Logo Polskiego Radia
Print

16.09.1658 г. казакі дамаўляліся з Рэччу Паспалітай

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 16.09.2017 09:06
  • 16.09.1658 г. казакі падпісалі Гадзяцкую дамову з Рэччу Паспалітай.mp3
Дакумэнт дазволіў спыніць грамадзянскую вайну ў краіне.
commons.wikimedia.org/Аўтарам лічыцца Mathiasrex (паводле пазнак пра аўтарскае права

16 верасьня 1658 году ўкраінскія казакі пад кіраўніцтвам гетмана Івана Выгоўскага падпісалі Гадзяцкую (у Гадзячы) дамову з Рэччу Паспалітай.

Гэта быў важны палітычны дакумэнт, які мог спыніць драматычную грамадзянскую вайну ў Рэчы Паспалітай. Яна пачалася ў 1648 годзе, як паўстаньне запароскіх казакаў на чале з гетманам Багданам Хмяльніцкім. Праз некалькі гадоў непасрэдна ў вайну супраць Рэчы Паспалітай уключылася Маскоўскае царства, у выніку чаго ўся ўсходняя частка краіны была акупавана рускімі войскамі. Да агрэсіі таксама падключылася Каралеўства Швэдзкае, што прывяло да таго, што амаль уся тэрыторыя Рэчы Паспалітай апынулася пад войскамі чужынцаў. У гісторыю гэты пэрыяд увайшоў пад назвай «Патопу».

Прыступіўшыя да саюзу з Масквой, запароскія казакі марылі пра тое, што ўсходні сусед абароніць праваслаўную веру, але былі ўпэўнены ў тым, што захаваюць свае правы і пэўную тэрытарыяльную аўтаномію, якой яны карысталіся ў Рэчы Паспалітай. У 1654 годзе адбылася Пераяслаўская Рада, у выніку ўся леваўзбярэжняя Ўкраіна была далучана да Маскоўскага царства. Але, вельмі хутка, казакі адчулі зьняважлівае стаўленьне да іх з боку маскалёў. Таму значная часта казакаў, пасьля сьмерці Багдана Хмяльніцкага, пачалі шукаць іншы шлях і пайшлі на перамовы з Рэччу Паспалітай.

Перамовы распачаў новы гетман Іван Выгоўскі. Былі складзены шэраг артыкулаў, якія павінны былі гарантаваць казакам палітычныя і рэлігійныя правы, а таксама рэгулявалі адносіны паміж Рэччу Паспалітай (Каронай) і дзяржавай казакаў.

1. Ураўненьне ў правах праваслаўных і каталікоў;

2. Прадстаўніцтва праваслаўных у Сэйме Рэчы Паспалітай;

3. Фарміраваньне казацкага войска да 60 тыс. чалавек;

4. Улада на абшары Ўкраіны павінна была быць у руках Гетмана;

5. У Кіеве ўтваралася акадэмія;

Фактычна на падставе гэтай дамоўленасьці павінна была быць утворана Рэч Паспалітая трох народаў.

Тым ня менш, частка польскай шляхты была вельмі нэгатыўна настаўленыя адносна ідэі самастойнасьці і раўнапраўнасьці Ўкраіны. Першапачатковыя артыкулы дамовы былі выкінутыя, альбо ўрэзаныя, асабліва тыя, што датычылі ўтварэньня ўніі трох народаў.

Запавольваньне і нэгатыўнае рэдагаваньне Гадзяцкай дамоўленасьці фактычна зьнішчала яе. Разам з гэтым, Масква баючыся страціць тэрыторыі ўсходняй Украіны арганізавала ўнутраны пераварот, у выніку чаго Выгоўскі быў скінуты з пасады Гетмана, а новы Гетман, Юры Хмяльніцкі, які цалкам кантраляваўся Масквой прыпыніў усе кантакты з Рэччу Паспалітай і працягнуў супрацу з маскоўскім царом.

Рэч Паспалітая страціла вялікія шанцы спыніць грамадзянскую вайну, умацаваць дзяржаўнасьць. Рэлігійны і палітычны эгаізм, у выніку прывёў да разбурэньня Рэчы Паспалітай.

Павал Усаў

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт