваробы, ракавыя захворваньні, асабліва ў лёгкіх. А рак лёгкіх зьяўляецца анкалягічным захворваньнем №1 у Польшчы. У цэлай краіне нормы ўтрыманьня араматычных злучэньняў перавышаныя ў 2-16 разоў.

Галоўнай прычынай бруднага паветра ў Польшчы зьяўляюцца састарэлыя катлы. З 1 кастрычніка пачне дзейнічаць распараджэньне аб стандартах катлоў, якое выводзіць з польскага рынку састарэлыя катлы на вугаль і драўніну.

Эколягі адзначаюць, што гэта вельмі важнае рашэньне Міністэрства разьвіцьця. «Польшча далучыцца да ліку краін, дзе гэтая састарэлая, шкодная тэхналёгія будзе забароненай. Да гэтага часу штогод на польскім рынку прадавалі каля 150 тысяч гэтак званых капцілак на вугаль. Яны выкідваюць у 20 разоў больш шкодных субстанцый, чым сучасныя катлы. Гэта паталягічны працэс менавіта заканчваецца. Капцілкі нарэшце перастануць атручваць паветра, якім мы дыхаем», – гаворыць Анджэй Гула з Польскай смогавай трывогі.

Распараджэньне забараняе вытворчасьць катлоў на сталае паліва ніжэйшых за пяты кляс. Катлы ніжэйшага клясу, выпушчаныя да 1 кастрычніка 2017 году, можна будзе прадаваць да 1 ліпеня 2018 году.

Экалягічныя актывісты кажуць, што Міністэрства разьвіцьця зрабіла першы крок у напрамку паляпшэньня якасьці паветра ў Польшчы. Аднак гэта толькі адзін з пунктаў антысмогавай барацьбы, пра якую ўрад заявіў у студзені 2017 году.

«У нас павінны былі быць нормы вугалю ў першым квартале гэтага году. Прыбліжаецца восень, а мы надалей чакаем», – гаворыць Анджэй Гула. Паводле яго, таксама істотнай зьяўляецца доўга чаканая праграма для найбяднейшых, у рамках якой дзяржава будзе даплачваць да замены формы абаграваньня і ацяпленьня будынкаў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт