Logo Polskiego Radia
Print

Лівец - ідэальная рака для байдарачнікаў (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.09.2017 14:18
  • Лівец.mp3
Рака Лівец – гістарычная мяжа паміж Мазовіяй і Падляшшам.

Лівец - ідэальная рака для байдарачнікаў (ФОТА)
Рака Лівец – гістарычная мяжа паміж Мазовіяй і Падляшшам.
Шаноўнае спадарства, калі вы задумоўваецеся, якім чынам разам з сябрамі або сям’ёй правесьці свабодны ад працы час, каб адпачыць ад паўсядзённага жыцьця, то я маю для вас цудоўную прапанову. Запрашаю пазаймацца байдарачным спортам. Аднадзённы або даўжэйшы сплаў на байдарках - гэта адна зь лепшых нагодаў пасябраваць з прыродай.
Прыгожы пэйзаж, мноства забавы й радасьці, а таксама эмоцыі, якія застануцца ў вашай памяці на доўгі час – усё гэта чакае вас у Даліне ракі Лівец (Liwiec). Маляўнічыя ляндшафты й дзікая прырода, якія знойдзеце ледзь гадзіну дарогі ад Варшавы, гэта іншы сьвет, пра які мы забываем, асабліва пражываючы ў буйным горадзе.
Лівец – гэта тыповая раўнінная рака Мазовіі, левы прыток ракі Буг (Bug). Лівец распаложаны ў 70 км ад Варшавы. Ён зьяўляецца гістарычнай мяжой паміж Мазовіяй і Падляшшам. Даўжыня Ліўца складае 142 км.
Рака праходзіць па тэрыторыі Мазавецкага ваяводзтва й мае дзьве крыніцы. Галоўная - паўночная крыніца - знаходзіцца недалёка ад вёскі Сабічы (Sobicze). Другая - паўднёвая - недалёка ад вёскі Завады (Zawady).
Лівец спалучаецца з Бугам непадалёк гораду Вышкаў (Wyszków), то бок у вёсцы Каменьчык (Kamieńczyk).
Асноўнымі прытокамі Ліўца зьяўляюцца: Старая Рака (Stara Rzeka), Геленка (Helenka), Мухаўка (Muchawka), Костшынь (Kostrzyń), Чэрвонка (Czerwonka), Медзянка (Miedzianka) й Асаўніца (Osownica).
На Ліўцы распаложаныя, між іншым, такія гарады й вёскі, як вёска Вышкаў (Wyszków), Ліў (Liw), Вэнграў (Węgrów), Макабоды (Mokobody), Лохаў (Łochów).
Лівец зьяўляецца ідэальнай ракой для байдарачнікаў-пачаткоўцаў. Аднак ейныя жыхары - бабры - асабліва вясной пасьпяхова ўскладняюць водны шлях, будуючы лябірынты з паваленых дрэў. Такім чынам яны крыху ўскладняюць адпачынак на вадзе. Варта нагадаць, што на ўсёй даўжыні ракі турыстам неаднойчы прыходзіцца выцягваць байдарку на бераг і пяшком абмінаць дамбы.
Байдарачнаму спорту спрыяе таксама шырокае рэчышча й лянівы ток ракі. Менавіта таму даліна Ліўца й сама рака з году на год прыцягваюць усё больш турыстаў з усяе Польшчы.
Прыгожая, маляўнічая даліна ракі Лівец і ейныя прыродныя каштоўнасьці былі прызнаныя ў 2010 годзе, то бок яны былі ўключаныя ў праграму аховы навакольнага асяродзьдзя Natura 2000. Гэта таксама прычынілася да росту папулярнасьці рэгіёну.
У 2014 годзе за сродкі Эўрапейскага фонду рэгіянальнага разьвіцьця на Ліўцы былі прафэсійна пазначаныя байдарачныя шляхі. У рэгіёне разьвіваюцца агратурыстычныя гаспадарствы, якія арганізоўваюць сплавы на байдарках. Аднак, нягледзячы на дынамічнае разьвіцьцё байдарачнага спорту, нават у летнім сэзоне на рацэ Лівец можна атрымаць асалоду ад цішыні й спакою.
Лівец лічыцца адной з самых чыстых і маляўнічых рэк Мазовіі. Перад аматарамі байдарачнага спорту яна ставіць разнародныя выклікі. Турысты змогуць палюбавацца як адрэзкамі шырокага рэчышча, так і вузкімі ды вельмі крутымі, якія патрабуюць ад іх большай фізычнай сілы й дынамічнага кіраваньня байдаркай.
Беручы пад увагу даўжыню ракі, байдарачнікам ёсьць у чым выбіраць.
аз

Шаноўнае спадарства, калі вы задумоўваецеся, якім чынам разам з сябрамі або сям’ёй правесьці свабодны ад працы час, каб адпачыць ад паўсядзённага жыцьця, то я маю для вас цудоўную прапанову. Запрашаю пазаймацца байдарачным спортам. Аднадзённы або даўжэйшы сплаў на байдарках - гэта адна зь лепшых нагодаў пасябраваць з прыродай.

/

Прыгожы пэйзаж, мноства забавы й радасьці, а таксама эмоцыі, якія застануцца ў вашай памяці на доўгі час – усё гэта чакае вас у Даліне ракі Лівец (Liwiec). Маляўнічыя ляндшафты й дзікая прырода, якія знойдзеце ледзь гадзіну дарогі ад Варшавы, гэта іншы сьвет, пра які мы забываем, асабліва пражываючы ў буйным горадзе.

/

Лівец – гэта тыповая раўнінная рака Мазовіі, левы прыток ракі Буг (Bug). Лівец распаложаны ў 70 км ад Варшавы. Ён зьяўляецца гістарычнай мяжой паміж Мазовіяй і Падляшшам. Даўжыня Ліўца складае 142 км.

Рака праходзіць па тэрыторыі Мазавецкага ваяводзтва й мае дзьве крыніцы. Галоўная - паўночная крыніца - знаходзіцца недалёка ад вёскі Сабічы (Sobicze). Другая - паўднёвая - недалёка ад вёскі Завады (Zawady).

Лівец спалучаецца з Бугам непадалёк гораду Вышкаў (Wyszków), то бок у вёсцы Каменьчык (Kamieńczyk).

/

Асноўнымі прытокамі Ліўца зьяўляюцца: Старая Рака (Stara Rzeka), Геленка (Helenka), Мухаўка (Muchawka), Костшынь (Kostrzyń), Чэрвонка (Czerwonka), Медзянка (Miedzianka) й Асаўніца (Osownica).

На Ліўцы распаложаныя, між іншым, такія гарады й вёскі, як вёска Вышкаў (Wyszków), Ліў (Liw), Вэнграў (Węgrów), Макабоды (Mokobody), Лохаў (Łochów).
Лівец зьяўляецца ідэальнай ракой для байдарачнікаў-пачаткоўцаў.

/

Аднак ейныя жыхары - бабры - асабліва вясной пасьпяхова ўскладняюць водны шлях, будуючы лябірынты з паваленых дрэў. Такім чынам яны крыху ўскладняюць адпачынак на вадзе. Варта нагадаць, што на ўсёй даўжыні ракі турыстам неаднойчы прыходзіцца выцягваць байдарку на бераг і пяшком абмінаць дамбы.
Байдарачнаму спорту спрыяе таксама шырокае рэчышча й лянівы ток ракі. Менавіта таму даліна Ліўца й сама рака з году на год прыцягваюць усё больш турыстаў з усяе Польшчы.

/

Прыгожая, маляўнічая даліна ракі Лівец і ейныя прыродныя каштоўнасьці былі прызнаныя ў 2010 годзе, то бок яны былі ўключаныя ў праграму аховы навакольнага асяродзьдзя Natura 2000. Гэта таксама прычынілася да росту папулярнасьці рэгіёну.

/

У 2014 годзе за сродкі Эўрапейскага фонду рэгіянальнага разьвіцьця на Ліўцы былі прафэсійна пазначаныя байдарачныя шляхі. У рэгіёне разьвіваюцца агратурыстычныя гаспадарствы, якія арганізоўваюць сплавы на байдарках. Аднак, нягледзячы на дынамічнае разьвіцьцё байдарачнага спорту, нават у летнім сэзоне на рацэ Лівец можна атрымаць асалоду ад цішыні й спакою.

/

Лівец лічыцца адной з самых чыстых і маляўнічых рэк Мазовіі. Перад аматарамі байдарачнага спорту яна ставіць разнародныя выклікі. Турысты змогуць палюбавацца як адрэзкамі шырокага рэчышча, так і вузкімі ды вельмі крутымі, якія патрабуюць ад іх большай фізычнай сілы й дынамічнага кіраваньня байдаркай.
Беручы пад увагу даўжыню ракі, байдарачнікам ёсьць у чым выбіраць.

аз

ФОТА: Анна Задрожна/Беларуская служба/Польскае радыё для замежжа

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт