Logo Polskiego Radia
Print

Польскія дэпутаты папулярызуюць скандынаўскую хаду

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 12.09.2017 13:21
Гэта ідэальны від спорту для людзей, якім больш за 45 гадоў.
www.pixabay.com

Група дэпутатаў польскага Сэйму (ніжэйшая палата парлямэнту) пачала працу па папулярызацыі сыстэмы хадзьбы, якая называецца нардычнай або скандынаўскай хадой (nordic walking) – паведамляе «Rzeczpospolita».

Кіраўніком групы стаў прафэсар, кардыёляг Гжэгаж Рачак, у яе склад уваходзяць таксама іншыя выбітныя дактары. Мэдыкі імкнуцца папулярызаваць скандынаўскую ходу – стыль спорту, які быў апрацаваны ў Фінляндыі каля 100 гадоў таму, і на пачатку быў фірмай трэніроўкі для лыжнікаў. Чаму польскія дэпутаты вырашылі, што лепш рэклямаваць гэты від спорту, чым іншы, на прыклад, ровар? Паводле словаў Гжэгажа Рачака, гэта ідэальны спорт для людзей, якім больш за 45 гадоў. А менавіта ў дадзенай узроставай катэгорыі фізычная актыўнасьць вельмі важная для захаваньня добрага здароўя і самаадчуваньня.

Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе, каб пажылыя асобы займаліся фізычнай актыўнасьцю як мінімум 1 гадзіну 15 хвілін у тыдзень. А такім асобам цяжэй, чым маладым, прымусіць сябе займацца спортам. Але прасьцей пайсьці прагуляцца па парку з палкамі, якія выкарыстоўваюцца ў скандынаўскай хадзе, чым сесьці на ровар або пачаць бегаць. Скандынаўская хада актывізуе шмат груп цягліц, а для пажылых людзей важнае таксама ўтрыманьне раўнавагі, у чым памагаюць адмысловыя палкі.

Адзіная праблема ў дадзеным відзе спорту заключаецца ў тым, што многія людзі няправільна трымаюць палкі. Таму дэпутаты паставілі перад сабою мэту заахвоціць муніцыпальныя ўлады ладзіць сустрэчы з трэнэрамі, якія навучаць усіх жадаючых, як правільна рухацца ў скандынаўскай хадзе.

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт