Logo Polskiego Radia
Print

Польская кампанія распрацоўвае нанатэхналягічны друк

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 21.09.2017 17:22
Дзякуючы яму можна друкаваць структуры, у сотні разоў меншыя за волас.
pixabay.com/CC0 Creative Commons

Кампанія XTPL распрацоўвае сучасную тэхналёгію друкаваньня нанаматэрыялаў. Мы разьвіваем тэхналёгію друку, якая дае беспрэцэдэнтную дакладнасьць, – кажа Філіп Гранэк, старшыня ўправы XTPL.

Ф.Гранэк: Мы даем магчымасьць друкаваць структуры, якія ў некалькі сотняў меншыя за чалавечы волас. Сёньня на рынку няма магчымасьці друкаваць настолькі дакладна. Мы імкнёмся, каб працэс друкаваньня быў танным і хуткім. Сёньня гэта друк газэт, кніжак, а ў будучыні – напрыклад, сонечных батарэй або дысплэяў. Каб гэта стала магчыма, неабходна мець вельмі дакладны мэтад друку, які на рынку яшчэ не існуе. Вобразна можна патлумачыць наступным чынам: маленькія мэталічныя зярняткі пачынаюць таньчыць пад далікатную музыку й выстройваюцца ў вельмі вузкія структуры. Гэтак можна патлумачыць, якім чынам наш мэтад друкаваньня адрозьніваецца ад існуючых. Распрацоўка ідзе хутка, таму што мы прайшлі ўжо асноўны ўзровень і, у прынцыпе, ужо гатовыя да рэалізацыі й камэрцыйнага выкарыстаньня.

Кампанія XTPL нядаўна дэбютавала на рынку NewConnect, адным з рынкаў Варшаўскай біржы каштоўных папераў.

Паводле polskieradio.pl/Program 3/A. Экерт/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт