Logo Polskiego Radia
Print

9.09.1944 г. - БССР і Польшча абменьваюцца насельніцтвам

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 09.09.2017 07:34
  • 9.09.1944 БССР і часовы ўрад Польшчы дамовіліся пра абмен насельніцтва.mp3
Працэс меў канкрэтныя палітычныя мэты для савецкіх уладаў.
Рэпатрыяцыя насельніцтва з СССР у Польшчу пасьля Другой сусьветнай вайныРэпатрыяцыя насельніцтва з СССР у Польшчу пасьля Другой сусьветнай вайныNarodowe Archiwum Cyfrowe

9 верасьня 1944 году паміж БССР і Польскім Камітэтам нацыянальнага вызваленьня была падпісана дамоўленасьць пра абмен насельніцтва.

У выніку Другой Сусьветнай вайны, якая пачалася ў 1939 годзе акупацыяй Польшчы, да СССР былі далучаныя тэрыторыі Заходняй Украіны, Заходняй Беларусі і Віленскага краю. На гэтых землях пражывала вялікая колькасьць польскага насельніцтва. У сваю чаргу Масква зьбіралася перадаць частку тэрыторыяў УССР і БССР Польшчы. У выпадку Беларусі, гэта Беластоцкая вобласьць, на якой пражывалі этнічныя беларусы.

«Абмен» насельніцтвам меў канкрэтныя палітычныя мэты для савецкіх уладаў.

Быў накіраваны на стварэньне маналітнага сацыяльнага арганізму і зьмяншэньне польскай нацыянальнай меншасьці, якая так ці інакш, была антысавецкай. Іншай прычынай перасяленьня была неабходнасьць будучага засяленьня тых тэрыторыяў, якія былі адабраныя Нямеччыне і далучаныя да Польшчы.

Далейшы працэс перасяленьня, у афіцыйных дакумэнтах гэта называлася «эвакуацыяй насельніцтва», паказаў, як шмат людзей хацелі пакінуць «савецкі рай». Яшчэ ў 1944 годзе Беларусь пакінула 600 сем’яў.

Вялікая хваля перасяленьня распачалася пасьля заканчэньня вайны.

У выніку з Польшчы ў савецкія рэспублікі выехала 518 тысячаў чалавек. Зь іх 36 тысяч у Беларусь. Але людзкі паток у іншым накірунку быў увая большы і складаў 1 мільён 90 тыс чалавек. БССР пакінула 231 тысяч чалавек.

Савецкая прапаганда пісала пра тое, што з Беларусі бягуць кулакі і адзіна ўласьнікі, якім не падабаецца савецкае жыцьцё. Але інфармацыя пра тое, што ў БССР не сьпяшаюцца беларусы Польшчы замоўчвалася.

Пры гэтым, абмен-эвакуацыя прадугледжвала роўнакаштоўны абмен і маёмасьцю. То бок, селянін, альбо жыхар гораду, які пакідаў сваю нерухомасьць у Польшчы павінен быў атрымаць роўнакаштоўную маёмасьць у БССР. Але ў рэчаіснасьці гэтага ў Савецкай Беларусі не адбывалася. Напрыклад, зямлю для ўласнага гаспадаркі ў вёсцы атрымаць было не магчыма, бо яна была ва ўласнасьці дзяржавы, калгасу. Так і не было магчымасьці атрымаць жывёл для гадоўлі.

Савецкая адміністрацыя пісала запіскі, у якіх сьцьвярджала, што перасяленцы адчуваюць сябе нікому не патрэбнымі, нібы іх выслалі ў выгнаньне. «Новым грамадзянам» было цяжка атрымаць працу, набыць нават харчовыя прадукты. Мясцовае насельніцтва ўспрымала перасяленцаў як чужынцаў: «нам было крыўдна слухаць, калі мясцовыя жыхары называлі нас палякамі, у той час, калі мы беларусы, як і мясцовае насельніцтва. Нават мясцовыя дзеці кідаюць у нас брудам, выказваючы да нас зьнявагу».

Павал Усаў

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт