Logo Polskiego Radia
Print

Польскія навукоўцы заняліся хіміятэрапіяй

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 21.09.2017 17:12
  • 21.09_навука і тэхніка.mp3
Вучоныя працуюць над рэвалюцыйным мэтадам лячэньня анкалёгіі.
pixabay.com/CC0 Creative Commons

Магчыма, што дзякуючы польскім дасьледчыкам хіміятэрапія стане менш шкоднай для пацыента й гэтым самым больш пасьпяховай у барацьбе з анкалягічнымі захворваньнямі.

Дасьледаваньні засяроджваюцца на спыненьні працэсу ангіёгенэзу – гэта значыць нарастаньня крывяносных сасудаў у ракавых клетках. Ангіёгенэз – гэта натуральная здольнасьць клетак эндатэлія ствараць капіляры, а крывяносныя сасуды забясьпечваюць тканкі пажыўнымі рэчывамі й кіслародам, – тлумачыць Анэта Бальцэрчык з Катэдры малекулярнай біяфізыкі Лодзінскага ўнівэрсытэта.

А.Бальцэрчык: Калі зьяўляецца мутаваная клетка, то яна становіцца ачагом рака й паступова разьвіваецца ў пухліну. Ракавым клеткам таксама патрэбныя пажыўныя рэчывы й кісларод, і яны таксама выкарыстоўваюць ангіёгенэз у якасьці аднаго са шляхоў для ўзрастаньня. Ракавыя клеткі стымулююць клеткі эндатэлія да хуткай праліфэрацыі (хуткага намнажэньня), дзеля таго, каб пухліна магла хутка разьвівацца. Нашай задачай было праверыць, якую ролю адыгрывае мэтыліраваньне гістонаў – гэта бялкі, якія разам з ДНК ствараюць храматын (галоўны складнік храмасомаў), у працэсе ангіёгенэза. Мы зрабілі выснову, што глябальнае затрыманьне перамяшчэньня энзімаў, адказных за працэс мэтыліраваньня, спыняе працэс ангіёгенэза – паўставаньня капіляраў. Гэта добрая навіна для хіміятэрапіі, бо калі мы здолеем спыніць працэс паталягічнага ангіёгенэза, стымуляванага клеткамі пухліны, то тады хіміятэрапія стала б больш выніковай і мы маглі б больш пасьпяхова змагацца з анкалягічнымі захворваньнямі.

Анэта Бальцэрчак паведаміла, што цяпер дасьледаваньні праводзяцца на асноўным узроўні – на клетках, у наступным этапе – на жывёлах, і тады стане вядома, ці можна казаць пра посьпех у хіміятэрапіі анкалягічных захворваньняў.

Паводле polskieradio.pl/Program 3/A. Экерт/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт